Госці з Кітая пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі
 

Госці з Кітая пазнаёміліся з беларускімі традыцыямі

25 ліпеня Магілёўскі музей этнаграфіі вітаў гасцей з замежжа. Дэлегацыя Дзяржаўнага кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Кітая наведала наш горад у рамках афіцыйнага візіту, падчас якой знаёмілася з працай камітэтаў дзяржкантролю Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама мясцовых прадпрыемстваў, паведаміла вядучы рэдактар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Вольга Семчанка.Госці з Кітая пазнаёміліся з беларускімі традыцыяміУ Магілёве высокіх гасцей чакала цікавая культурная праграма, у якую ўваходзіла наведванне адметных мясцін горада: Свята-Мікольскага манастыра, Савецкай плошчы, абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава, музея этнаграфіі.У апошнім прадстаўнікі кітайскай дэлегацыі пазнаёміліся з традыцыйнай беларускай культурай. Перад гасцямі выступіў народны ансамбль народнай песні Славіца Магілёўскага раёнага Цэнтра культуры. Дырэктар музея Святлана Рыбакова правяла пазнавальную экскурсію, падчас якой пазнаёміла ўдзельнікаў дэлегацыі з гістарычным мінулым горада, побытам і традыцыямі нашых продкаў, распавяла пра абрады і святы народнага календара: Каляды, Масленку, Гуканне вясны, Зажынкі, Дажынкі і інш.Таксама ў адной з залаў музея разгарнулася выстава твораў магілёўскіх майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізаваная сумесна з абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы. З традыцыйнымі беларускімі рамёствамі і промысламі гасцей знаёмілі майстры Ігар Грышын, Наталля Русіян, Таццяна Фяськова, Аляксандр Маркаў, Наталля Дамянікава, Алена Саўчанка. Яны праводзілі майстар-класы па лозапляценню, саломапляценню, разьбе па дрэве, ткацтве паясоў. На развітанне госці з Кітаю атрымалі сувеніры ад магілёўскіх майстроў.
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -83
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости