Выстава Магілёўскага аддзялення «Саюза мастакоў Беларусі» адкрыецца ў Магілёве 31 жніўня » mogilew.by
 

Выстава Магілёўскага аддзялення «Саюза мастакоў Беларусі» адкрыецца ў Магілёве 31 жніўня

26.08.2016 10:07
Выстава Магілёўскага аддзялення «Саюза мастакоў Беларусі» адкрыецца ў Магілёве 31 жніўня
Выстава Магілёўскага аддзялення «Саюза мастакоў Беларусі» «Паўстагоддзя натхнення», прысвечаная 50-годдзю гарадской выставачнай залы адкрываецца ў Магілёве 31 жніўня. Аб гэтым паведаміў дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
На выставе будуць прадстаўлены работы ўсіх сучасных магілёўскіх мастакоў, сяброў «Саюза мастакоў Беларусі», а таксама работы магілёўскіх аўтараў, што пакінулі яркі след у гісторыі мастацтва. Акрамя таго, тут будуць праводзіцца майстар-класы ад вядомых мастакоў горада, будзе прадстаўлена фото- і відэахроніка з жыцця выставачнай залы за апошнія 50 гадоў, асобая экспазіцыйная плошча будзе выдзелена для работ маладых майстраў, прэтэндэнтаў на ўступленне ў «Саюз мастакоў Беларусі».
Адкрыццё запланавана на 17:00. Выстава будзе ладзіцца да 2 кастрычніка.
Рэд.
Могилевский горисполком
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -63
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости