Беларусаў — 9,4678 млн » mogilew.by
 

Беларусаў — 9,4678 млн

30-12-2013
Беларусаў — 9,4678 млн Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 снежня 2013 года склала 9 млн 467,8 тыс. чалавек. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Натуральнае скарачэнне колькасці насельніцтва ў студзені-лістападзе зменшылася ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 32,5% і склала 6 тыс. 553 чалавекі. Міграцыйны прырост за студзень-лістапад 2013 года дасягнуў 10 тыс. 543 чалавекі (павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года на 2 тыс. 165 чалавек, або на 25,8%) і кампенсаваў натуральнае змяншэнне насельніцтва, забяспечыўшы павелічэнне колькасці насельніцтва ў параўнанні з пачаткам года на 4 тыс. чалавек.

Паводле аператыўных статыстычных даных, у студзені-лістападзе нарадзілася 108 тыс. 779 дзяцей, памерла – 115 тыс. 332 чалавекі. У цэлым па краіне ў студзені-лістападзе 2013 года колькасць памерлых перавысіла колькасць народжаных на 6% (у студзені-лістападзе 2012 года – на 9,2%).

У студзені-лістападзе 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 14,9%, колькасць разводаў зменшылася на 9,5%
GOVORIM.BY
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -22
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости