"Прышпільная" мова » Могилевский портал
Авторизация
 

"Прышпільная" мова

Цяперашні стан беларускай мовы зьяўляецца бадай што самым трагічным за ўсю гісторыю яе існавання. Лёгкіх часоў яна не ведала ніколі -- але раней існаваў магутны вясковы беларускамоўны пласт. Цяпер жа і вёска русіфікавана дашчэнту. Практычна зьнішчаны беларускія школы, хоць нават у часы як першай, так і другой нямецкай акупацыі яны існавалі. Іначай і быць не можа, пакуль краінай кіруе асоба, якая дзіка, паталагічна, ненавідзіць усё беларускае.

 
          З уладамі ўсё зразумела -- калі не лічыць некалькіх нацыянал - камуністаў 20 - х гадоў мінулага стагоддзя, ніводзін кіраўнік не дбаў пра беларускую мову.
    Аднак цяпер парадаксальным чынам небясьпека для беларускай мовы зыходзіць і ад самых гарачых яе прыхільнікаў. Справа ў тым, што для гэтых людзей беларуская мова не ёсьць і не магла быць матчынай. Цяперашнія Сяржукі і Алесі не так даўно былі Серёжами і Сашами. Шлях кожнага да мовы быў сьвядомы, але цяжкі і пакутлівы.
Найлепей гэта апісана ў кнізе Сяргея Дубаўца "Гісторыя аднаго цуду".
Што робіць новазьвернуты вернік? Ён пачынае "ўдасканальваць" рэлігію. Гэтаксама і з мовай. "Новазьвернутыя" беларусы не давяралі звыклым школьным падручнікам. Яны былі цьвёрда перакананы, што сапраўдную, "клясычную" мову ад іх схавалі бальшавікі, і вучыцца трэба паводле граматыкі стогадовай даўнасьці. Бо праўдзівая мова -- гэта не сучасная, выпраўленая ў часы БССР, а т.зв. "тарашкевіца".
Эпоха, у якую ўзьнікла "тарашкевіца" -- часы станаўлення беларускай літаратурнай мовы. Яе можна і трэба параўноўваць з часамі Кантэміра і Ламаносава ў Расіі, Яна Каханоўскага ў Польшчы, Крысціёнаса Данелайціса ў Літве. Усе вышэйпамянёныя асобы, уключна з нашым Тарашкевічам -- першапраходцы. Якія з цяжкасьцю пракладвалі, пратоптвалі сьцяжынкі ў нязьведанае. Магістралі збудуюць іншыя. Пагэтаму іхняя мова ніяк не магла быць дасканалай. Тарашкевіч рос і дзейнічаў, аточаны польскамоўнай атмасферай -- гэта
мова гучала ўсюды -- ў палацах і касьцёлах, у школах і на вуліцы. Што ж дзіўнага, калі нават Купала першыя вершы пісаў па - польску. Пагэтаму для іх усе гэтыя "валізкі", "філіжанкі" і "варункі" гучалі цалкам натуральна. Што там Купала -- цяперашнія літоўцы з цяжкасьцю разумеюць свайго Данелайціса, бо ягоная паэзія шчодра перасыпана паланізмамі. А ўжо калі мовы блізкія? Зьвярніце ўвагу, як гавораць беларусы, што жывуць у расійскамоўным асяроддзі -- яны самі не заўважаюць, што ўстаўляюць у гутарку бясконцыя "да", "то есть", кажуць "у АмерыКЕ", "у вёсКЕ", " зьявіЛся", -- замест "у АмерыЦЫ", "у вёсЦЫ". ( А адзін дзеяч увесь час казаў -- "Вось паеду ў АмерыЦУ"!)
Праблему абцяжарвае нізкі агульнакультурны ўзровень, няведанне замежных моваў. І нашы "адраджэнцы" шчыра прымаюць чыста польскія словы і выразы за "очань біларускія", -- памятаю, як мне аднойчы патэлефанаваў такі энтузіяст і ўзбуджана паведаміў: "Мы прыдумалі, як па - беларуску "бутэрброд"! -- І як? "Канапка!" Яны шчыра перакананыя, што формы "хварэць не ЧЫМ, а НА штось, чакаць не КАГО, а НА КАГО, -- гэта па - беларуску.Асабліва камічна, калі нават інтэлектуалы ўжываюць слова "выкшталцоны" ў сэнсе "изящный", -- (выкшталцоныя ногі") Між тым, "wyksztalcony" значыць "адукаваны". "Адукаваныя ногі" -- праўда, няслаба!
          Бяда і са словамі замежнага паходжання -- з аднаго боку, слушная ідэя, што не трэба рабска капіраваць расійскую транскрыпцыю. Але ж і польская не заўсёды лепшая -- палякі чытаюць замежныя словы ў адпаведнасьці са сваёй граматыкай. І "nazismus" у іх стаўся "назізмам", бо"Z" па - польску чытаецца як "з" , а не як "ц". Вось так і англійскі club (клаб) стаўся ў іх "клюбам". Але гэта праблемы суседняга народу. Пры чым тут мы? Асабліва беларусы Віцебшчыны, Гомельшчыны ды Магілёўшчыны, дзе палякаў бачылі хіба што ў часы Стэфана Баторыя.

         Трэба быць моўна глухім чалавекам, каб слых не рэзалі "райклюб", "клясны кіраўнік" ды іншыя. А такія словы - монстры як "кубэрта", "сылюэт", проста крычма крычаць -- "мы не вашы, мы чужыя!"

"Аднаклясьніца перад візытам у клюб "Ганалюлю" спраўджвае кальготкі празь люпу" -- праўда, хораша! Як жа па - беларуску!
І цягнуць, і цягнуць "пальшчызну" ў нашу бедную мову. Ужо ніхто не кажа "курыць", -- толькі "паліць". А мова не прымае, супраціўляецца -- бо па - польску той, хто "pali -- palacz". А па - беларуску: "паляч", "палач"? Між тым спрадвеку на Беларусі былі "курцы". " От накурылі, каб на вас шэрсьць курэла!" -- абураліся жанкі, заходзячы ў хату.
Чаго толькі не навыдумляюць "моватворцы" хатняй гадоўлі! Часам цяжка зразумець, што ж хацеў сказаць ягамосьць. Адзін ужываў выраз "апярэдзіў палічыць". І толькі з кантэксту можна было здагадацца што ён меў на ўвазе "предпочёл" -- ( думае то па-расійску!") А "камандзёр", "камандыр"!.. "вадаплаў" -- "шашаезда" і "небалёта" пакуль няма...
А "трунак" замест , " ліквор" замест "лікёру"... І не падазраюць нават, што "ліквор" -- гэта сьпіннамазгавая вадкасьць, ласавацца якой могуць хіба што канібалы!
"Зупа" заместа "поліўкі" ці проста "супу". "Далікатны, ветлівы" -- о не, некрасіва, трэба "гжэчны"! "Філосаф" -- фу, які русізм! Трэба -- "філёзаЎ!" "Скрыначка" -- што за дзеравеншчына!
Трэба "пушка" або "пудэлка"... І не "пляскаць", а "кляскаць"! А яшчэ "бэльбэтавыя штроксы"! "Маціцовая ўсьмешка!", "Адсьлігаваныя ногі!".А "мюзыкал" і "тэатар"...
Гэтак у савецкім войску "дзембелі" упрыгожвалі сваю форму рознымі аксельбантамі, шнурочкамі, дроцікамі і зорачкамі, кожны на свой густ.
Ніяк не магу даўмецца, адкуль узялася "БаЎгарыя"? Мо ўжо трэба казаць і "БаЎканы"? Гаворыць жа адзін дзеяч на "Свабодзе" -- "каЎгас"!. А "Сырыя" -- гэта ад слова"сыр"?
"Сібір" -- фу, как грубaо! Нада -- "СЫбір!"
Цікава, што на той жа "Свабодзе" Ян Максімюк неяк не рвецца быць "МаксЫмюк", хоць паводле "тарашкевіцы" трэба так. Увогуле, "адраджэнская" "лёгіка" своеасаблівая -- пішуць "Лёндан", але "Шэрлак", а не "ШэрлЯк", "мэталюрг", але чамусь "іслам", а не "ісьлям"...
Асабліва пацешыла суполка "Будзьма!" -- на кампакт дыску напісана, што там сярод іншага знаходзяцца "ПРЫШПІЛЬНЫЯ шпалеры"! Калі ачомаешся, даходзіць, што гэта "прикольные!"
І так вось беларуская мова ператвараецца ў пасьмешышча, пародыю сама на сябе -- нешта накшталт інтэрнэтнага "ОЛБАНСКОГО".І гэта ўсё не надае нашай мове папулярнасьці.
Бяда не толькі з паланізмамі. Так, цяпер стала модна ўжываць "Летува" замест "Літва" -- маўляў, сапраўдныя літвіны -- гэта мы, а "яны" "жмудзіны". "Эрудыты" не падазраюць, што Літва -- не толькі Жамойць, але і Дзукія, Аўкштайція, Сувалкія. Да таго ж не ведаюць, дзе правільна ставіць націск, і кажуць ЛетУва замест ЛетувА... А яшчэ "сапраўдныя патрыёты" ўжываюць словы "летувіс", летувіска". Не ўзгадваючы немілагучны "віск", трэба зазначыць, што "летувіска" -- слоўны абсурд, аксюмарон. Бо ў літоўскай мове канчатак "ас", "іс" абазначае мужчынскі род. Жаночы, адпаведна "а", "е" -- літоўка будзе "летуве" (lietuv?). "Летувіска" мае абодва канчаткі -- гермафрадыт, ці што, адначасова і мужчына, і жанчына? У любой жывой мове адбываецца несупынны працэс эвалюцыі, развіцця. Абсурдам было б лічыць, што ў БССР мову толькі псавалі, а сапраўдная захавалася толькі на эміграцыі,
якая ніколі не адмовілася ад "тарашкевіцы". Абноўлены правапіс не перашкодзіў Караткевічу і Быкаву, Барадуліну і Разанаву стварыць выдатныя творы, роўных якім дарэмна шукаць сярод эмігранцкай літаратуры. Як нельга двойчы ўвайсьці ў тую самую раку, таксама немагчыма стагоддзямі заставцца ў той самай плыні. Нельга ў наш час пісаць моваю Я.Станкевіча, прыў сёй павазе да ягонай дзейнасьці -- "Нацанальна ўсьведаміўшыся ў 1909 г., я пачаў усюдых запісаваць словы беларускія... Вызукаючы мову беларускую..."
-- і г. д. Той, хто цяпер "вызукае" беларускую мову, жыве ў іншую эпоху з іншымі патрабаваннямі. Немагчыма ўявіць сабе артыкул пра Вялікі адронны калайдэр, дзе б ужываліся словы "тутака", тамака", "гэны", "хворма".
Але не ўсё так безнадзейна -- вось, скажам, чытаеш найноўшую кнігу Алеся Бяляцкага, -- нічога не рэжа і не драпае ані слыху, ані вока. Можам, калі захочам! Нават у нялюдзкіх абставінах, за кратамі...
На вялікі жаль, нельга з упэўненасьцю сказаць, што беларуская мова не зьнікне ніколі. Пэўна толькі тое, што кожны з нас павінен зрабіць усё, каб яна жыла.
А жыць -- значыць глядзець не назад, а наперад, дасканаліцца і разьвівацца.

Алесь Адамковіч

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -1
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мировые новости
Зрители не оценили нового "Короля Льва"
Критики отмечают вторичность анимационного фильма, зрители же просто признаются: их "пробрал" ...

БАТЭ вырвал победу у "Пяста" в гостевой встрече в Польше
Борисовчане смогли забить два гола в ворота поляков под занавес матча, обеспечив себе победу.

Вспышку Эболы в Конго признали ЧП международного масштаба
К настоящему времени вспышка опасного вируса унесла жизни более 130 человек.

Истребитель США совершил аварийную посадку в Польше из-за птицы в двигателе
Американские боевые самолеты F-35 и F-15 прибыли в Польшу в рамках учений.

Контактная группа договорилась об обмене пленными в Донбассе
В Киеве уже подтвердили планы провести обмен пленными в Донбассе по формуле "68 на 208".

Контактная группа по Донбассу согласовала в Минске новое перемирие
Стороны подтвердили согласие прекратить огонь с 00:01 по киевскому времени 21 июля.

Билл Гейтс впервые упал на 3-е место в рейтинге богатейших людей мира
Основатель Microsoft опустился на третью строчку, потеряв в этом списке одну позицию.

Рост ВВП в Беларуси замедлился до 0,9%
При этом ранее правительство страны планировало, что в первом полугодии 2019-го экономика Беларуси ...

Хотько: ограничения поставок продуктов в РФ носят популистский характер
Российская и белорусская стороны находятся в постоянном контакте по поставкам продуктов, вопросы ...

Семашко: газ для Беларуси должен стоить, как в Смоленской области
Обсуждение газового вопроса, по мнению посла, должно идти параллельно с дорожной картой по ...

Группа "ВЭБ" вложила в совместные с Беларусью проекты 90 млрд российских рублей
Проект с компанией "БелАЗ" по экспорту в третьи страны будет профинансирован на 50 миллионов ...

На Форуме регионов подпишут коммерческие контракты на 120 млн долларов
В прошлом году на аналогичном форуме в Могилеве белорусские и российские бизнесмены подписали ...