19 мая ў Касцюковіцкім раёне адбудзецца свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”
 

19 мая ў Касцюковіцкім раёне адбудзецца свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”

19 мая ў Касцюковіцкім раёне адбудзецца свята паэзіі і аўтарскай песні Пісьмянкоў луг. У гэтым годзе мерапрыемства набыло статус абласнога, паведамілі карэспандэнту сайта спецыялісты ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.Па словах суразмоўцаў, раённае свята штогод збірала аматараў і прыхільнікаў літаратуры. Цікавасць грамадскасці да мерапрыемства расла, таму было вырашана надаць яму статус абласнога, - падкрэслілі супрацоўнікі.Пачынаючы з 10 гадзін раніцы ў вёсцы Бялынкавічы, на радзіме паэта Алеся Пісьмянкова, пройдзе цэлы шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх - абласны конкурс выканаўцаў аўтарскай песні, паэтычныя чытанні творцаў Магілёўшчыны, канцэрты майстроў мастацтваў Касцюкоўшчыны і мастацкай самадзейнасці гасцей свята, вечарына паэзіі. Незабыўнай стане сустрэча ля вогнішча на беразе ракі Бесядзь таленавітых людзей Прыдняпроўскага края. Тут таксама пройдзе танцавальна-забаўляльная праграма.Дабрацца да месца адпачынку можна будзе на спецыяльна арганізаваных аўтабусных маршрутах Касцюковічы-Бялынкавічы. Час адпраўлення ад цэнтральнай бібліятэкі горада Касцюковічы: 09.30, 14.30, 17.00. Адезд ад Дома культуры вёскі Бялынкавічы: 15.00, 14.00, 21.00. Праезд бясплатны.
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • 0
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости