Прадстаўнікі Магілёўшчыны прымалі ўдзел у семінары па беларускай народнай творчасці ў Навасібірску
 

Прадстаўнікі Магілёўшчыны прымалі ўдзел у семінары па беларускай народнай творчасці ў Навасібірску

З 29 жніўня па 2 верасня ў Навасібірску(Расійская Федэрацыя)праходзіў абласны семінар па беларускай народнай творчасці, арганізаваны Навасібірскім цэнтрам беларускай культуры сумесна з Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы.Жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве было дастаткова: жыхары Навасібірска, суседніх гарадоў і рэгіёнаў, і нават Алтая. Навасібірскі цэнтр запрасіў да ўдзелу кіраўнікоў харэаграфічных калектываў, студэнтаў харэаграфічных аддзяленняў устаноў адукацыі. У сваю чаргу, для правядзення семінара Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам былі запрошаны лепшыя спецыялісты Магілёўшчыны ў пазначаных галінах: старшы выкладчык па класу цымбал Магілёўскага філіяла ўстановы адукацыі Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі Аксана Кузняцова і выкладчык харэаграфічных дысцыплін установы адукацыі Дзяржаўная сярэдняя школа-каледж мастацтваў, балетмайстар народнага ансамбля танца фольк-шоу балета Союз Аляксей Лукашэвіч.У рамках семінара апошні зрабіў пастаноўку беларускага народнага танца Лявоніха, пазнаёміў прысутных з гісторыяй і асаблівасцямі гэтага традыцыйнага беларускага танца. Аксана Кузняцова пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з гісторый цымбал, прынцыпамі ігры на гэтым інструменце. Дарэчы, на першыя семінары прыходзіла па 10-15 жадаючых навучыцца іграць на цымбалах, на заняткі па харэаграфіі да 35. У наступныя дні колькасць удзельнікаў павялічвалася. Зразумела, што за некалькі дзён навучыць людзей дасканала выконваць танец і валодаць музычным інструментам складана. Але ж і нашы вучні ўжо мелі харэаграфічную і музычную падрыхтоўку, і таму да канца мерапрыемства яны ўжо маглі смела танцаваць Лявоніху і нават граць на цымбалах.Падчас мерапрыемсятва таксама ладзіўся круглы стол, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі Цэнтра ўкраінскай культуры Навасібірска. Сярод іншых пытанняў абмяркоўваліся агульныя музычныя інструменты Украіны, Расіі і Беларусі. Так, напрыклад, цымбалы зяўляюцца традыцыйным інструментам для беларусаў і ўкраінцаў. Гэта ўсё паказвае на блізкасць, роднаснасць нашых культур.Мы пабачылі, што беларуская культура запатрабавана нават у такім аддаленым рэгіёне, як Сібір, дзе жыве шмат этнічных беларусаў, - паведаміў дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Алег Хмялькоў. - Ды і расіяне цікавяцца нашай народнай творчасцю ў розных яе праявах: танцы, музыка і інш. Яны жадаюць бліжэй пазнаёміцца з нашай культурай і традыцыямі для жыхароў Сібірскага рэгіёна гэта азначае культурнае ўзбагачэнне. Я спадзяюся, што правядзенне падобных мерапрыемстваў у далейшым паспрыяе збліжэнню нашых культур, паслужыць умацаванню культурных сувязей не толькі паміж нашымі ўстановамі культуры і рэгіёнамі, але і паміж народамі Расіі і Беларусі. Вядома, што наша супрацоўніцтва будзе працягвацца, бо яно мае важнае значэнне для абодвух бакоў. Прынамсі, у снежні гэтага года Навасібірскім цэнтрам беларускай культуры будзе праводзіцца семінар па кераміцы. Плануецца, што ў ім прыме ўдзел спецыяліст нашага цэнтра, які правядзе майстар-клас для расійскіх умельцаў, жадаючых навучыцца працаваць з глінай і пераняць традыцыйныя тэхналогіі беларускага народа.Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -4
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости