Персанальная выстава Рамана Коршунава адкрылася ў Магілёўскім музеі імя Масленікава » mogilew.by
 

Персанальная выстава Рамана Коршунава адкрылася ў Магілёўскім музеі імя Масленікава

Персанальная выстава Рамана Коршунава адкрылася ў Магілёўскім музеі імя Масленікава

Персанальная выстава Рамана Коршунава адкрылася ў Магілёўскім музеі імя Масленікава

«30 крокаў ды прыгажосці». Пад такой назвай у абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава адкрылася персанальная выстава выкладчыка Магілёўскага каледжа мастацтваў Рамана Коршунава. Асноўная тэма палотнаў маладога і таленавітага жывапісца — родныя з дзяцінства пейзажы Прысожжа.
Пра талент Рамана Коршунава ў Магілёўскім каледжы мастацтваў ведаюць не па чутках. У свой час у ім ён вучыўся жывапісу. Пасля заканчэння Беларускай акадэміі мастацтваў вярнуўся сюды зноў, але ўжо ў якасці выкладчыка малюнка і жывапісу.
Сярод тых, хто прыйшоў на адкрыццё выставы, было нямала калег. Загадчыца мастацкага аддзялення Магілёўскага каледжа мастацтваў Марына Грудзінава адзначыла, што Раман Коршунаў, як ніхто іншы з маладых мастакоў, тонка, рэалістычна адчувае беларускую прыроду і адлюстроўвае яе на сваіх палотнах.
Нарадзіўся Раман Коршунаў ў Крычаве. Мілыя сэрцу краявіды Прысожжа з часам увасобіў у яркія і таленавітыя жывапісныя палотны. Прычым тварыў Раман часцей за ўсё ў творчым тандэме са сваім лепшым сябрам з дзяцінства Іллёй Вырвам.
Назву выставе «30 крокаў ды прыгажосці» Раман Коршунаў даў сімвалічную. Літаральна на днях мастак адзначыў свой трыццацігадовы юбілей. Працягнецца персанальная выстава жывапісных палоцен Рамана Коршунава ў Магілёўскім абласным мастацкім музея імя Паўла Масленікава да 29 чэрвеня.
rm.tvrmogilev.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -28
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости