Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка » mogilew.by
 

Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка

Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў Магілёве 20 сакавіка
18.03.25
MogilevNEWS.by

У канцэртнай зале ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» 20 сакавіка адбудзецца фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».
Абласны конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і стартаваў у Магілёўскай вобласці 25 лютага. Удзел у ім прынялі аматарскія тэатральныя калектывы з усіх раёнаў. У іх ліку — тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, драматычныя, музычныя і іншыя. У гэтым годзе яны прадставілі на суд журы каля 50 пастановак.
Гледачам будуць прадстаўлены лепшыя пастаноўкі тэатральных калектываў — пераможцаў трох конкурсных праглядаў, якія прайшлі 25, 26, 27 лютага ў гарадах Магілёве, Бабруйску, Чэрыкаве.
Абласны тэатральны агляд-конкурс арганізаваны дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыі дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўлення новых творчых калектываў. 
Арганізатарам конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».
У рамках фінальнага мерапрыемства таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання калектываў-пераможцаў. Па выніку конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені, Гран-пры. А таксама спецыяльнымі дыпломамі: «Яркі дэбют», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшы спектакль для дзяцей», «За арыгінальнасць трактоўкі матэрыялу пастаноўкі», «За папулярызацыю і захаванне творчасці беларускіх класікаў».
Пачатак фінала абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» ў 17:30.
Источник - mogilevnews.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +440
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости