Падзеяй года ў Магілёве стала “Палатно гісторыі ў стылі графіці” » mogilew.by
 

Падзеяй года ў Магілёве стала “Палатно гісторыі ў стылі графіці”

29-01-2014
Падзеяй года ў Магілёве стала “Палатно гісторыі ў стылі графіці”
“Палатно гісторыі” размясцілася па вуліцы Ціміразеўскай
Падзеяй года ў Магілёве стала “Палатно гісторыі ў стылі графіці”
Арт-праект рэалізаваны на завадской агароджы ў цэнтры горада. Яго аўтар - жыхар Магілёва Ігар Нікіцін. Малады гісторык зазначае, што сваім праектам ягоная каманда хацела нестандартна прэзентаваць гісторыю гораду і адкрыць яго новым культурным ідэям.  
"Грамадскі магістрат" абраў і "Чалавека года"
Гісторык Ігар ПушкінІм стаў гісторык Ігар Пушкін, за ўнёсак у справу захавання гісторыка-культурнай спадчыны Магілёва. Пераможца зазначыў, што свой голас аддаў іншым намінантам. — Я прапаноўваў дзьве асобы, якія ў Магілёве публічна выступалі супраць размяшчэння ў Беларусі замежных авіябазаў. Для мяне дужа важным быў іхны грамадзянскі ўчынак. — Цытуе Ігара Пушкіна svaboda.org. Святочная вечарына ўручэння прэмій была прымеркаваная да гадавіны атрымання горадам Магдэбургскага права. Нагадаем, у мінулым годзе "Падзеяй года" быў названы выкуп музэем гісторыі Магілёва старадруку "Статут Вялікага Княства Літоўскага", а "Чалавекам году" стаў праваабаронца Барыс Бухель.     Даведка "Грамадскі Магістрат" - гэта ініцыятыва жыхароў горада, неабыякавых да яго лёсу, у 2009 годзе дэкларацыю аб утварэнні якой падпісала 20 чалавек - прадстаўнікі інтэлектуальных колаў (выкладчыкі, навукоўцы), эксперты ў розных сферах і вядомыя грамадскія дзеячы. Сёння гэта пляцоўка для тых, хто можа нешта зрабіць карыснага. Мэты існавання Магістрата – актывізацыя грамадскасці Магілёва праз падтрымку мясцовых ініцыятываў, падвышэнне ролі грамадзян і супольнасцяў у працэсе прыняцця рашэнняў уладамі.
GOVORIM.BY
рейтинг: 
  • Не нравится
  • -21
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости