Ў Магілёўскім музеі гісторыі з’явіўся «Часоўнік» 1773 года
 

Ў Магілёўскім музеі гісторыі з’явіўся «Часоўнік» 1773 года

Ў Магілёўскім музеі гісторыі з’явіўся «Часоўнік» 1773 годаМузей гісторыі Магілёва «Ратуша» набыў новы каштоўны экспанат — ужо хутка гараджане ўбачаць кнігу, выдадзеную ў Магілёве роўна праз год пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. Называецца гэты фаліянт «Часоўнік». Нейкі час звесткі аб продажы кнігі знаходзіліся ў Інтэрнэце, але дзякуючы неабыякавым людзям «Часоўнік» вярнуўся на радзіму. «Мы даведаліся пра тое, што кніга прадстаўлена на Інтэрнэт-аўкцыёне яшчэ летам, — распавядае дырэктар музея Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў. — На той момант мы не мелі сродкаў і запланавалі набыццё кнігі на 2012 год. Аднак студэнт з Мінска Андрэй Радкоў дапамог паскорыць гэты працэс. Ён пачаў збіраць грошы. Звязаўшыся з Андрэем, мы дамовіля выдаткаваць нейкую частку ад неабходнай сумы. Адначасова звярнуліся ў гарвыканкам з просьбай дапамагчы выкупіць „Часоўнік“. Практычна імгненна была дадзена згода. Сёння дзякуючы гэтай дапамозе мы маем каштоўны фаліянт ужо непасрэдна ў музеі». Аляксей Мікалаевіч таксама паведаміў аб тым, што частку грошай сабралі і самі магілёўцы. «Я не буду называць нейкія канкрэтныя сумы, — адзначыў наш суразмоўца. — Аднак падкрэслю: грамадскасць аказала добрую дапамогу, і мы вельмі за гэта ўдзячны. Гараджане сабралі нават больш, чым трэба. Даводзілася адмаўляць некаторым людзям, якія прыносілі пэўныя сродкі ў тым ліку і да нас у музей. У прыватнасці давялося адмовіць банкіру з Масквы, які вельмі жадаў нам дапамагчы».
У магілёўскім музеі пакуль не ведаюць, якім чынам «Часоўнік» патрапіў да прыватнага калекцыянера. «Мы чакаем вынікаў экспертызы, каб мець канкрэтныя пытанні да гэтага чалавека(калі, канешне, яны ўзнікнуць), — распавядае Аляксей Бацюкоў. — Аўтэнтычнасць фаліянта не выклікае сумненняў. Выдадзена кніга, хутчэй за ўсё, у 1773 годзе. Праўда, у тэксце пазначана іншая дата — 1713 год. Аднак „Часоўнік“ змяшчае календар, які пачынаецца менавіта з 1773 г. Спецыялісты дапускаюць, што гэта кніга — своеасаблівы кантрафактны тавар. І гэта вельмі цікава!». Па словах Аляксея Мікалаевіча, з’явілася яна ўжо пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, але і папера, і шрыфты — усё гэта рэчпаспалітаўскае. Расійская цэнзура не краналася яе. Дырэктар музея гісторыі Магілёва падкрэслівае тое, што экспертыза праведзена пакуль што павярхоўна. Таму нейкія пэўныя высновы рабіць пакуль што рана. «Часоўнік» выдадзены ў друкарні пры Багаяўленскай царкве, якая была заснавана Спірыдонам Собалем. Гэта тая самая друкарня, якая ўславіла магілёўскую школу гравюры. Таму з верагоднасцю магчыма казаць тое, што кніга, аб якой вядзецца гутарка, прадстаўляе традыцыі нашага ўласнага кнігадрукавання. «Мы маем унікальны экспанат, які для Магілёва вельмі важны. На тэрыторыі Беларусі такіх кніг — яшчэ тры, аднак у нашым горадзе нічога падобнага да гэтага часу не было», — давозіць Аляксей Мікалаевіч. П. Левановіч













Источник

Могилевский горисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -6
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости