Першая згадка пра Пячэрск адносіцца да 1632 года. У той год памешчык А. Лахтыновіч адпісаў выйграную ў карты зямлю манастыру Кіева-Пячэрскай лаўры. Прыехаўшы на месца, кіеўскія манахі агледзелі падарунак, памаліліся, пакланіліся ва ўсе бакі, і ...паехалі з богам.
У 1644 годзе, калі у Магілёве пабыў настаяцель Кіева-Пячэрскай лаўры, вядомы асветнік і архімандрыт Пётр Магіла, маёнтак Пячэрск і некалькі іншых паселішчаў у парадку абмену на іншыя сёлы адышлі да кафедры беларускіх праваслаўных епіскапаў. Пячэрск стау іх рэзідэнцыяй, дэе яны шмат разоў ратаваліся ад нападкаў уніятаў.
А калі у 1773 годзе па ўказу імператрыцы Кацярыны II у Магілёве была заснавана каталіцкая епіскапская кафедра, епіскап Богуш-Сестрацэвіч сваю загарадную рэзідэнцыю размясціў у Пячэрску. Тут ён пабудаваў двухпавярховы мураваны палац, заклаў вялікі сад з аранжарэяй, адкрыў дыванова-ткацкую і мэблевую фабрыкі, піваварню, карчму, на Дубравенцы пабудаваў вадзяны млын. У спецыяльна адведзеных пакоях палаца даваў прадстаўленні прыгонны тэатр. Тут жа працавала друкарня.
У канцы XVIII стагоддзя каталіцкая епіскапская кафедра пераводзіцца з Магілёва у Пецярбург, у сувязі з чым мануфактуры ў Пячэрску былі ліквідаваны, а прыгонныя атрымалі волю. Пячэрская рэзідэнцыя Богуш-Сестранцэвіча была перададзена штабу 1-й рускай арміі.
У 1820 годзе памяшканне палаца было перададзена ваеннаму шпіталю, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя былы палац Богуш-Сестранцэвіча разам з некалькімі драўлянымі флігелямі, канюшняй і 27 дзесяцінамі зямлі з садам набывае магілёўскі губернскі прыказ грамадскай апекі і ў 1882 годзе размяшчае тут багадзельню для інвалідаў вайны. Багадзельня праіснавала ў Пячэрску аж да пачатку XX стагоддзя, а ў жніўні 1908 года сады былі пераведзены хворыя псіхіятрычнага аддзялення губернскай бальніцы. З тае пары у былой рэзідэнцыі каталіцкага епіскапа знаходзіцца псіхіятрычная лячэбніца.
Што датычыцца той часткі Пячэрска, якая была ў валоданні праваслаўнага архіепіскапа (млын, карчма, лес, ворная зямля), і архіерэйскал дача пры царкве святога Георгія, - усё гэта ў 1919 годзе было нацыяналізавана і ператворана ў гарадскую зону адпачынку.
Цяпер пячорскія зямельныя ўгоддзі, якія амаль тры стагоддзі належалі царкоўнікам і атрымалі сваю назву ад Кіева-Пячэрскай лаўры, увайшлі ў гарадскую мяжу Магілёва, а Пячэрскі лесапарк стаў месцам адпачынку гараджан.
История Печерска
Первое упоминание про Печерск относится к 1632 г., когда головчинский князь Алексей Лахтынович завещал Киево-Печерскому монастырю свое имение, которое находилось возле дороги в Могилёв. В 1644 г., во время нахождения в Могилёве настоятеля Киево-Печерского монастыря, известного просветителя архимандрита Петра Могилы, имение Печерск отошло к владениям могилёвских православных епископов и стало их резиденцией. Впоследствии епископы владели только частью нынешней территории Печерского парка. На ней размещалась архиерейская дача, церковь Святого Георгия, мельница, корчма.
В XVIII в. рядом с владениями Георгия Конисского в Печерске находилась загородная резиденция католического епископа Станислава Богуш-Сестренцевича. Там он построил двухэтажный каменный дворец, основал большой сад с оранжереей, открыл коврово-ткацкую и швейную фабрики, пивоварню, корчму, на Дубровенке построил водяную мельницу. В специальных комнатах дворца показывал представления крепостной театр. Там же работала типография. После смерти Богуш-Сестранцевича фабрики были ликвидированы, крепостные получили свободу. В 1820 г. дворец передали под военный госпиталь, в середине XIX в. его с некоторыми другими постройками приобрел Могилёвский губернский приказ общественной опеки. В 1919 г. владения были национализированы.
Как городская зона отдыха Печерский лесопарк существует с 1919 г., его площадь более 300 га. Здесь растут ели, сосны, дубы, канадские тополя, березы, осины и др. виды деревьев. Дикие животные в Печерском лесопарке не живут, но случайные встречи с ними возможны. Иногда сюда заходит лось, в поисках еды заходит енотовидная собака. Маленькие животные живут здесь постоянно. В земле роет свои ходы крот. Под корнями деревьев и кустов строит свое жилье ежик. Белок можно встретить даже во время непродолжительных прогулок. В любое время можно увидеть дятла, а летом это место привлекательно для уток.