«М@rt.кантакт» заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны – П.Латушка
 

«М@rt.кантакт» заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны – П.Латушка

М@rt.кантакт заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам падчас размовы міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Па яго словах, няглядзячы на тое, што апошнім часам тэатральны рух інтэнсіўна развіваецца, зяўляецца шэраг новых праектаў, папулярнасць фестывалю толькі расце, абядноўваючы вакол сябе ўсё больш людзей.«М@rt.кантакт» заняў пачэснае месца ў шэрагу міжнародных тэатральных форумаў краіны – П.ЛатушкаЗа сем год існавання М@rt.кантакт наведалі каля 30 тыс. гледачоў, якія пабачылі 75 спектакляў з 9 краін свету.Важна, што форум скіраваны на маладых, бо менавіта праца з моладдзю ў сферы культуры зяўляецца прыярытэтатнай, - адзначыў міністр.Павел Латушка ўпэўнены: тэатральнае мастацтва - ўнікальная зява, створаная чалавекам. Вельмі люблю тэатр, - расказаў ён. - Калі бываю ў гарадах, дзе існуюць дзяржаўныя тэатры, і застаюся на вечар, абавязкова наведваю які-небудзь спектакль.Што ж датычыцца сучаснага мастацтва, Павел Латушка перакананы: яно павінна актыўна развівацца. Тым больш ў планах Міністэрства культуры знайсці дадатковыя сродкі на пастаноўкі пес маладых аўтараў маладымі рэжысёрамі. Такую дапамогу, напрыклад, атрымалі Нацыянальныя тэатры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы, рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Мы плануем значна павялічыць фінансавую падтрымку такіх рэжысёраў, бо за імі - будучыня, - канстатаваў міністр.Знайшліся ў госця фестываля і цёплыя словы ў адрас кіраўніцтва нашага аблвыканкама. Добра, калі на рэгіянальным узроўні разумеюць, што культура зяўляецца асновай развіцця дзяржавы, асновай фарміравання нацыі, - адзначыў Павел Латушка. - Мне падаецца, што на Магілёўшчыне ёсць такое паразуменне. Ваш рэгіён - адзін з лідэраў у падтрымцы нацыянальнай беларускай культуры. Тут адбываецца шмат цікавых падзей, кожны год зяўляюцца новыя праекты.Зразумела, ёсць і праблемы, якія неабходна вырашаць. Яны звязаныя з матэрыяльна-тэхнічнай базай, узроўнем зарабатнай платы работнікаў сферы культуры. Гэта датычыцца не толькі Магілёўскай вобласці, а значыць павінна разглядацца ў сталіцы Урадам, Міністэрствам культуры, - лічыць Павел Латушка. Таму так неабходны паездкі ў рэгіёны, каб пачуць і зразумець, што першачаргова зрабіць для вырашэння існуючых пытанняў.
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -18
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости