У Магілёве могуць з’явіцца вуліцы з гістарычнымі назвамі
 

У Магілёве могуць з’явіцца вуліцы з гістарычнымі назвамі

У Магілёве могуць з’явіцца вуліцы з гістарычнымі назвамі

Неўзабаве Магілёве з’явяцца вуліцы Спірыдона Собаля, Льва Сапегі, Грунвальдская
У Магілёве могуць з’явіцца вуліцы з гістарычнымі назвамі
Гарадская камісія па тапаніміцы прапанавала назвы 14 вуліц і завулкаў для раёнаў новабудоўляў.
Калі гарвыканкам прыме адпаведнае рашэнне, у Магілёве з’явяцца вуліцы Спірыдона Собаля, Льва Сапегі, Грунвальдская, - паведамляе mycity.by.
Каб увекавечыць памяць
Сябры Камісіі па тапаніміцы і ўвекавечванню гістарычнай спадчыны Магілёва прапанавалі імёны васьмі гістарычных і культурных дзеячаў краіны. Сярод іх – браты Гарэцкія, Леў Сапега, Еўфрасіння Полацкая, Цішка Гартны.
 
У гонар славутых магілёўцаў
Не абыйшлі ўвагай сябры камісіі і выбітных асобаў, якія мелі непасрэднае дачыненне да горада. Сярод іх – Спірыдон Собаль, які надрукаваў у Магілёве свой «Псалтыр» ды іншыя кнігі. Аркадзь Смоліч, дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння і вучоны, які нарадзіўся ў нашым горадзе.
Таксама вырашана ўвекавечыць памяць Мікалая Гартынскага, які збудаваў «Дом калек» і пераклаў з польскай мовы «Хроніку Магілёўскую». Магчыма, з’явіцца ў горадзе і вуліца Дэмбавецкага, былога кіраўніка Магілёўскай губерніі, рэдактара працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерніі».
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +180
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости