Аматарскім калектывам Магілёўскай вобласці прысвоены ганаровыя найменні
 

Аматарскім калектывам Магілёўскай вобласці прысвоены ганаровыя найменні

Шасці аматарскім калектывам мастацкай творчасці Магілёўшчыны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2012 года №79 прысвоены найменні народны і ўзорны, у тым ліку двум калектывам, якія дзейнічаюць пры клубных установах культуры вобласці. Яны атрымалі ганаровыя найменні за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную і выставачную дзейнасць.Найменне народны аматарскі калектыў прысвоена:- вакальнаму ансамблю Бліскавіца работнікаў жылкамунгаса маладзёжнага культурнага цэнтра Юнацтва аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама;- сямейна-родаснаму гурту Радня Муравільскага сельскага Дома культуры аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама;- вакальнаму ансамблю Сустрэча Магілёўскага гарадскога Дома настаўніка(з чэрвеня 2012 г. дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Вдохновение г. Магілёва).Найменне ўзорны аматарскі калектыў прысвоена:- студыі мадэлінгу Стыль дзяржаўнай установы адукацыі Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Росквіт г. Бабруйска;- ансамблю народнай песні Весялінка філіяла дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка Тупічына аддзела культуры Касцюковіцкага райвыканкама;- вакальнаму ансамблю хлопчыкаў дзяржаўнай установы адукацыі Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М.Салдатава.На сённяшні дзень у Магілёўскай вобласці ганаровыя званні народны, узорны, заслужаны маюць 442 аматарскія калектывы мастацкай творчасці, з іх 227 дзейнічаюць пры клубных установах культуры.Віншуем мастацкіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў пералічаных творчых калектываў з атрыманнем высокіх званняў. Няхай гэта будзе добрым стымулам да новых творчых дасягненяў і здзяйсненняў, важнай прыступкай на шляху самаўдасканалення і творчага развіцця.Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
Источник

Могилевский облисполком

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -21
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости