Гастролі. Купалаўскі тэатр прадставіць 26 чэрвеня ў Магілёве музычную камедыю "Пiсаравы iмянiны" » mogilew.by
 

Гастролі. Купалаўскі тэатр прадставіць 26 чэрвеня ў Магілёве музычную камедыю "Пiсаравы iмянiны"

Гастролі. Купалаўскі тэатр прадставіць 26 чэрвеня ў Магілёве музычную камедыю "Пiсаравы iмянiны"
19.06.24
MogilevNEWS.by

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа 26 чэрвеня музычную камедыю "Пiсаравы iмянiны" на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Спектакль па п'есе Уладзіслава Галубка паставіў Павел Марыніч.
Упершыню "Пісаравы імяніны" былі паказаны на купалаўскай сцэне ў студзені 1921 года ў пастаноўцы Фларыяна Ждановіча. Але і амаль праз стагоддзе п’еса не губляе свайго нацыянальнага каларыту і народнага гумару.
Весялосць, песні, скокі, сапраўдная бойка і нават любоўная інтрыга… усё гэта падорыць незабыўныя эмоцыі і добры настрой, абяцаюць купалаўцы сваім гледачам.
Спектакль доўжыцца 2 гадзіны з антрактам.
Білеты можна набыць у касе тэатра +375 (222) 65 66 04

або анлайн на megamag.by
Источник - mogilevnews.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +127
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости