17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”
 

17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”

17-20 красавіка ў Магілёве пройдзе міжнародны форум Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.У мерапрыемстве прымуць удзел навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Азербайджана, Арменіі, Малдовы.Па словах суразмоўцаў, тэма форуму надзвычай актуальная і значная не толькі для Беларусі, але і любой сучаснай дзяржавы. Выключна важным з'яўляецца знаёмства з лепшымі практыкамі заахвочвання і папулярызацыі традыцыйнай культуры, творчае абмеркаванне інавацый на ўзроўні міжнароднай супольнасці, якое дазваляе ідэнтыфікаваць ключавыя запатрабаванні рэгіёнаў і спраектаваць жыццяздольныя падыходы да іх устойлівага развіцця, - падкрэслілі спецыялісты.Плануецца абмеркаванне шырокага кола праблем: - традыцыйная культура як частка нематэрыяльнай культурнай спадчыны: праблемы выяўлення, інвентарызацыі, міжнароднай прэзентацыі;- фарміраванне стратэгій падтрымкі і развіцця традыцыйнай культуры;- вызначэнне ролі органаў кіравання і ўстаноў культуры ў працэсе захавання, аховы і трансляцыі каштоўнасцяў традыцыйнай культуры;- развіццё міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы традыцыйнай культуры;- сучасныя міжнародныя падыходы да захавання, падтрымкі і актуалізацыі традыцыйнай культуры;- дзяржаўнае і прыватнае партнёрства ў галіне захавання і развіцця традыцыйнай культуры на сучасным этапе развіцця грамадства;- прававое забеспячэнне працэсаў функцыянавання, захавання і актуалізацыі традыцыйнай культуры;- гістарычны аспект традыцыйнай культуры гарадоў і мястэчак Беларусі і інш.20 красавіка у канфэрэнц-зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР пройдзе сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў з журналістамі. Па выніках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Традыцыйная культура: ахова, захаванне, актуалізацыя выдадуць зборнік дакладаў.Арганізуюць мерапрыемства упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы пры падтрымцы Міністэрства культуры, Інстытута культуры Беларусі.
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -23
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости