У Магілёве пройдуць спаборніцтвы сярод знаўцаў беларускай мовы
 

У Магілёве пройдуць спаборніцтвы сярод знаўцаў беларускай мовы

11 студзеня ў Магілёве пройдуць спаборніцтвы сярод знаўцаў родный мовы. Арганізатары мерапрыемства - універсітэт імя Аркадзя Куляшова і абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны - запрашаюць прыняць удзел у Беларускім пяціборстве навучэнцаў 9-11 класаў. Падлеткам прапануюць матэматычныя задачы і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і адной з дысцыплін прыродазнаўчага цыклу. Афармляць рашэнні і адказы, згодна з умовамі конкурсу, трэба на беларускай мове. Якасць яе таксама ацэньваецца. Па суме балаў будуць вызначаны пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы. Адзначыць журы і лепшых у асобных намінацыях. Мерапрыемства адбудзецца ў аўдыторыі 123 універсітэта(вул.Касманаўтаў, 1)з 15 да 17 гадзін. Тэлефон для даведак: +375 29 546 00 09(МТС). Упершыню інтэлектуальнае спаборніцтва прайшло ў 1999 годзе з ініцыятывы сябра ТБМ Міхася Булавацкага. Ён высветліў, што заданні алімпіяд па матэматыцы прапануюцца школьнікам толькі на рускай мове, і паспрабаваў арганізаваць нефармальную па-беларуску. На яе прыйшло тры дзясяткі вучняў. З 2001 года мерапрыемства праводзіцца па пяці прадметах школьнай праграмы.
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -68
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости