Лагерная. Гагарына. Лагерная. Гагарина » mogilew.by
 

Лагерная. Гагарына. Лагерная. Гагарина

Прама па другі бок Дняпра знаходзіўся ваенны лагер. Рускія пачалі размяшчацца ў Магілёве адраэу пасля далучэння горада разам з

 


Усходняй Беларуссю да Расіі (1772 г.) у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай. Лагер быў адведзены для чатырох палкоў 16 пяхотнай дывізіі: Уладзімірскага, Суздальскага, Угліцкага і Казанскага і 16 артылерыйскай брыгады. Лагер быў размешчаны ў даліне левага берага Дняпра на плоскай, мала узвышанай мясцовасці ў 400 сажнях ад ракі, паміж якой і заднім фронтам лагера знаходзяцца заліўныя лугі. Глеба ў лагеры пясчаная і пакрыта даволі моцным дзірваном. З-за недастатковасці месца, лагер быў пабудаваны па прамой лініі толькі для трох палкоў: 4-га, 3-га і 2-га. Першы Уладзімірскі полк, які займаў правы фланг, быў пастаўлены ўперад пад прамым вуглом ад лініі 2-га палка. Мясцовасць тут была нізінная, аброслая невялікім і рэдкім хмызняком, які цягнуўся да Кіеўскай шашы і акаймляў з аднаго боку так званае "Святое возера". З другога боку лагера знаходзіліся Петра-Паўлаўскія могілкі, якія прымыкаюць да Маскоўскага прадмесця. У 100 кроках ад пярэдняга Фронта, паралельна з ім, праходзіць невялікае узвышша з пакатымі схіламі у абодвы бакі, якое аддзяляла лагер ад вучэбнага поля, якое прадстаўляла шырокую плоскасць, вельмі зручную для дзеяння ўсіх трох радоў зброі. Паміж палаткамі Суздальскага і Угліцкага палкоў гадоў каля 10-ці назад, а ў Казанскім - пазней, былі пасаджаны алеі з маладых бяроз. Месца, дзе размяшчаліся артылерыйская брыгада і Ўладзімірскі полк, было адкрытым, без усякага ценю. У апошні час была пачата пасадка дрэў.
Таму і называлася гэтая вуліца Лагернай. У 1961 годзе вуліца атрымала новую назву - Гагарына.


Характерной особенностью Заднепровья XIX века является размещение на его территории военного лагеря, отведенного для четырех полков 16 пехотной дивизии — Владимирского, Суздальского, Углицкого и Казанского и 16 артиллерийской бригады. Нынешняя улица Гагарина раньше называлась Лагерной. Многие военнослужащие вступали в брак с луполовчанками, венчаясь в Петропавловском храме. Много военных было и среди прихожан этой церкви. Памятью об этом осталась на века икона Божией Матери «Млекопитательница», на дубовом киоте которой сохранилась памятная надпись о том, что она «сооружена манчжурскими воинами Петропавловской парафии» с перечислением имен жителей Луполово, участвовавших в Русско-японской войне. После закрытия церкви икона была передана в храм Покрова Пресвятой Богородицы в Вейно. Кстати, иконостас из Петропавловской церкви и храмовая икона святых Петра и Павла оказались в Борисо-Глебском храме.

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -24
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости