Ў Магілёве зайграе «Беларуская дуда»
 

Ў Магілёве зайграе «Беларуская дуда»

Ў Магілёве зайграе «Беларуская дуда»Выстава-прэзентацыя «Беларуская дуда» адбудзецца ў музеі гісторыі Магілёва 20 студзеня. Як паведаміў дырэктар гэтай установы Аляксей Бацюкоў, у гарадскую Ратушу прыедуць мінчукі — этнагістарычны цэнтр «Явар».«Гэта сустрэча адбудзецца ў межах „Тыдня дударскай музыкі ў Беларусі“, — распавядае Аляксей Мікалаевіч. — „Явар“ прыязджае да нас упершыню, і выстава-прэзентацыя абяцае быць надзвычай цікавай». Па словах Аляксея Бацюкова, магілёўцаў чакаюць эксклюзіўныя фотаздымкі, цікавая лекцыя па гісторыі беларускай дуды. Таксама «Явар» прапануе гледачам майстар-клас па беларускіх танцах. У гараджан з’явіцца ўнікальная магчымасць патанчыць пад гукі старадаўняга інструмента. Дапамагаць у гэтым будуць мінскія акторы — яны спецыяльна для гэтага наведаюць танцавальную вечарыну ў Магілёве. Выстава-прэзентацыя і танцавальная вечарына пачнуцца у музеі гісторыі Магілёва(Ратушы)20 студзеня ў 16:00. Арагнізатары запрашаюць усіх, хто цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй краіны. Рэд.
Источник

Могилевский горисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -10
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости