Выстава карцін сяброў Саюза мастакоў Беларусі «Восеньскія ілюзiі» адкрыта ў Магілёве.
 

Выстава карцін сяброў Саюза мастакоў Беларусі «Восеньскія ілюзiі» адкрыта ў Магілёве.

Просмотров: 4
Выстава карцін сяброў Саюза мастакоў Беларусі «Восеньскія ілюзiі» адкрыта ў Магілёве.Выстава карцін сяброў Саюза мастакоў Беларусі «Восеньскія ілюзiі» адкрыта ў Магілёве. Работы прыкладна 20 магілёўскіх мастакоў красуюцца ў выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва, якая знаходзіцца на вуліцы Болдзіна, 1. Экспазіцыя прысвечана святкаванню 130-годдзя нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Але партрэтаў саміх песняроў тут няма — магілёўцы могуць убачыць знаёмыя пейзажы абласнога цэнтра. Сярод прыкладна 50 палотнаў наведавальнікі могуць знайсці шматлікія выявы ратушы, а таксама вуліцу Ленінская, драмтэатр з розных ракурсаў, Свята-Мікольскі манастыр і іншыя знаёмыя аб’екты. Адны работы напісаны маслам, другія — акварэллю ці алоўкам. Ад дзіўных размытых вобразаў да пэўных геаметрычных ліній — кожны знайдзе сабе карціну па густу. Часцей за іншыя сустракаюцца ў работах чырвоны і жоўты колер. Менавіта яны перадаюць той самы настрой восені. Шэраг карцін выставы прысвечаны гістарычным асобам і падзеям. Напрыклад, з лапамогай пэндзля Барыса Первунінскіх магіляўчане могуць «пазнаёміцца» з «Вялікім князем Альгердам», а бо «папрысутнічаць» на бітве пры Беразіно. Экспазіцыя працягне работу да 2 снежня. Наведаць яе можна з 11:00 да 19:00. Панядзелак, аўторак — выхадныя дні. Для дарослых наведавальнікаў квіток каштуе 5 тыс., для студэнтаў і дзяцей — 2,5 тыс. рублёў. Любоў Салаўёва





















Источник

www.mycity.by

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -33
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости