Выстава «Кветкі для Бэлы» адкрылася сёння ў Магілёве » mogilew.by
 

Выстава «Кветкі для Бэлы» адкрылася сёння ў Магілёве

Выстава «Кветкі для Бэлы» адкрылася сёння ў Магілёве


Персанальная выстава віцебскай мастачкі Святланы Урублеўскай адкрылася сёння ў Магілёве. Экспазіцыя атрымала назву «Кветкі для Бэлы» і прымеркавана да 100-гадовага юбілею вяселля Марка Шагала і яго каханай. На выставе прадстаўлена больш за 40 графічных работ, выкананых у розных мастацкіх тэхніках.
Свет мастацтва і літаратуры ад даўніны да сучаснасці ведае нямала гісторый кахання: пяшчотнага і гарачага, няшчаснага і ўзаемнага. Дантэ і Беатрычэ, Сальвадор Далі і Гала, Уладзімір Маякоўскі і Лілія Брык, Марк Шагал і Бэла. Сёлета спаўняецца роўна 100 гадоў, як малады віцебскі мастак Мойша Сегал, які сёння вядомы свету як вялікі прадстаўнік мастацкага авангарду XX стагоддзя, і яго каханая Бэла Розэнфельд сталі мужам і жонкай. Гісторыя іх кахання працягвае натхняць і сёння. Віцебская мастачка Святлана Урублеўская, чыя выстава адкрылася ў Магілёве, — не выключэнне. Паводле яе слоў, пачуцці Шагала да Бэлы натхнілі яе на цэлую серыю работ, якія можна ўбачыць у гэтыя дні ў нашым горазде.
Выстава атрымала назву «Кветкі для Бэлы». На ёй прадстаўлены графічныя творы, якія Святлана Урублеўская стварала на працягу апошніх гадоў. Як прызнаецца мастачка, ёй падабаецца эксперыментаваць — спрабаваць новыя тэхнікі і падыходы. Аднак любімым матэрыялам мастачкі застаецца акварэль.
Усяго на выставе прадстаўлена 45 твораў, сярод якіх ёсць таксама абстрактныя работы Святланы Урублеўскай. Яны чымсьці нагадваюць мастацтва японскай каліграфіі і адсылаюць гледача да культуры краіны Узыходзячага сонца. Як адзначае намеснік дырэктара па навуковай рабоце Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Масленікава Святлана Строгіна, сімвалічна, што экспазіцыя работ таленавітай жанчыны-мастачкі з Віцебска ў нашым горадзе адкрылася напярэдадні 8 сакавіка: выстава атрымалася вельмі трапяткай, прыгожай і па-сапраўднаму вясновай.
Выстава «Кветкі для Бэлы» будзе працаваць у Магілёве да 5 красавіка.
rm.tvrmogilev.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -8
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости