У першыя дні кастрычніка Магілёў прыме ІІІ Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» » mogilew.by
 

У першыя дні кастрычніка Магілёў прыме ІІІ Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

29.09.2016 16:24
У першыя дні кастрычніка Магілёў прыме ІІІ Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»
ІІІ Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» адбудзецца ў Магілёве 1-2 кастрычніка. Гэта адна з найважнейшых падзей культурнага жыцця краіны. У нашым абласным цэнтры збяруцца музейныя работнікі і спецыялісты ў галіне музеялогіі і музейных тэхналогій. На форуме будуць абмеркаваны актуальныя праблемы музейнай дзейнасці і вызначаны перспектыўныя напрамкі развіцця, прадстаўлены лепшыя праекты, праграмы, публікацыі.
III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» будзе садзейнічаць раскрыццю вялікага патэнцыялу і шырокіх магчымасцей музеяў як унікальнага сацыяльнага інстытута, які мае справу з выяўленнем, даследаваннем, захаваннем і папулярызацыяй гісторыка-культурнай спадчыны. У музейных прадметах і калекцыях захоўваецца калектыўная памяць многіх пакаленняў нашых папярэднікаў. У той жа час музеі — гэта не нейкія закрытыя, ізаляваныя ад усіх сховішчы. Яны жывуць і развіваюцца разам з грамадствам, гэта адкрытая прастора для камунікацый і ўзаемадзеяння, дзе кожны можа знайсці і раскрыць свой творчы патэнцыял.
Экспазіцыя форуму будзе размешчана ў памяшканні Магілёўскага спорткомплексу «Алімпіец». У ёй будуць прадстаўлены больш за 100 дзяржаўных, ведамасных і грамадскіх музеяў Беларусі, а таксама кампаніі, якія працуюць у сферы музейных тэхналогій і індустрый.
Прастора форуму будзе падзелена на некалькі пляцовак. Так, экспазіцыйная пляцоўка будзе сфарміравана па рэгіянальнаму прынцыпу, дзе асобным блокамі будуць прадстаўлены нацыянальныя музеі і музеі-запаведнікі. Кожны з музеяў у сваёй экспазіцыі прадставіць матэрыялы, якія адлюстроўваюць яго спецыфіку, а таксама рэкламна-інфармацыйную і сувенірную прадукцыю.
На дэманстрацыйнай пляцоўцы пройдзе праграма, дзе музеі рэспублікі і госці форуму ў інтэрактыўнай форме прэзентуюць свае лепшыя праекты па розных накірунках музейнай дзейнасці — камунікатыўнай, адукацыйнай і інш.
Асобна будзе выдзелена тэрыторыя дзелавой праграмы форуму, на якой у рамках круглага стала пройдуць лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і майстар-класы з удзелам вядомых прафесіяналаў у галіне музеялогіі і музейнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, Расіі, Польшчы, Швецыі і інш.
На форуме будзе працаваць спецыяльная тэхнічная пляцоўка, на якой прыватныя кампаніі, якія працуюць у галіне музейных індустрый, прадставяць сваю прадукцыю.
Па выніках III Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі» будуць вызначаны лепшыя музейныя ўстановы краіны у конкурснай праграме па намінацыях. Лепшыя музейныя работнікі і калектывы будуць узнагароджаны спецыяльнымі прэміямі.
У якасці ганароваго госця і старшыні журы на форуме будзе прысутнічаць дырэктар Траццякоўскай галярэі З.І. Трэгулава.
Час працы асноўнай экспазіцыі форуму: 1 кастрычніка — з 10:00 да 19:00, 2 кастрычніка — з 10:00 да 17:00.
Могилевский горисполком
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -44
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости