Саборная плошча. Соборная площадь » mogilew.by
 

Саборная плошча. Соборная площадь

Ансамбль Саборнай плошчы - другі па значэнню архітэктурны ансамбль Магілёва, пабудаваны у канцы XVIII - першай палове XIX стагоддзяў у стылі класіцызму паводле праектаў рускіх дойлідаў М. Львова і В. Стасава. Стварэнне ансамбля пачалося з будаўніцтва Іосіфаўскага сабора (праект Львова), закладзенага ў памяць сустрэчы ў Магілёве рускай імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II. У 1780 годзе ва ўрачыстых абставінах Кацярына II і Іосіф II заклалі першы камень фундамента сабора, будаўніцтва якога было скончана ў 1798 годзе (першапачаткова з'яўляўся царквой, а ў 1802 годзе быў перайменаваны ў сабор).


Магілёўскі Іосіфаўскі сабор быў не толькі адным з выдатных твораў Львова, але і адным з першых культавых пабудоў стылю класіцызму на Беларусі.

 


Сабор быў вырашаны ў простых монументальных формах. Да квадратнага ў плане аб'ёму з усходу далучалася паўцыліндрычная апсіда, а з захаду - значна выступаючы прытвор, вырашаны шасцікалонным дарычным порцікам, завершаным франтонам. Бакавыя фасады сабора мелі чатырохкалонныя порцікі таго ж ордэра. Цікавым з'яўлялася канструкцыйнае рашэнне купала, пабудаванага з двух абалонак - вонкавай і ўнутранай. Унутраная абалонка была прарэзана дванаццаццю арачнымі праёмамі, праз якія прагледжваўся жывапіс, намаляваны на вонкавай абалонцы. Знадворку вонкавая .абалонка мела 12 .вокнаў-люкарнаў. Асабліва багата быў аздоблены інтэр'ер. Сцены, упрыгожаныя спаранымі каланамі іянічнага ордэра, былі абліцаваны светла-жоўтым і зялёным штучным мармурам. Інтэр'ер меў .багаты роспіс,нішы са скульптурамі, рэльефныя медальёны, абразы на медных шчытах, якія былі выкананы рускім жывапісцам В. Баравікоўскім у 1797 годзе.

 


Адной з галоўных асаблівасцей праекта Іосіфаўскага сабора з'яўляецца тое, што Львоў падышоў да яго з пункту погляду важнай горадабудаўнічай задачы. Разам з праектам сабора ён распрацаваў і схему Саборнай плошчы. Па гэтаму праекту плошча атрымала ў плане форму няправільнага круга, дзе цэнтрам усёй кампазіцыі з'яўляўся саоор.Галоўным фасадам ён выходзіў на Шклоўскую вуліцу і быў пабудаваны з накаторым водступам у глыбіню, што павялічвала прастору плошчы. Аднапавярховыя будынкі з вежкамі, што фланкавалі сабор з двух бакоў, служылі своеасаблівымі прапілеямі пры ўездзе з боку Дняпра. Невысокая агароджа паміж саборам і флігелямі агінала плошчу па контуру. На процілеглым баку, на адной восі з саборам была пабудавана манументальная брама, з двума невялікімі флігелямі, звязанымі з ёй агароджай. Такім чынам атрымалася замкнёная прастора плошчы.
Пазней, у 20-30-х гадах XIX стагоддзя, ансамбль Саборнай плошчы быў развіты па праекту другога рускага дойліда Стасава ў сувязі з будаўніцтвам ваеннага будынка - экзерціргаўза. Будынак быў узведзены ў 1815-1831 гадах на працілеглым ад Іосіфаўскага сабора баку плошчы, адразу ж за агароджай і аркай. Гэта было збудаванне даўжынёй больш за 100 метраў, уяўляла сабой адзіную высокую залу вышынёй на два паверхі. Своеасабліва былі вырашаны фасады. Прафіляваны паясок па ўсяму перыметру раздзяляў сцены на два ярусы. Ніжні, больш высокі, ярус быў упрыгожаны паўцыркульнымі нішамі, якім у верхнім адпавядалі паўкруглыя вокны. Верхні ярус па ўсяму перыметру завяршаўся фрызам з трыгліфамі. Вырашаны ў тых жа строгіх простых формах класічнай архітэктуры, ён арганічна ўключаўся ў ансамбль плошчы. У 1846 годзе пачалася перабудова экзерціргаўза для размяшчэння гарнізоннага батальёна. Будынак згарэў у 1870 годзе і больш не аднаўляўся.
Аднячасова з распрацоўкай праекта экзерціргаўза Стасаў выказаў шэраг прапаноў па рэканструкцыі Саборнай плошчы: "...драўляныя пабудовы, што прылягаюць да мураванай Іосіфаўскай царквы, зламаць... Мураваныя вароты, якія знаходзяцца насупраць царквы, нікуды не вядуць - то для прыстойнасці месца за імі можна ператварыць у сад і агарод, да задавальнення горада і на карысць царквы, для чаго калдобіну засыпаць, адхоны абкласці дзёрнам, npaвесці па іx і наверсе дарожкі з пасадкай кустоў і дрэў, а вадасцёкі правесці трубамі пад зямлёй".
З улікам гэтых прапаноў была рэканструявана тэрыторыя за аркай. Пасля ўзвядзення будынка экзерціргаўза і добраўпарадкавання тэрыторыі ансамбль Саборнай плошчы стаў адным з прыгажэйшых у горадзе.
Ад былой Саборнай плошчы захавалася толькі перабудаваная арка. За аркай стаялі тры дамы Цімашэнкі. Зараз на іx месцы ДК швейнікаў.



Могилевская Соборная площадь – градостроительный ансамбль конца 18 – 1-й половины 19в.

В Могилеве (ныне площадь перед гостиницей «Днепр» по ул.Первомайской). Создана по проекту Н.Львова и В.Стасова. Имела форму эллипса. В центре находился Могилевский Иосифовский собор, по бокам от него – одноэтажные флигели с башнями – ротондами, соединенные с собором кирпичной стеной с металлической ажурной решеткой. В 1780 напротив собора была построена триумфальная арка в честь встречи в Могилеве Екатерины II с австрийским императором Иосифом II небольшими флигелями (связаны с аркой подобной оградой).

В 1820-30-е гг. по проекту Стасова было построено здание манежа, за ним разбит сквер. Площадь была главным композиционным ядром города.

В 1938г Иосифовский собор был разрушен, сейчас на его месте расположена гостиница «Днепр». От соборной площади перед церковью сохранилась только арка в честь Екатерины II, которая после войны 1941-1945гг. была переделана под арку во славу военных частей, которые освобождали Могилев в 1944г.

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -9
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости