У Музеі гісторыі Магілёва адкрылася выстава Слуцкага пояса, які ацэньваецца ў Br1 млрд. » mogilew.by
 

У Музеі гісторыі Магілёва адкрылася выстава Слуцкага пояса, які ацэньваецца ў Br1 млрд.

У Музеі гісторыі Магілёва адкрылася выстава Слуцкага пояса, які ацэньваецца ў Br1 млрд.


У Музеі гісторыі Магілёва адкрылася выстава аднаго прадмета – Слуцкага пояса, які быў выраблены прыкладна ў 1760-1790 гадах. Каштоўнасць будзе экспанавацца ў Магілёве да канца года, а калі яе удасца выкупіць, то атрымае ў горадзе на Дняпры пастаянную прапіску.
Слуцкі пояс – выбітная гісторыка-культурная каштоўнасць сусветнага значэння. Традыцыю стварэння на Беларусі падобных паясоў заклаў у 1758 годзе вялікі гетман Літоўскі Міхаіл Казімір Радзівіл, заснаваўшы мануфактуру па вырабе паясоў у Слуцку, – нагадаў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. «Шляхта лічыла сябе нашчадкамі сармат – усходняга народа. І гэтыя паясы павінны білі адпавядаць стылю ўсходняга касцюма. Але тут гэтая мануфатура стала ў элементы пояса ўплятаць матывы мясцовай ткацкай традыцыі. І гэтыя малюнкі нярэдка ўзбагачаліся тыповымі беларускімі элементамі арнаментальнымі, напрыклад, валошкі, незабудкі. Пояс такім чынам беларусізаваўся», – расказаў Аляксей Бацюкоў.
Слуцкі пояс прадаставіў музею гісторі Магілёва мінскі калекцыянер Ігар Сурмачэўскі, уладальнік буйной калекцыі артэфактаў беларускай гісторыі і культуры. Калекцыянер гатовы прадаць гэтую каштоўнасць. Экземпляр, які выстаўлены ў Магілёве – выдатны ўзор: ён мае добрую захаванасць. Даўжыня артэфакта – 3,5 м, а шырыня – 35 см. Арнамент вытканы на поясе з чатырох бакоў. У тканіну таксама ўплецена срэбная нітка. Таму ён і каштуе вялікіх грошай – Br1 млрд. – для Музея гісторыі Магілёва сума амаль фантастычная.
«Іх пачыналі калекцыянаваць яшчэ ў XIX стагоддзі. Вельмі вялікая колькасць паясоў пад час войн, пажараў і за кошт таго, што іх перараблялі: з пояса рабілі, напрыклад, арнат для каталіцкага святара. Жанчынам, дарэчы, нельга было дакранацца да пояса: лічылася, што ён патускнее, калі жанчына дакранецца. Вялікая колькасць гэтых паясоў была сабрана ў калекцыі і раз’ехалася па краінах: штосьці засталося ў Літве, агромністая колькасць паясоў ў Расіі і толькі пара дзесяткаў у Беларусі», – адзначыў Аляксей Бацюкоў. У Магілёўскай вобласці няма ніводнага слуцкага пояса. Але ў Музеі гісторыі Магілёва вераць, што здейсніць намер і набыць гэтую каштоўнасць магчыма. Агульны збор сродкаў пакуль не абвяшчалі, кажа дырэктар музея: зараз чакаюць, пакуль знойдуцца «тытульныя» спонсары – мецэнаты, якія б далі большую частку грошай. Астатняе ж сваімі ахвяраваннямі магла б пакрыць актыўная грамадскасць.
rm.tvrmogilev.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -18
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости