Культавыя камяні Беларусі
Эрнст Ляўкоў Аляксандр Карабанаў, Людміла Дучыц,
Эдвард Зайкоўскі, Валерый Вінакураў
На большай тэрыторыі Беларусі, найперш за ўсё на яе поўначы і ў цэнтральнай частцы, шырока распаўсюджаны валуны. Іх з'яўленне тут абумоўлена ма- церыковымі зледзяненнямі, цэнтрам якіх была Фенаскандыя. Звычайна памер валуноў не перавышае 0,7 м, радзей сустракаюцца глыбы да 1—1,5 м і зусім зрэдку — камлыгі да 3—5 м і болей. Самы вялікі з зарэгістраваных у рэспубліцы валуноў (Вялікі Камень) ляжыць каля в. Горкі Шумілінскага раёна (Т.1: 13). Яго даўжыня 11 м. Памеры камянёў змяншаюцца з поўначы на поўдзень Беларусі.
З'яўляючыся адметнай часткай ландшафту, валуны здаўна ўвайшлі не толькі ў матэрыяльную, але і духоўную культуру беларускага народа. У значнай ступені культавыя валуны звязаны з першабытнымі вераваннямі: шанаваннем аб'ектаў прыроды, якія быццам бы маюць звышнатуральныя якасці (фетышызм), верай у тое, што асобныя камяні з'яўляюцца або раней былі жывымі істотамі (анімізм), а таксама познімі рэлігійнымі вераваннямі (культам продкаў, язычніцтвам з яго шматлікімі антрапаморфнымі боствамі, хрысціянствам).
Звесткі аб культавых камянях Беларусі сустракаюцца ў пісьмовых крыніцах пачынаючы з XVI ст. (Хроніка Літоўская і Жамойцкая, Хроніка Мацея Стрыйкоўскага, Літоўская Метрыка). Так, пад 1557 годам каля в.Тарасава паблізу Мінска згадваецца Чортаў камень [1, с. 22]. Дакументы XVII ст. часта называюць камяні з высечанымі на іх крыжамі ў якасці пагранічных знакаў [4]. У канцы XVII ст. рускі падарожнік П.А.Талстой адзначыў камень з выявай ступні чалавека (следавік) у Барысаўскім касцёле [12, с. 17]. У 1751 г. пры размежаванні зямель жыровіцкіх базыльянаў і маёмасці в. Шыдловіцы (Шылавічы) архіўныя крыніцы называюць капцы з камянямі, на якіх высечаны гербы ўладальнікаў маёнткаў Бжастоўскіх ("стрэмя") і базыльянаў ("калона") [14, с. 71]. У 1773 г. вывучэннем Барысавых камянёў займалася экспедыцыя акадэміка И.Ляпёхіна. У пачатку XIX ст. пошукі камянёў з надпісамі і знакамі вяліся па ініцыятыве графа М.П.Румянцава. Па яго хадайніцтву расійскі ўрад прыняў рашэнне аб захаванні манументальных помнікаў эпіграфікі — "Барысавых камянёў" — у рэчышчы Заходняй Дзвіны [5, с. 90—91].
Асаблівая ўвага на культавыія камяні стала звяртацца з сярэдзіны XIX ст. Аб іх шмат пісалі А.Плятар, А.Кіркор, Я.Тыішкевіч, К.Гаворскі, П.Шпілеўскі, М.Кусцінскі, П.В.Шэйн, А.Я.Багдановіч, Ф.В.Пакроўскі, Е.Р.Раманаў, М.В.Доўнар-Запольскі і іншыія даследчыкі [2; 6, с. 92-93; 7; 10; 11; 13, с. 98-107; 15; 17]. Шмат артыкулаў, прыісвечаныіх культавым валунам, друкавалася ў газетах, асабліва "Минских губернских ведомостях". Вялікая праца па вывучэнні культавых камянёў быіла разгорнута Інбелкультам ў 20-я гады XX ст. [9, с. 155—182]. У пасляваенныія гады звесткі аб культавых камянях збіралі археолагі Л.В.Аляксееў, Г.В.Штыхаў, Л.Д.Побаль. Некаторыя даныя трапілі ў "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі". Зараз вывучэннем культавых камянёў займаюцца аўтары артыкула [8].
На сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 300 культавых валуноў, больш за 100 месцазнаходжанняў каменных крыіжоў і каля 30 каменных язычніцкіх ідалаў.
Усе культавыя камяні можна падзяліць на два асноўныя тыпы: культавыя валуны і культавыя вырабы з валуноў. Першы з гэтыіх тыпаў складаецца з наступных пяці класаў: магічныя валуны (фетыішыі), анімістыічныія валуны (пярэваратні), авістычныя валуны (дзедавікі), дэістычныя валуныі (багавікі), крыптагенныя валуны (валуны з ямкамі і выемкамі і валуны з малюнкамі, надпісамі, знакамі). Культавыя вырабы з валуноў падраздзяляюцца на культавыя збудаванні з валуноў, ідалы і каменныя крышы. Усе гэтыя класы ў сваю чаргу дзеляцца яшчэ на віды.
Табліца. Класіфікацыя культавых камянёў Беларусі
Тып Клас Від Прыблізная
колькасць
Магічныя валуны Абярэгі 10
(фетышы) Гойбіты 20
Следавікі 100
Цудадзейныя 10
Скарбнікі 10
Анімістычныя валуны Акамянелыя людзі 20
(пярэваратні) Акамянелыя жывелы 10
Акамянелыя будынкі і азеры 15
Культавыя валуны Авістычныя валуны Абагаўленыя продкі 30
(дзедавікі) Мемарыяльныя валуны 10
Дэістычныя валуны Валуны з іменамі язычніцкіх бостваў 10
(багавікі) Ахвярнікі 15
Чортавы камяні 30
Божыя (святыя) камяні 10
Барысавы камяні 7
Крыптагенныя валуны Валуны з выемкамі і ямкамі 20
Валуны з малюнкамі, знакамі, надпісамі 10
Культавыя збудаванні з Пахавальныя збудаванні сотні
валуноў Капішчы дзесяткі
Культавыя будынкі з валуно дзесяткі
Культавыя вырабы з Ідалы (стоды) Асобныя галовы 10
валуноў Фігуры 20
Каменныя крыжы Мемарыяльныя (памятныя) 10
Абярэгі 20
Надмагільныя сотні
Культавыя валуны (I тып)
Магічныя валуны (фетышы). Да класа магічных валуноў, або валуноў-фетышаў, належаць валуны-абярэгі, валуны-гойбіты, следавікі, цудадзейныя валуны і скарбнікі.
Валуны - абярэгі вядомы ў вёсках Мількавічы (Мількановічы) Навагрудскага (Т.1: 56), Крынкі Асіповіцкага раёнаў (Т.1: 47) і ў іншых мясцінах. У в.Мількавічы магічнай сілай валодаюць часткі, адбітыя ад валуна. У Крынках магічнымі лічыіліся камяні ў форме птушак. У Крэве Смаргонскага раёна (Т.1: 30) ў якасці абароны ад халеры ў 1871 г. на кожным баку вёскі быіло пастаўлена па валуну-абярэгу. З іх захаваўся толькі адзін камень вышынёй каля 1 м. На яго трох гранях выбіты шасціканцовыя крыіжы.
Фото 1: Здвард Зайкоўскй — Камень «Кабыла» каля вёски Дайнова Лидскага раёна
Валуны - гойбіты. Па павер'ях, дапамагаюць ад розныіх хваробаў. Дажджавая вада з валуноў лічылася лекавай і выкарыстоўвалася ў многіх вёсках. У якасці лекаў ужываўся мох, які рвалі з каменя і сушыілі. Ад хвароб вачэй нібыта дапамагала вада з каменя Кадрыіль каля в. Камяное Бярэзінскага раёна, з валуноў каля вёсак Старадварэц на Гродзеншчыне, Кудзінавічы Капыільскага (Т.1: 66), Засімавічы Пружанскага (Т.1: 70), Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў (Т.1: 7), г.п.Акцябрскі (Рудабелка). У Рудабелцы над каменем была пабудавана капліца, служыліся малебны, людзі прыносілі ахвяры — лён, палатно, масла. Ад ліхарадкі выілечваў камень у в.Ківачына Пружанскага (Т.1: 69) раёна. Дзяцей, хворых коклюшам, лячыў камень у в. Шышавічыі Пружанскага раёна. У в. Пярэжары Пухавіцкага раёна (Т.1. 43) камень вылечваў паралітыкаў, кульгавых і глухіх. У выглядзе парашка камень каля в.Раменікі Іўеўскага раёна дапамагаў ад вар'яцтва. У Навіцкавічах Камянецкага раёна (Т.1 : 73) вада са слядка лячыіла барадаўкі ў людзей і жывёл. Жывёл лячыілі яшчэ камень каля в. Заснуддзе Браслаўскага раёна (коней) і камень Волас у Крыіжоўцыі каля Мінска (усіх хатніх жывёл).
Камянёў - следавікоў налічваецца каля сотні. Звычайна гэта невялікія (да 1,5—2 м) глыбы з ксеналітамі — уключэннямі іншароднага рэчыва ў асноўнай масе горнай магматычнай пароды. У групу следавікоў уваходзяць два віды: антрапаморфныя следавікі-адбіткі нагі (Божая Стопка, След Хрыста, След Багародзіцы, След Святой Панны, След Святога Мікалая, След Чорта, След Д'ябла, След Валатоўны і інш.), адбіткі далоні (адзін са Змеевыіх валуноў у Сенненскім раёне, камень на беразе Сажа, камень пад алтаром Жыровіцкай царквы ў Слонімскім раёне) і зааморфныя следавікі — адбіткі капыт ці лап жывёл. Да найбольш старажытныіх можна аднесці камяні пад назвай След Валатоўны на беразе Свіслачы і каля в. Забежжа пад Віцебскам і пад назвай След Лебедзі каля в. Лукава Маларыцкага раёна (Т.1: 75). Такія назвы захаваліся з язычніцкіх часоў. Большасць жа следавікоў дайшлі да нас ў хрысціянскай інтэрпрэтацыі.
Сярод следавікоў ёсць камяні са слядамі Св. Мікалая - вёскі Куцаўшчына (Т.1: 64) і Грозава Капыільскага раёна (Т.1: 65), Св. Антонія - в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна (Т.1. 59). Некаторыя камяні-следавікі звязваюцца са следам Хрыста: вёскі Кудзінавічы Капыільскага (Т.1: 66), Кадка Глускага, Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў (Т.1: 7). Мінскі следавік, што калісьці ляжаў на Траецкай гары, вядомы пад назвай Нага Пятра.
Сярод зааморфныіх следавікоў два звязаныі з конямі (Конь-Камень каля в. Заснуддзе і в. Краснагорка Браслаўскага раёна (Т.1: 2), конскі капыт на камені каля в. Пупелічы Барысаўскага раёна). Ёсць адзін камень са следам зайца - в. Чурыілава Міёрскага раёна (Т.1: 4), адзін са следам бычка (Валожынскі раён), адзін са следам аленя (г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна). На валуне каля в. Журавец Асіповіцкага раёна (Т.1: 48) маюцца слядкі чатырох жывёл — мядзведзя, ваўка, зайца і лісіцы. Па паданнях, слядкі быццам бы пакінулі звяры ў тыя часы, калі камяні былі мяккімі. След аленя яшчэ звязваюць са следам Залатога аленя шчасця.
Камяні з назвамі След Чорта (Чортаў след, Чортаў ступень) вядомыія каля вёсак БулавішкьЯкубянцыі Браслаўскага, Гальшаны Ашмянскага (Т.1: 31), Сянежычы Навагрудскага раёнаў (Т.1: 57) і ў іншых месцах. Каля в. Расальшчызна Іўеўскага раёна (Т.1: 32) камень завецца Следам Д'ябла-абжоры.
Цудадзейныя валуны, абовалуны - цудавікі, не маюць функцый абярэгаў або лекавых камянёў, але з імі паданні звязваюць прывіды і іншыя незвычайныя з'явы. Такія валуны вядомы ў вёсках Наўгароды Міёрскага, Камень Уздзенскага, Масцішчы, Сташэлішкі і Багданава Браслаўскага раёнаў. Напрыклад, мясцовыя жыхары апавядаюць, што ў в. Сташэлішкі каля валуна часам з'яўляюцца тры вершнікі і пужаюць людзей, а ў в.Багданава на валуне бывае агонь і бачаць старую з вялізным мехам.
Аб камянях - скарбніках у большасці выпадкаў звычайна гавораць, што пад імі закапаны скарбы. Часцей за ўсё гэта грошы (вёскі Пупелічы Барысаўскага, Масцішча Браслаўскага раёнаў), золата (вёскі Сташэлішкі Браслаўскага, Чурышава Міёрскага раёнаў), золата і срэбра (Расоншчына), золата і зброя (в. Дрычын
Пухавіцкага раёна), брычкі з золатам (в. Мікулкі Пастаўскага раёна), багацце, нарабаванае французамі ў 1812 годзе (в. Бушавічы Глыбоцкага раёна) і г.д.
Анімістыічныя валуны, або пярэваратні. Гэты клас адлюстроўвае рэшткі архаічных вераванняў у тое, што валуны, як і некаторыя іншыя прыродныя аб'екты (напрыклад, дрэвы), з'яўляюцца або маглі раней быць жывымі істотамі. Сярод звестак аб валунах як акамянелых істотах, будынках і рэчах вылучаецца 6 сюжэтаў: акамянелыя аратыя разам з валамі за працу на Вялікдзень, акамянелыя вяселлі, акамянелыя краўцы ці шаўцы, акамянелыя людзі за розныя правіннасці, акамянелыя жывёлы і акамянелыя будынкі (часцей разам з людзьмі).
Фото 2: Здвард Зайкоуски — Камень следавік каля вёски Мэйры Лидскага раёна
Найбольш распаўсюджаны паданні аб акамянелых - аратых разам з валамі за працу на Вялікдзень. Звычайна гавораць аб аратым і двух валах: вёскі Гурыны Мазырскага, Крынка Асіповіцкага (Т.1: 47), Галаўлі Дзятлаўскага (Т.1: 58), Быкавічы Бярэзінскага раёнаў (Т.1: 44). У некаторых паданнях яшчэ фігуруе жонка аратага, якая прынесла яму снеданне ці абед, сабака, гаршкі і ручнік.
Паданні пра акамянелыя вяселлі пераклікаюцца з падобнымі паданнямі пра курганы, дзе магільныя насыпы — гэта пахаванні ўдзельнікаў вяселля, якое сустрэлася з лютым змеем, або на месцы курганоў адбылася бойка паміж двума вяселлямі — адно ехала з царквы, а другое ў царкву і не хацелі саступаць адно другому дарогу: вёскі Збляны Лідскага (Т.1: 55), Дзярэчын Зельбянскага раёнаў.
Большасць паданняў пра акамянелых людзей ідзе яшчэ ад часоў хрысціянізацыі. Гэта, напрыклад, Сцёп-Камень — акамянелы Сцяпан, які ў першы дзень Вялікадня выехаў араць (в. Краснікі Докшыцкага раёна). Гавораць, што калісьці камень быў з галавой, рукамі і нагамі. У Бялынічах і в. Дзераўной Слонімскага раёна (Т.1: 62) камяні лічацца акамянелымі жанчынамі.
У в. !каны на Барысаўшчыне (Т.1: 29), згодна з паданнем, быў дрэнны князь, людзі праклялі яго, ён акамянеў і ўвайшоў у зямлю. Засталася толькі галава. У в. Горкі Чэрвеньскага раёна вялікі камень лічыцца акамянелым волатам, а каля в. Пярэжар Пухавіцкага раёна два валуны зваліся акамянелымі Дзям'янам і Мар'яй.
З валуноў, у якіх ператварыліся жывёлы, вядомы Воўк, Гусак, Мядзведзь, Быкі, Карова, Кот, а таксама Змеевы і Вужыныя камяні. Паданні аб такіх камянях можна лічыць самымі архаічнымі. Даволі распаўсюджана назва Змееў камень. Каля в.Віркаў Чашніцкага раёна вядомы Змей-Кравец, у валуне паблізу в.Валэйкішкі Астравецкага раёна (Т.1. 32/4) быццам бы жыў змей (цмок) Вяль. На Расоншчыне існуе наступнае паданне. Цмок ляцеў з золатам і срэбрам да грэшнікаў. Раптам неба раскалолася, цмок упаў і ператварыўся ў камень, а скарбы апынуліся ў зямлі пад каменем.
Даволі распаўсюджаны паданні пра акамянелыя вёскі, азёры, храмы. Так, у Ражанах Слуцкага раёна (Т.1: 67) на месцы камянёў нібыта раней была вёска. У паданні гаворыцца, што дзядок, якога не пусцілі пераначаваць, усю вёску ператварыў у камяні, а дзяўчыну, што прынесла дзядку хлеба, але не паслухалася яго і аглянулася, перавярнуў у зязюлю. Камень паблізу в.Галынка каля дарогі з Падросі ў Ваўкавыск (Т.1: 61) ляжыць нібыта на месцы былога возера. Згодна з паданнем, тут некалі праязджала багатая пані з любімым сабачкам. Яна хацела выкупаць сабачку, але той утапіўся. Пані пракляла возера, яно ўвайшло ў зямлю і на паверхні замест возера застаўся толькі камень. Пра валун каля в. Старадварэц на Гродзеншчыне гаворыць, што на яго месцы раней стаяў касцёл.
Сярод анімістычных валуноў асобна стаяць камяні-краўцы і шаўцы. З іх сем шылі адзенне, тры боты, прычым сярод тых валуноў, што шылі адзенне, два камяні называюць Сцяпанамі, адзін Чортавым, адзін — Змеевым, а сярод камянёў, што шылі боты, адзін завецца Гомсіным. Усе камяні-краўцы лічацца акамянелымі хатамі. Паданні пра такія камяні амаль аднолькавыя. Напрыклад, у Высокім Гарадцы Талачынскага раёна (Т.1: 22) да каменя вечарам прыносілі тканіну і прасілі: "Сцяпан, сшый мне жупан", а раніцай атрымлівалі адзенне. Аднойчы ўвечары нейкая баба прынесла сукно, паклала на камень і папрасіла: "Сцяпан, сшый мне ні тое, ні сёе". Раніцай яна прыйшла і ўбачыла, што адзін рукаў на месцы, а другі прышыты да падолу. З тых часоў камень перастаў шыць. У в. Стары Пагост Міёрскага раёна (Т.1. 119/4) расказваюць, што ў камені было акенца, праз якое клалі тканіну і гаварылі, што пашыць. На наступны дзень адзенне было гатова. Камень каля в. Віркава (Змееў камень) усім шыў адзенне бясплатна, але толькі нельга было яго аб гэтым прасіць, а калі папрасіць, то ён зробіць наадварот, парэжа тканіну і выкіне. Камень ні з кім не размаўляў. За працу яму прыносілі есці і піць.
Аб камені каля Бабруйска (Т.1: 49) вядома паданне, паводле якога тут быў такі кравец, што нельга было яго ні прасіць, ні паказваць, як шыць. Адзін раз прынесла да яго тканіну на шлюбны ўбор дзяўчына-чараўніца і стала тлумачыць, як зрабіць. Кравец раззлаваўся і не пашыў усяго патрэбнага. Чараўніца за гэта ператварыла хату разам з краўцом у камень.
Пра камень паблізу в. Вароніна Сенненскага раёна (Т.1: 21) існуе некалькі паданняў. Напрыклад, згодна з адным з іх, камень доўга шыў адзенне, пакуль адна баба не папрасіла: "Сшый мне ні тое, ні сёе". Камень адзін рукаў ушыў у плячо, а другі прышыў ззаду. З тых часоў камень і перастаў шыць. Па другому паданню, на камені сядзеў чорт і шыў адзенне.
Авістычныя культавыя валуны. Гэты клас аб'ядноўвае неапрацаваныя прыродныя валуны, якія маюць дачыненне да культу продкаў. Адны з іх увасабляюць непасрэдна продкаў, другія звязваюцца з гістарычнымі асобамі і падзеямі.
Фото 3: Вінакурава В. Ф. — Чортаў камень даборскі
Сярод валуноў, якія ў васабляюць а багаўлёных продкаў, можна выілучыіць камяні з назвамі Стары, Дзед, Дзедаў камень: в.Жыдомля Гродзенскага раёна (Т.1: 53), г.Мінск (Т.1: 41). Напрыклад, у Мінску на капішчы, якое праіснавала да пачатку ХХ ст., валун Дзед займаў цэнтральнае месца. Яму ахвяравалі мёд, малако, віно, апраналі на яго фартухі, абвязвалі ручнікамі, спавівалі палатном. Паблізу ад каменя гарэў свяшчэнны агонь і рос вялізны дуб.
Больш вядома валуноў, звязаных з гістарычнымі асобамі і месцамі гістарычных падзей. Так, з Напалеонам суадносяць камяні каля воз. Укля і г.Друі на Браслаўшчыне (Т.1: 3), каля в. Язна на Міёршчыне, а са Стэфанам Баторыем — камяні (каменныя крыжы) каля вёсак Вітунічы Докшыцкага і Даўгінава Вілейскага раёнаў. Ёсць камяні А. Міцкевіча, Ф. Багушэвіча, Марыны Мнішак, Іасафата Кунцэвіча. Каля каменя-следавіка паблізу в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна нібыта малілася каралева Бона і г.д.
Пералічаныя назвы — гэта ўжо пазнейшыя наслаенні на больш раннія.
Дэістычныя валуны (багавікі). Значную частку гэтага класа культавыіх валуноў займаюць валуны, якія звязаны з язычніцкімі боствамі. Так, камень каля в.
Крамянец Лагойскага раёна (Т.1: 35) завецца Даждзьбогаў камень (Святы камень), тры камяні маюць назву Пярун (вёскі Папялы Глыбоцкага, Расходна Сенненскага раёнаў (Т.1: 20), на беразе воз. Дрывяты каля Браслава). Камяні з назвамі Волас вядомы ў Крыіжоўцыі Мінскага раёна (Т.1: 39), каля в. Волас на Браслаўшчыне. Камень Воласень згадваецца на Ушаччыне. Два камяні вядомы пад назвамі Пястун (Чэрвеньшчына і па дарозе з Себежа ў Люцын). Да гэтай групы камянёў можна далучыць і Лешы камень каля в. Еляшоўка Чашніцкага раёна.
Зязычніцкімі ахвярнікамі (капішчамі) быілі звязаны валуны, якія маюць назву Капішча (в. Мосар Ушацкага раёна), Алтар (вёскі Жыровіцыі Слонімскага, Мсцібава Ваўкавыскага (Т.1: 60), Верасніца Столінскага (Т.1: 52), Хвінявічы Дзятлаўскага раёнаў), а таксама камяні, дзе, па паданнях, гарэў нязгасны агонь (хутар Тупальшчызна Смаргонскага раёна), або камяні, паблізу якіх адбываліся гулянні (Мар'іна Горка Пухавіцкага, Язна Міёрскага, Казлоў Бераг Бярэзінскага, Гародня Чэрвеньскага раёнаў). Дачыненне да былых язычніцкіх ахвярнікаў, верагодна, маюць і валуны, на якіх адбываліся пакаранні смерцю (вёскі Суткава Смаргонскага, Жырмуны Лідскага, Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў).
Шырока распаўсюджаны ў Беларусі валуны, якія, па паданнях, звязаны з чортам або д'яблам. У адносінах да Чортавых валуноў можна выілучыіць 5 сюжэтаў паданняў. Найбольш распаўсюджаны паданні, у якіх чорт нёс камень, але праспяваў певень і чорт выпусціў камень. Звычайна каменем чорт хацеў заваліць дзверы храма. Такія паданні маглі ўзнікнуць у часы супрацьстаяння язычніцтва і хрысціянства. Персанаж жа пеўня хутчэў за ўсё захаваўся яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Да найбольш ранніх з гэтай серыі можна аднесці нарачанскае паданне, паводле якога чорт будаваў грэблю і хацеў злучыць вёскі, якія знаходзіліся на супрацьлеглых берагах, але праспяваў певень і чорт быў вымушаны скончыць працу. З храмам звязаны паданні пра камяні каля вёсак Ратынцы (Фото 4) і Камень Валожынскага, Вялец Глыбоцкага, Стары Пагост Міёрскага раёнаў. Першыія тры паданні аднолькавыя па сюжэтах. Згодна з імі, чорт нёс камень, каб заваліць дзверы храма. У паданні пра старапагосцкі камень гаворыцца, што людзі ўдзень звозілі камяні на будаўніцтва царквы, а чорт за ноч перакідаў іх на другі бераг. Тады камень Кравец ператварыўся ў волата і колькі камянёў чорт перакіне праз раку, то волат яму назад удвая больш. Ад гэтага сабралася столькі камянёў, што хапіла пабудаваць царкву.
Шмат паданняў існуе пра Чортавы слядкі (камяні-следавікі), (Чортаў ступень у Гальшанах Ашмянскага, Дзераўной Лагойскага раёнаў і інш.). Пра камень Чортаў след каля в. Булавішкі-Якубянцы кажуць, што ў камені жыў чорт і здзекаваўся з праходзячых міма людзей. У паданні пра камень каля в. Расальшчызна Іўеўскага раёна фігуруе д'ябал. Ён пакінуў на камені след, калі прарок Ілля гнаў яго з зямлі.
Часта чорт выступае ў якасці краўца ці шаўца. Адлюстраваннем язычніцкіх святаў дайшлі да нас паданні пра тыія камяні, каля якіх нібыта збіраліся чэрці і таньчылі, а ў поўнач чуліся піск і грукат. Так, пра камень Чортавы дучкі на Гродзеншчыне гаворыцца, што там у поўнач збіраліся чэрці і каталі па ямках каменьчыкі. У паданні пра камень каля в.Вялец Глыбоцкага раёна чорт таньчыў і ад яго пятак засталіся дзіркі.
Цікавае паданне пра камень з адтулінай каля в. Жукаўка Вілейскага раёна. Пакуль чорт быў маладым, то мала думаў пра сваю гаспадарку, а пад старасць ніхто не захацеў яго карміць і прыйшлося яму самому здабываць ежу. Зрабіў ён з каменя жорны і паклаў іх на воз. У дарозе конь стаміўся і не мог больш цягнуць воз. Чорт пачаў біць каня і той скінуў камень у канаву.
Ёсць камяні з назвам і Божы або Святы камень (вёскі Дубнікі Любанскага, Крамянец Лагойскага раёнаў).
Фото 4: Вінакурава В. Ф. — Чортаў камень ратынскі
Да быілыіх языічніцкіх святынь адносяцца і шырока вядомыя Барысавы камяні з надпісамі XII ст. Вядомыі 7 помнікаў з такой назвай. Яныі маюць характэрныя выявы крыіжа і надпісы тыпу "Господі, помозі рабу своему Борису". Пяць такіх камянёў знаходзяцца ў рэчышчы Заходняй Дзвіны (адзін каля Полацка, тры каля г.Дзісны, адзін у г.п.Друі) і два на водападзеле Дняпра і Заходняй Дзвіны каля вёсак Дзятлава Аршанскага (Т.1: 23) і Высокі Гарадзец Сенненскага раёнаў. Адзін з Барыісавыіх камянёў (Сулібор Хрэст), што быў каля Дзісны, у канцы мінулага стагоддзя пераведзены ў Маскву і зараз знаходзіцца ў Музеі-запаведніку "Каломенскае". Камень, што ляжаў каля в. Падкасцельцы (Т.1: 1), у 1981 г. перавезены да Сафійскага сабора ў Полацку. Друйскі камень (Т.1: 3) зараз поўнасцю пакрыітыі вадой (вусце р. Друйкі прыі ўпадзенні яе ў Заходнюю Дзвіну). Астатнія Барысавы камяні былі знішчаны.
Крыптагенныя валуны — гэта аб'екты, якія пакуль што нельга з ўпэўненасцю аднесці да якога-небудзь з вышэйназваных класаў. Да крыптагенных аднесены валуны з выемкамі рознай формы, ямкамі, нерасшыфраванымі малюнкамі, знакамі, надпісамі.
Валуны з выемкамі і ямкамі зафіксаваны ў вёсках Воўкаўшчына і Бертаўшчына Міёрскага (Т.1: 7), Махірава Полацкага (Т.1: 10), Палашкі Ваўкавыскага (Дзева Блюдас), Асавец Любанскага, Волма Смалявіцкага (Т.1: 42), Лебедзева
Маладзечанскага (Т.1: 33), Вялец Глыбоцкага (Т.1: 9), Вялічкі і Каптаруны Пастаўскага раёнаў (Т.1: 14) і інш. Паданні аб іх самыя разнастайныя. Частка такіх аб'ектаў можа быць звязана з культам продкаў.
Фото 5: Вінакурава В. Ф. — Чортавы псорны бягомельскія
Валуны з вьісечанымі на іх загадкавымі малюнкамі адзначаны ва ўрочышчы Мачулішчы на Віліі, каля в.Альшэва паблізу воз. Свір, вёсак Стайкі Лагойскага (Т.1: 36), Пнеўшчына Горацкага (Т.1: 25), Машчонава Пухавіцкага (Т.1: 46), Ліпск Докшыцкага (Т.1: 18), Веравая Слаўгарадскага раёнаў. У в. Шайбакі Шчучынскага раёна (Т.1: 54) быў камень з выявай галавы чалавека, галавы каня, лука, стралы і нейкі надпіс. Паданне гаворыць, што гэты помнік устаноўлены ў гонар перамогі князя Эрдвіла над палкаводцам хана Батыя Шэйбакам у 1242 г.
Сярод камянёў з надпісамі цікавасць уяўляе камень, знойдзены ў 1977 г. пры расчыстцы паўднёвай сцяны ў Полацкім Сафійскім саборы. На ім некалькі надпісаў рознага часу. Большасць з іх — уласныя імёны [3, с. 7—12].
Культавыя вырабы з валуноў (II тып)
Гэты тып культавых камянёў уключае культавыя збудаванні з валуноў, ідалы і каменныя крыжы.
Культавыя збудаванні з валуноў у сваю чаргу падзяляюцца на пахавальныя збудаванні, капішчы і культавыя будынкі з валуноў.
Да пахавалъных збудаванняў адносяцца грунтовыя магілы часоў эпохі бронзы і жалезнага веку з камянямі, выкладзенымі ў выглядзе невялікіх скрыняў, каменныя курганы, каменныя магілы і надмагіллі розных часоў. Каменныя курганы ўяўляюць сабой збудаванні, цалкам складзеныя з камянёў ці ўзведзеныя з камянёў і зямлі. Звычайна вышыня такіх курганоў 0,5—0,8 м. Пашыраны яны ў Верхнім і Сярэднем Панямонні, сярэднем цячэнні Заходняга Буга. Такія помнікі датуюцца канцом I — пачаткам II тысячагоддзяў. Выбрукоўкі або аградкі з камянёў сустракаюцца і ў земляных курганах.
Фото 6: Здвард Зайкоуски — Культавы камень з ямкамі каля вёски Дайнова IЛидскага раёна
Каменныя магілы вызначаюцца наяўнасцю каменных выбруковак у адзін ці два рады над магіламі і датуюцца X—XVТI стст. Асноўная колькасць каменных могільнікаў знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Адзінкавыя помнікі ёсць у Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцях і на паўднёвым усходзе Літвы. У народзе такія помнікі вядомы пад назвамі Татарскія магілы, Шведскія магілы, Паганскія магілы, Баярскія магілы і інш. Пазней каменныя магілы пераходзяць у грунтовыя магілы з камянямі толькі ў галавах і нагах, ці магілы з каменнымі крыжамі. Пазнейшыя надмагільныя каменныя збудаванні прадстаўлены таксама помнікамі, зробленымі з валуноў у выглядзе дрэў з абсечанымі галінкамі, а таксама пахавальныя склепы, складзеныя з валуноў, і валунныя агароджы могілак. Гістарычную цікавасць уяўляюць таксама надмагіллі на старых яўрэйскіх і татарскіх могілках. Некаторыя татарскія магілы маюць яшчэ абкладкі з валуноў.
Капішчы з састаўленых валуноў існавалі каля вёсак Цётча Ушацкага (Т.1: 11) і Воўкаўшчына Міёрскага раёнаў (Т.1: 7). Некаторыя комплексы валуноў выкарыстоўваліся ў якасці старажытных астранамічных абсерваторый. Найбольш вядомы беларускі Стоўнхендж на беразе Янава возера каля в.Бікульнічы ў Полацкім раёне (Т.1: 12), пабудаваны з некалькіх валуноў, якія выкладзены ў форме літары "П". Кожны бок фігуры меў даўжыню каля 15 м і быў арыентаваны на паўночны захад — на месца заходу сонца ў момант сонцазвароту. Такая пабудова хутчэй за ўсё прызначалася для святкавання летняга сонцастаяння і з'яўлялася капішчам.
Дакульта выхбудынка ў звалуно ў адносяцца многія храмы, званіцы і капліцы.
Ідалы (стоды). Па археалагічных і пісьмовых крыніцах вядома, што выраб манументальнай скульптуры ва Усходняй Еўропе распаўсюджаны ў асноўным з III— IV да ХП—ХШ стст. Выявы рабіліся ў гонар памерлыіх правадыроў. Пасля прыняцця хрысціянства драўляных ідалаў спальвалі, а каменных разбівалі, скідвалі ў рэкі, азёры, балоты. Заступнікі старой веры часта закопвалі сваіх куміраў. З цягам часу царква стала больш цярпіма адносіцца да язычніцтва, і раней звергнутых ідалаў пачалі ставіць на ростанях, у капліцах замест хрысціянскіх святых або на могілках: вёскі Ульянавічы Сенненскага (Т.1: 19), Залуззе Жабінкаўскага (Т.1: 74), Алізаравічы Рэчыцкага (Т.1: 50), Богіна Браслаўскага раёнаў (Т.1: 6). Сярод ідалаў, знойдзеных у Беларусі (больш за 30), можна выілучыіць асобныя каменныя галовы (каля 10), якія ўстаўляліся ў драўляныія ці каменныя пастаменты - г.Слоним [18] (Т.1: 63), в.Астрамечава Брэсцкага раёна (Т.1: 72), г.Шклоў [16, с. 66] (Т.1: 24), па цячэнню рэк Случы, Бярэзіны і Прыпяці, Цар Давыд на Чэрвеншчыне, і фігуры. Сярод фігурных ідалаў ёсць выіразныія чалавекападобныя (в.Богіна Браслаўскага раёна) і ў рознай ступені стыілізаваныія формы: в.Залуззе Жабінкаўскага раёна, Лепель (Т.1: 16), Чаплі каля Брэста, вёскі Юхнавічы Слонімскага, Хожава Маладзечанскага (Т.1: 34), Алізаравічы Рэчыцкага, Даўгінава Вілейскага (Т.1: 27), Буцькі Пружанскага (Т.1: 71) раёнаў і інш.
Каменныя крыжы сталі з'яўляцца з распаўсюджваннем хрысціянства і ў першыя часы ставіліся на месцах знішчаных язычніцкіх капішчаў, каля вадаёмаў у гонар хрышчэння, пры будаўніцтве храмаў як абярэгі ад ворагаў і эпідэмій на ростанях ці па краях вёсак і гарадоў. Пазней крыіжы пачалі ставіць на могілках. Па прызначэнню выілучаюцца мемарыяльныя (памятныя) каменныя крыжы - тураўскія крыіжы, вёскі Сокарава Бешанковіцкага (Т.1: 17), Дрысвяты Браслаўскага (Т.1: 5), г.п. Заслаўль Мінскага (Т.1: 37), Неплыі Пружанскага (Т.1: 68) раёнаў, абярэгі - г.Мінск (Т.1: 38, 40), вёскі Пупелічы Барысаўскага, Грабаўцы Жабінкаўскага, Пліса Глыбоцкага раёнаў і надмагільныя крыжы : вёскі Вільча Жыткавіцкага (Т.1: 51), Стража Кіраўскага (Т.1: 45), Вітунічы (Т.1: 28) і Слабада Докшыцкага, Перавоз і Бабруйшчына Глыбоцкага (Т.1: 15) раёнаў.
Такім чынам, культавыя валуны шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі. Яныі прадстаўлены рознымі тыпамі, класамі, відамі. Вывучэнне гэтай адметнай групы помнікаў дазваляе глыбей зразумець асаблівасці культуры і гістарычнага мінулага.
Спйс літаратуры
1. Беларускі архіў. Т. ІІІ: Менскія акты. Менск, 1930.
2. Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895.
3. Булкин В.А., Рождественская Т.В. Надпись на камне из Полоцкого Софийского
собора // Памятники культуры: Новые открытия. Ежегодник. 1982. Л., 1984. С. 7—12.
4. Историко-юридические материалы. Вып. 22. 1891; Вып. 25. 1894; Вып. 26. 1895.
5. Козлов В.П. Колумбы российских древностей. М., 1981.
6. Кустинский М.Ф. Надгробный камень над павшими в сражении в 1568 году,
найденный в Лепельском уезде Витебской губернии // Древности. Т. IV. М., 1874.
7. Легенды і паданні. Мн., 1983.
8. Ляўкоў Э.А. Маўклівыія сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992.
9. Мялешка М. Камень у вераваннях і паданнях беларусаў // Запіскі аддзелу
гуманітарных навук. Кн. 4: Працы кафедры этнаграфіі. Т. 1. Менск, 1928.
10. Покровский Ф.В. Археологическая карта Виленской губернии. Вильна, 1893.
11. Покровский Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии // Труды ІХ
Археологического съезда в Вильне. Т. 1. М., 1895.
12. Путевые заметки стольника П.А.Толстого о Могилевской губернии в 1697—1699
гг. // Сборник статей "Могилевских губернских ведомостей". Вып. 1. 1898 и 1899. Могилев, 1900.
13. Рассадин С.Е. Неизданная книга "(Евдоким Романович Романов). Археоло¬
гическая карта Могилевской губернии" // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии. Мн., 1986.
14. Шаблюк Валерый. Што ні знак, то гісторыя // Мастацтва Беларусі. 1990. № 7.
15. Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо¬
Западного края. Т. ІІ. СПб., 1893.