Творчы юбілейны вечар пісьменніка Алеся Казекі прайшоў у Магілёве.
- 29.11.2023, 21:06,
- Новости Могилева
- 0
29.11.23
Татьяна Подлипская
Фото: Роман Руцкий
Творчы юбілейны вечар старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Алеся Казекі прайшоў у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Ен насіў вельмі сімвалічную назву «Я часцінка маёй Беларусі» - радкі з верша паэта, якія сімвалізуюць яго жыццёвую пазіцыю.
Дарэчы, твор уключаны ў школьную праграму і змешчаны ў падручніку па беларускай літаратуры для шасцікласнікаў у раздзеле «Родная зямля. Мой род. Народ».
З юбілеем пісьменніка прыйшлі павіншаваць шматлікія госці: прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх арганізацый, калегі, сябры, моладзь навучальных устаноў горада, родныя і блізкія людзі.
Алесь Мікалаевіч плённа працуе ў кірунку духоўна-маральнага, патрыятычнага выхавання жыхароў Прыдняпроўскага краю, станаўлення новага пакалення літаратараў, збліжэння культур славянскіх народаў, развіцця роднай мовы і літаратуры. У цесным супрацоўніцтве з Магілёўскім каледжам мастацваў праводзяць розныя цікавыя праекты.
Источник - mogilevnews.by
рейтинг:
- +82