Тракайскі гістарычны музей запрашае магілёўцаў на выставу “Узнагароды краін свету” » mogilew.by
 

Тракайскі гістарычны музей запрашае магілёўцаў на выставу “Узнагароды краін свету”

13.04.2016 08:14
Тракайскі гістарычны музей запрашае магілёўцаў на выставу “Узнагароды краін свету”
Урачыстае адкрыццё выставы «Узнагароды краін свету» з фондаў Тракайскага гістарычнага музея адбудзецца 14 красавіка а 16-й гадзіне. Мерапремства арганізавана пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.
Магілёўцы змогуць пабачыць больш за 120 ордэнаў і медалёў з 41 дзяржавы Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Большую частку — 31 экспанат — складаюць старыя і новыя ўзнагароды Літоўскай Рэспублікі.
Тракайскі гістарычны музей існуе ўжо 77 гадоў. За гэты час сабраныя значныя калекцыі, якія адлюстроўваюць развіццё дзяржаўнасці Літвы і гісторыю Тракая. У калекцыі фалерыстыкі, якая налічвае звыш 25 тысяч адзінак, побач з дзяржаўнымі ўзнагародамі Літвы захоўваюцца разнастайныя ўзнагароды краін свету.
Выстава рэалізуецца ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Тракайскага гістарычнага музея. Акрамя Магілёва яна будзе экспанавацца ў Гродна, Віцебску, Гомелі, у музеі-сядзібе М.К.Агінскага ў в. Залессе. Партнёрам выступіла кампанія «Белдзяржстрах».
Убачыць «Узнагароды краін свету» на ўласныя вочы можна будзе да 23 мая ў музеі этнаграфіі па адрасе: г. Магілеў, вул. Першамайская. 8.
Рэд.
Могилевский горисполком
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -1
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости