Зімой за двухпакаёўку беларус плаціць $ 25, украінец — $ 37, а літовец — каля $ 155 » mogilew.by
 

Зімой за двухпакаёўку беларус плаціць $ 25, украінец — $ 37, а літовец — каля $ 155

Зімой за двухпакаёўку беларус плаціць $ 25, украінец — $ 37, а літовец — каля $ 155

Квартплата даражае, але ўсё адно застаецца зусім таннай.Ільготны тарыф на ваду і каналізацыю вырас амаль у 4 разы. На газ і электрычнасць адмянілі «льготу на ПДВ» — для спажыўцоў кошт вырас на 20%. Нарэшце, падаражала і тэхнічнае абслугоўванне. Складваецца ўражанне, што ўлады ўзяліся за камуналку, каб павялічыць даходы бюджэтаў.Беларускі сацыялізмКолькі складзе ў Беларусі камуналка па новых тарыфах? Для прыкладу возьмем кватэру плошчай 50 м2, у якой пражывае сям’я з трох чалавек.Базавы тарыф тэхнічнага абслугоўвання застаўся ранейшым, па ім давядзецца заплаціць 49 700 рублёў, на капітальны рамонт адлічыцца яшчэ 41 900 рублёў.Цяпер да тэхнічнага абслугоўвання дададуцца новыя радкі. Плата за ліфт будзе каштаваць сям’і каля 50 тысяч, а прыборка — каля 20 тысяч.У кожным доме зімой грэюць па-свойму. Калі батарэі пякуць, то і плаціць давядзецца больш. У нашай снежаньскай жыроўцы за ацяпленне выставілі 65 тысяч, а за падагрэў вады 48 тысяч. Халодная вада і каналізацыя па новым тарыфе складуць каля 30 тысяч.У кватэры ёсць электрапліта, і сям’я ўкладваецца ў 150 кВт/г. Значыцца, па новым тарыфе электрычнасць будзе каштаваць каля 150 тысяч. Цяпер давядзецца асобна даплачваць за святло ў пад’ездзе — каля 10 тысяч.Вываз і перапрацоўка смецця пацягнулі яшчэ на 25 тысяч.Агулам квартплата за двухпакаёўку ўзімку склала 495 тысяч рублёў — менш за у эквіваленце. Гэта каля 6% ад сярэдняга заробку мінчука «чыстымі».Зразумела, што дзяржаўныя датацыі, якімі закрываецца частка квартплаты, бяруцца з бюджэту. Які, у сваю чаргу, напаўняецца падаткамі беларусаў.Літва — на рынкавых умовахКраіны Балтыі славяцца сваімі драконаўскімі тарыфамі на камунальныя паслугі — такая цана энергетычнай незалежнасці ад Расіі. Тэхабслугоўванне ў Вільні ў чатыры разы даражэйшае, чым у Мінску, вываз смецця — у 6 разоў, ацяпленне і вада — прыкладна ў 20 разоў.Калі пералічыць беларускую квартплату па літоўскіх тарыфах, атрымліваецца крыху больш за 3 мільёны рублёў — каля $ 155!Праўда, заробкі і пенсіі ў краінах Балтыі, вядома ж, вышэйшыя, чым у Беларусі. Сярэдні літовец атрымлівае «чыстымі» каля $ 615, а беларус за свой заробак можа цяпер набыць толькі $ 280.Сярэдні падыходУкраіна і Расія апынуліся на шляху паміж сацыялістычным падыходам Беларусі і капіталістычным прынцыпам Літвы.У Маскве электрычнасць каштуе як і ў Мінску. А вось ацяпленне і падагрэў вады ўтрая даражэйшыя.У выніку ўся квартплата двухпакаёўкі каштавала б каля 900 тысяч рублёў — $ 44 у эквіваленце. За сярэдні заробак чыстымі расеец можа набыць $ 370.Ацяпленне ў Кіеве фактычна як у Маскве, а вось тэхнічнае абслугоўванне — як у нас. У выніку квартплата каштуе $ 37. Пры ўкраінскіх заробках гэта вялікая лічба.
n1.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -110
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости