Размаўляюць і думаюць па-беларуску у асноўным маладыя людзі
 

Размаўляюць і думаюць па-беларуску у асноўным маладыя людзі

Просмотров: 50
Размаўляюць і думаюць па-беларуску  у асноўным маладыя людзіКарэнных змяненняў у сферы ўжывання беларускай мовы зараз не адбываецца, лічыць старшыня Магілёўскага абласнога таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў. За апошнія сем-восем год сітуацыя ў Магілёве і не пагаршаецца, і не паляпшаецца. Калі яшчэ гадоў 15 назад асноўнымі носьбітамі беларускай мовы былі вяскоўцы, людзі старэйшага пакалення, то сёння гэта часцей за ўсё маладыя людзі, якія вырашылі для сябе размаўляць і думаць па-беларуску. Беларускую мову ў Магілёве магчыма пачуць на маладзёжных тусоўках, на фестывалях — там, дзе прысутнічаюць адукаваныя і інтэлегентныя(яшчэ адна асаблівасць сённяшняга часу)людзі. Некаторыя магілёўцы, не карыстаючыся беларускай моваю і нават непрыхільна да яе ставячыся, з задавальненнем аднак слухаюць беларускамоўны рок. «Сёння на Магілёўшчыне дзейнічае Праграма папулярызацыі беларускай мовы, падпісаная старшынёй абласнога выканаўчага камітэта Пятром Руднікам. Аднак асабіста ў мяне складваецца ўражанне, што асобныя чыноўнікі пра яе нават і не чулі, бо многія пункты Праграмы не выконваюцца, — заўважае Алег Дзьячкоў, прыводзячы наступны прыклад: — Да недаўняга часу на ўездзе ў горад з боку Мінска шыльда з надпісам «Магілёў» была напісаная на беларускай мове. Зараз яе замянілі на рускамоўную — «Могилёв». У завяршэнне размовы старшыня Магілёўскага ТБМ паведаміў пра тое, што ў горадзе дзейнічае адзіны беларускамоўны клас з 4 вучнямі. Пашыраецца беларуская мова ў лялечным тэатры — у прыватнасці зараз у рэпертуары ёсць беларускамоўная п’еса па аповесці У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Магчыма пачуць матчыну мову і ў магілёўскіх тралейбусах — назвы прыпынкаў абвяшчаюцца па-беларуску. П. Левановіч По материалам http://city.mogilev.by/
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -1
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости