Бульварная, Дваранская (Камсамольская) вуліца. Бульварная. Дворянская » mogilew.by
 

Бульварная, Дваранская (Камсамольская) вуліца. Бульварная. Дворянская

Магілёў быў горадам губернскім. Таму у ім жыло шмат прадстауўнікоў шляхты (дваран). Былі сярод іх асабовыя шляхціцы, атрымаўшыя шляхецтва за заслугі перад царом і расійскім урадам, былі патомныя, найбольш высакародныя.
 


У гонар высакародных і звалася адна з вуліц у цэнтры нашага горада. Вуліца Дваранская зараз мае назву - вуліца Камсамольская (з 1925 года). З старых будынкаў на ёй да сённяшніх дзён захаваліся: двухпавярховы будынак, дзе зараз філіял банка "Дукат" і касцёл св. Станіслава, з другога боку тэатр і рэшткі Мураўёўскага скверу.


Вуліца, накіроўваючыся паміж Мураўёўскім скверам і домам шляхты, які стаяў на рагу з Дняпроўскім праспектам. пачыналася і заканчвалася па два бакі брукаванымі спускамі з узвышанага цэнтру. З аднаго боку пераходзіла у вуліцу Віленскую, з другога - месцам, якое звалася Касцерня і далей на старую Чарнігаўскую вуліцу, да Падніколля.
Перасякалася Дваранская вуліца на сваім шляху з вуліцамі: Вялікай і Maлай Садовымі. Акрамя дома шляхты, у якім пад час хваробы жыў 6 тыдняў у 1839 годзе расійскі імператар Аляксандр Мікалаевіч, будучы яшчэ на прэстоле, варта адзначыць на вуліцы - будынак гатэля "Вена" і будынак рэальнага вучылішча (зараз Педагагічны каледж).
Як занатавана у "Вопыце апісання Магілёўскай губерніі", недзе перад Касцерняй на рагу Дваранскай і Малай Садовай стаяў будынак паштовай станцыі, у якім калісьці размяшчалася мужчынская гімназія. Змяніўся воблік вуліцы. Але старая магілёўцы вуліцу Камсамольскую да сённяшніх дзён завуць Дваранскай.

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -75
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости