Аналойнік са слуцкіх паясоў будзе дэманстравацца ў Музеі гісторыі Магілёва » mogilew.by
 

Аналойнік са слуцкіх паясоў будзе дэманстравацца ў Музеі гісторыі Магілёва

Аналойнік са слуцкіх паясоў будзе дэманстравацца ў Музеі гісторыі Магілёва

Літургічнае покрыва, упрыгожанае фрагментамі слуцкіх паясоў (покрыва на аналой, аналойнік) будзе напрацягу месяца — з 7 снежня па 7 студня — экспанавацца ў Музеі гісторыі Магілёва.
Упершыню гэты прадмет быў прэзентаваны сёлета на свяце Дзень гарніста. З таго часу былі завершаныя ўсе неабходныя фармальнасці па аплаце і дакументальным афармленні набытка, а таксама была атрымана экспертная ацэнка і праведзеныя неабходныя рэстаўрацыйныя работы.
Слуцкія паясы, якія былі выкарыстаныя для аздаблення покрыва, былі зробленыя ў Слуцку ў канцы XVIII — пачатку XIX стст. Гэта былі чатырохбаковыя кунтушовыя паясы з кірылічнай меткай у вуглах аднаго з канцоў «СЛУЦКЕ». Аналагічны пояс знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага музея ў Варшаве і быў прадэманстраваны на выставе «Слуцкія паясы і літургічнае адзенне XVIII — ХІХ стст. са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь». Паколькі на магілёўскім аналойніку маюцца два аднолькавыя элементы з канцоў паясоў з выявай кветкавых дрэўцаў, што вырастаюць з маленькага капца зямлі геаметрычнай формы, з гэтага вынікае, што на яго аздабленне пайшло не меней за два розных пояса.

Дакладна вядома, што першапачаткова паясы былі выкарыстаныя для ўпрыгожвання фелоні (рыза святара), але з часам фелонь была пераробленая ў покрыва на аналой (падстаўка для кніг і абразоў).
Патрабаванні да захавання тканых вырабаў даволі жорсткія — прадмет можа знаходзіцца пад уздзеяннем святла 2-3 месяцы ў годзе, а ў астатні час ён павінен захоўвацца ў фондасховішчы, дзе для яго забяспечваецца патрэбны вільготнасна-тэмпературны рэжым. У наступны раз аналойнік мяркуюць дэманстраваць наведвальнікам музея бліжэй да Дня горада.
Рэд.




mycity.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -178
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости