Касцерня (пл. Арджанікідзе). Костерня (пл. Орджоникидзе) » mogilew.by
 

Касцерня (пл. Арджанікідзе). Костерня (пл. Орджоникидзе)

Касцерняй называлі спуск і частку горада каля Дняпра - сучасная плошча Арджанікідзе.

 


У "Хроніцы Трубніцкіх" апісваюцца падзеі, якія прывялі да з'яўлення "Касцерні”. Трубніцкі піша, што аднойчы адзін з гарадскіх лейтэнантаў па прозвішчу Перла, узброены мячом, накіроўваўся на Гандлёвую плошчу. А там салдаты рускага гарнізона грамілі гандлёвыя рады, хваталі кулічы і хлеб. Лейтэнант пачаў секчы мячом салдат. Да яго далучыліся прыхаджане Ануфрыеўскай і Васкрасенскай цэркваў, манахі Братскага манастыра. Але салдаты іх адцяснілі на Вялікую Садовую вуліцу і Дняпроускі бульвар. У гэты час нехта выпусціў з турмы палонных палякаў, узброіў іх мячамі і коп'ямі. З іх дапамогай "магілёўцы" пасеклі і пакалолі ўсіх рускіх салдат. У палон былі ўзяты тры рускія ваяводы са знатных баярскіх сем'яу Масквы. Іх "магілёўцы" адправілі пад канвоем у Варшаву да караля Рэчы Паспалітай.
Пасечаных рускіх салдат "магілёўцы" пахавалі каля падножжа гары, на якой размяшчалася цэнтральная частка горада. На магіле быў пастаўлены вялікі драўляны крыж. Месца з тых часоў стала называцца "Касцерняй”. Падзеі гэтыя адбываліся 1 лютага,1661 года.
Існуе і другая версія з'яўлення "Касцерні", што назва гэтая старажытная і што тут мог існаваць язычніцкі могільнік. Урэшце, гара Кастра, якая зараз знаходзіцца у самім горадзе, а ў другой палове XVII стагоддзя лічыцца загарадным месцам, і таму наўрад ці магчыма, каб тут былі пахаваны салдаты, якія загінулі падчас разні у 1661 годзе.
Старая вуліца Касцерня знікла з пабудовай у 1959 годзе плошчы Р. К. Арджанікідзе.

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -4
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости