«Каляндар Магілёўскі», паводле паноў Сурты і Трубніцкага
 

«Каляндар Магілёўскі», паводле паноў Сурты і Трубніцкага

Просмотров: 264
«Каляндар Магілёўскі», паводле паноў Сурты і Трубніцкага
Ці дужа мы адрозніваемся ад нашых продкаў, магілёўцаў, якія жылі, працавалі і бавілі час у ХVII ст.? Адказаць на гэта пытанне і проста, і складана... З аднаго боку, жыхары нашага горада пераймаліся амаль тым жа, што і мы — большую частку дня працавалі, а рэшту гублялі ў сямейных клопатах, не забываючыся пры гэтым абмеркаваць цікавыя выпадкі і здарэнні. Некаторыя з гэтых здарэнняў занатавалі летапісцы. Усе яны адбыліся ў сярэдзіне лета... Прапануем з імі пазнаёміцца.
У 1633 г. з ласкі Боскай і з ласкі караля яго мосці Уладзіслава цэрквы магілёўскія вернутыя былі, бо раней стаялі яны замкнутыя — 30 год без набажэнстваў. 1 жніўня 1636 г. царква Брацкая асвяцонай застала. Мяшчане мягілёўскія, запаліўшы агонь духа святога, любасцю да Бога ўзрушаныя, з беднай маёмасці сваёй дужа вялікую царкву збудавалі.
У 1667 г. Пан Бог зноў наведаў горад з агнём. Згарэлі крамы і 6 дамоў. У той самы час у Магілёў прыехаў метрапаліт кіеўскі Юзаф Нелюбовіч Тукальскі. Крыху раней жонка Азіка Габрыэлавіча нарадзіла дзіцяці зусім непадобнае да чалавека — праўдзівага мядзведзя касматага. Гэтага монстра для Божага страху жывым закапалі. У 1679 г. горад адабраў карчму ў жыда Лейбы Зушмановіча. У тым жа годзе быў вялікі паморак на хатнюю жывёлу.
У 1681 г. пяруны жахлівыя на небе з’явіліся. У Камаровічах пад Крычавам больш за 163 каровы забіла, што мы на ўласныя вочы бачылі. У 1682 г. на малым кавалку зямлі іезуіты размесціліся ды з дапамогай плябана магілёўскага ксяндза Здановіча рознымі спосабамі зямлю сабе набылі і мурам яе абнеслі.
У 1683 г. ад Магілёва прыблізна з мілю ў вёсцы Котушы пана Куркоўскага нарадзілася пачварына з дзвюма галавамі, якую паказвалі пры магілёўскай фары ўжо нежывую, а потым невядома дзе закапалі. У 1685 г. два вісусы брата свайго стрыечнага забілі і ў Дняпры каля Любужа ўтапілі. У 1688 г. увесь май і чэрвень у Быхаве чараўнікоў колькі (больш за дзесяць) палілі, а астатнія на Украіну паўцякалі.
П. Левановіч

рейтинг: 
  • Не нравится
  • 0
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости