Віртуальную выставу "Рэаліі жыцця Максіма Танка" падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна
 

Віртуальную выставу "Рэаліі жыцця Максіма Танка" падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна

2012 год аб'яўлены на Беларусі Годам кнігі і гэта не выпадкова, бо на яго прыходзіцца шмат юбілейных дат знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, сярод якіх Янка Купала, Якуб Колас, Максим Танк.Апошні - паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар - знакавая постаць у гісторыі беларускай літаратуры. З мэтай ушанавання памяці знакамітага паэта Беларусі Пастановай Саўміна № 1245 зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю з дня яго нараджэння.Супрацоўнікі аддзела інфармацыйных рэсурсаў Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна з нагоды юбілею класіка падрыхтавалі віртуальную выставу "Рэаліі жыцця Максіма Танка", якая была створана ў рамках творчага праекта "У сугуччы мінулага з сучасным".Экспазіцыя дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, яго творамі пра прыроду, родны край, вайну, каханне, вершамі для дзяцей, крытычнымі матэрыяламі, у якіх дадзены аналіз творчасці.Акрамя гэтага, кожны жадаючы можа знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Выстава будзе цікава шырокаму колу чытачоў, упэўнены супрацоўнікі бібліятэкі.
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -19
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости