Навальніца 1863 г. на Магілёўшчыне » mogilew.by
 

Навальніца 1863 г. на Магілёўшчыне

 
Ва ўступным слове да зборніка дакументаў “Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края” складальнік А. Мілавідаў зазначаў: “В истории этого восстания военные действия, можно сказать занимают центральное место. Остальные же проявления революционного движения: манифистации, сопративления законным властям, изуверства над мирными жителями жандармов-вешателей, и т. п. лишь - акссесуары главной исторической драмы, кулисы которой закрылись, как только прекратились военные действия...” [1, с. 15]. Але не толькі выстралы ружжаў стваралі гісторыю падзей 1863-1864 гг. на Магілёшчыне. Архіўныя дакументы сведчаць, што закуліссе штодзённасці было напоўнена іншымі шматлікімі здарэннямі антыўрадавага характару. Так з кім, і з чым у, так званыя, “шэрыя будні” прыходзілася змагацца адміністрацыі Расійскай імперыі?
У першую чаргу, расійскім уладам неабходна было разабрацца ў рухаючых сілах паўстання. Не ўнікаючы ў глыбіню пытання, а па пракладзенай цэнтрам сцяжынцы, грамадзянскае і ваеннае кіраўніцтва Магілёўскай губерні ў сваёй перапісцы адзначала, што “кто возбудил первую мысль о возстании в Могилевской губернии, каким образом оно распространено по губернии и кто занимался составлением плана заговора неизвестно, - но полагаю, что паны польского происхождения зажиточнейшего состояния были главными двигателями начал означенных вопросов” [2, арк. 159]. Паўсюдна выкарыстоўвалася амаль аналагічнае сцвярджэнне ў фармулёцы тыпу: “<...>главным двигателем бывших беспорядков как в Царстве Польском, так и в западных губерниях было дворянство исключительно Римско-католического вероисповедания” [9, арк. 46]. Адпаведна вылучаным пастулатам рабіліся пэўныя захады, каб папярэдзіць проціваўрадавую дзейнасць мясцовага насельніцтва, канешне, з акцэнтам на заможных прдстаўнікоў рымска-каталіцкага веравызнання. Яны нічым не адрозніваліся ад іншых губерняў “Паўночна-Заходняга краю” і ўключалі: нагляд, вобыскі, абязбройванне, арышты, розныя забароны на дэманстрацыю сваёй грамадска-палітычнай пазіцыі і г.д. Першапачатковая задача бачылася ў недапушчэнні распаўсюджвання “мяцежніцкага духу” і разрастання яго да ваенных сутыкненняў. А паколькі лічылася, што корні “недоброжелательства польского дворянства” зыходзіла з-за мяжы, то і тут было распрацавана кантралюючае распараджэнне, якое гучала наступным чынам: “По случаю возвращения из заграницы дворян и помещиков Польского происхождения, вследствие опубликованных по Высочайшему повелению вызова...предписываю Вам о всех означенных лицах, кои возвратятся из заграницы в Могилевскую губернию доносить мне тотчас <...> У всех лиц, за исключением тех, которые известны своею несомненною благонадежностью, по прибытие на место должен быть произведен строгий и тщательный осмотр, не ввезены ли ими какие-либо возмутительные прокламации, революционные брошюры, а также всякого рода переписка с революционными комитетами в мятеже, и если было найдено что-либо <...>, таких немедленно арестовать и доносить мне. Что касается прислуги, находящейся при возвращении., то таковая без исключения подлежит строгому осмотру... ” [7, арк. 366].
Прычым, усемагчымыя літаратурна-публіцыстычныя творы, эпісталярый, прадметы т.зв. “рэвалюцыйнага характару” праходзілі, як галоўны аб’ект вобыскаў не толькі вярнуўшыхся з замежнага ваяжу, але і мясцовых жыхароў, выклікаўшых падазрэнне сваёй дзейнасцю, паходжаннем, сямейнымі сувязямі і г.д. Калі ў першым выпадку зымалася пераважна друкаваная прадукцыя на замежнай мове (французскай, англійскай, нямецкай), то ў насельніцтва губерні па заключэннях следчых камісій сустракаліся “вместе с письмами <...> по частным делам <...> стихи писанные по-польски белорусским слогом возмутительного содержания” [9, арк. 68]. Такая расстаноўка акцэнтаў папераджальных мерапрыемстваў выглядала відавочна апраўданай, бо менавіта літаратура (публіцыстыка, перыёдыка) стварае ідэйна-тэарэтычную платформу, душу любога грамадска-палітычнага руху, яна - праваднік ведаў і інфармацыі, стваральнік атмасферы той ці іншай з’явы. Вернымі памагатымі ёй выступаюць розныя пракламацыі, адозвы, розныя патрыятычныя сімвалы (вопратка, значкі, ланцужкі, пярсёнкі і г.д.). Відаць, што апошняе пытанне гучала вельмі востра, бо акрамя вядомых цыркуляраў генерал-губернатара краю М.М. Мураўёва аб патрабаваннях да знешняга выгляду і вопраткі жыхароў беларуска-літоўскіх губерняў, мелася шмат прыватных пастаноў грамадзянскіх губернатараў, якія паўставалі з нагоды канкрэтных выпадкаў. Так, 16 чэрвеня 1862 г. магілёўскі губернатар А.П. Беклямішаў прадпісваў паліцмайстрам, гараднічым і спраўнікам Магілёўскай губерні па аналогіі з узбуджэннем справы аб затрыманні адным з гараднічых на дадзенай тэрыторыі венграў, “занимавшихся продажею медалей с польскими и литовскими гербами и других вещей, имеющих политическое значение”, выконваць наступныя ўмовы: “виновные в такой торговли должны быть преследуемы на основании законов, подвергаемы взысканию за тайную продажу запрещенных товаров и затем высылаемы за границу установленным порядком” [5, арк. 49].
Сярод прыкметаў зараджэння паўстанцкага руху магілёўская адміністрацыя вылучала: “пении возмутительных гимнов”, “публичное заявление желаний и стремлений, направленных против существующего Правительственного порядка, а так же ношение условных отличительных знаков”, “беспрестанные суды и тайные совещания; съездымежду помещиками польского происхождения” [9, арк. 52]. Хаця, казаць аб тым, што Магілёўская губерня знаходзілася ў перадавіках па адзначаных пазіцыях не прыходзіцца. У прыватным ліставанні жыхароў губерні ўсплываюць факты пэўнай пасіўнасці. Напрыклад, дачка надворнага дарадцы Соф’я Шышко ў сваім лісце з Магілёва да маці ў Мінск пісала: “поете ли и нет ли чего нового, то снабди и меня, потому что у нас на Белой Руси ничего невозможно получить, к этому поводу, помещиков очень мало таких, которые хотели бы об этом знать. Трауры носят едва ли только в двух домах, и прочие смеются над черными платьями.. ” [3, арк. 62 адв.]. Дарэчы ліставанне вялося на польскай мове, а пераклад зроблены прадстаўнікамі расійскіх улад пасля вобыску матчынага дому. У арыгінале слова “памешчыкі” не ўжываецца. Яно з’явілася замест аўтарскага “оЬу,№а1;е1і/абывацелі”, якое эквівалентна тэрміну “грамадзяне або жыхары”. У перакладзе ж зноў спрацоўвала формула сацыяльнай зададзенасці рухаючых сіл паўстання па вызначэннях ураду Расійскай імперыі.
Распрацаваныя меры нярэдка прыводзілі да перагібаў у іх рэалізацыі ці некаторых складанасцяў і непаразуменняў па іх выкананні у сувязі са спецыфікай рэгіёну. Павятовым начальствам была ўзнята праблема аб тым, “следует ли распространить на крестьян <...>запрещение на носить одежду на подобие чемарок из серого сукна обшитых тесьмою, и шапки в роде польских с обложкою из серых смушек... ” [2, арк. 6]. У адказ выйшла распараджэнне М.М. Мураўёва, дзе тлумачылася, што “как таковой наряд составляет обыкновенную одежду крестьян и не имеющую никакого условного значения, поэтому нет причин запрещать им придерживаться своей прежней формы; запрещение же носить подобного рода одежду, должно относится до польской шляхты и панов, которые изготовляют таковую с политическою целью” [2, 6 адв.]. Аднак, як сведчаць архіўныя матэрыялы, нават дадатковае тлумачэнне незаўсёды дзейнічала на практытыцы рацыянальна. Вось яшчэ адна яркая замалёўка але ўжо наконт пастановы аб перамяшчэнні па тэрыторыі краю толькі з пісьмовым дазволам (“письменным видам”) мясцовага кіраўніцтва. Жыхар Чавускага павета Майсей Пракопаў паехаў у суседні маёнтак памешчыка Каўправіцкага ў вёсцы Рэкта, каб атрымаць грошы за рамонт млына. На адваротным шляху яго затрымалі сяляне і даставілі ў павятовае паліцэйскае праўленне, як не маючага пісьмовага дазволу, а пасля яго адправілі ў магілёўскі астрог як “польскага мяцежніка” [10, арк. 45].
Як бачна, чырвоным радком у перапісцы адміністрацыі праходзіў сацыяльны і нацыянальны фактар паўстанцкага руху, які акрэсліваўся тэрмінам “польскія паны”. І пытанне крытэрыяў вылучэння нацыянальнасці праз польскасць, а адпаведна варожасць Расійскай імперыі, вырашалася згодна з канфесійнай прыкметай, г.зн. па веравызнанню. Простай і бяспрэчнай ісцінай выступала тоеснасць - паляк= католік. Прасачыць яе функцыянаванне ў рэальным жыцці таксама магчыма на распараджэннях кіраўніцтва губерні. Так, вядомая справа па абязбройванню насельніцтва мела наступны алгарытм: “не состоящие в военной службе, жители Могилевской губернии, кроме крестьян Православного исповедания, обязываются в день объявления снести всякое имеющееся у них огнестрельное и холодное оружие, а также порох <... > Не исполнившие сего в означенный срок будут судимы по полевому военному суду...” [7, арк. 53]. Праўда, пасля прыставы атрымалі ўдакладненне - “жителям православного исповедания Вы можете возвращать их оружие, выдавая им при том дозволительные билеты’”[7, арк. 52].
Такое стаўленне ўраду параджала спрэчныя, у нейкай ступені кур’ёзныя, часткова спекуляцыйныя выпадкі ў штодзённым жыцці як магіляўчан, так і ўсяго насельніцтва краю. Прасіцельная дакументацыя і асабістае ліставанне поўнілася просьбамі аб дапамозе ў вырашэнні праблем са звальненнем з працы, або з канфіскацыяй маёнтку толькі з прынцыпу прыналежнасці да рыма-каталіцкага веравызнання. Тыповымі з’яўляліся заявы: “одним словом я человек без всякого состояния, значительно семейный, ни к чему не причастный и совершенно ни в чем не винный остался без куска хлеба собственно только потому что Католик, и что Католиком в настоящее время в Могилевской губернии служить нельзя и опасно.Разве религия моя может мешать честному исполнению долга службы, который я никогда не нарушал... ” [6, арк. 91 адв.].
Вызначэнне “закаранелы паляк/полька” магло служыць падставай для адкрыцця судовай справы, што і знаходзім у разбіральніцтве паміж канцылярскімі служачымі і дваранкай Сенненскага павета Анэляй Скіргайла-Яцэвіч. Служачыя Міткевіч, Далецкі, Вялікаславінскі, Ломан, Лялін і Елісееў скардзіліся на дваранку ў тым, што яна “закаранелая полька” і ў якасці аргументаў прыводзілі доказы яе процівазаконных дзеянняў: “не любящая отечество, так ка она постоянно худо отзывалась о нем, кроме того не почитающая Правительство, что видно из ее действий, например она пела при нас возмутительные польские гимны, плевала на портрет Государя Императора, смеялась над Православными образами" [4, арк. 10]. На пахвальныя водгукі служачых аб імператары і дзяржавы яна быццам адказвала, што “в Государе нет ничего хорошего, что он зубы оскалил и что он ни что иное как тьфу” при этом плюнула". Служачыя ўказвалі і пра насмешкі над праваслаўнай верай: “когда мы развесили принадлежащие нам православные образы, уверяла нас что это ничто иное, как картинки, а в отсутствие наше постоянно гасила лампаду и выливала из нее масло" [4, арк. 20]. Акрамя гэтага, па словах скардзячыхся, Анэля сядзела ў турме за крадзеж і тры гады знаходзілася ў горадзе Магілёве ў распуным доме, а пасля сама яго ўтрымлівала. Але, як аказалася, самі служачыя мелі “рыльца ў пушку". Яны падчас кватаравання ў дваранкі нераз заўважаліся ў п'янстве, буянстве, абразе і мелі запазычанасць ў 10 р. 50 кап. [4]. На жаль, канчатковае вырашэнне справы прасычыць не ўдалося. Аднак відавочна паўстаюць карысныя матывы на падставе той пануючай палітычнай сітуацыі ў рэгіёне.
У дадзеных умовах палітызацыя будняў з’яўлялася натуральным працэсам нават там, дзе яе магло не быць. І не дзіва, што першым паўставаў палітычны матыў, калі здарэнне кранала сапраўдных удзельнікаў паўстання. Звернемся да выпадку разрабавання магілы растралянага 6 чэрвеня 1863 г. у Магілёве за Шклоўскай брамай Уладзіміра Корсака, двараніна Магілёўскай губерні. Ён з’яўляўся паручнікам расійскай арміі, але пакінуў службу і далучыўся да шэргаў паўстанцаў, пасля папаў у палон і быў асуджаны Магілёўскай ваенна- следчай камісіяй да пакарання смерцю. 5 верасня 1863 г. грамадзянскі губернатар А.П. Беклямішаў атрымаў рапатр ад павятовага спраўніка
В.Р. Сукрухі, дзе апісваўся стан разрытай магілы і пашкоджанні цела: “Земял из могилы была рыта заступами и набросана по обе стороны могилы. В вырытой могиле лежало тело в том положении, в котором оно было зарыто. Верхняя часть оного до желудка была на поверхности<... >тело это оказалось поврежденным в следующих частях: на правой руке не оказалось двух суставов мизинца, на левой руке не было кисти руки, а выше кисти мясо на четверть объедено; на груди найдены две объеденные кости от кисти левой руки" [11, с. 292]. Спраўнік заўважае на наяўнасць слядоў сабак і прыходзіць да высноў, што хутчэй за ўсё пашкоджанні цела зроблены імі. Адказваючы на пытанне наконт мэтаў разрыцця магілы, В.Р. Сукруха робіць дзве здагадкі: могила могла бать
разрыта с целью увезти тело, но оно могло быть не увезено или потому, что оказалось уже поврежденным, или потому, что, быть может, кто- нибудь помешал работе.Второе предположение ведет к тому, что могила разрыта с воровскими намерениями..." [11, с. 292]. Па мясцовых чутках, Корсак быў пахаваны з пярсцёнкамі на руцэ, але паколькі левая рука адстунічала, то дакладнасць такіх звестак не мела падстаў для стопрацэнтнага сцвярджэння. Далейшае расследаванне паказала, што тут дзейнічаў толькі марадзёрскі матыў, а не палітычны.
Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. неяк імкліва даволі напорыста насунулася з-за гарызонту цёмнай шэра-свінцовай хмарай і завалакло неба Магілёўшчыны. Як маланкі, амаль бесперапынна адна за другой успыхвалі ваенныя сутычкі і моцнымі раскатамі грому грымела кананада выстралаў ружжаў. Але яшчэ большай лавінай хвастаў дождж шэрых будняў, напоўнены неардынарнымі жыццёвымі выпадкамі, што стваралі гістарычны каларыт рэгіёну, які, праўда, быў закладнікам грамадска- палітычных абставінаў 1860-х гг.
Крыніцы і літаратура:
1.Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 гг. в пределах Северо-Западного края / Сост. А.И. Миловидов. Ч. 2. - Вильно: Губернская типография, 1913. - 466 с.
2.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (г. Мінск) (далей НГАБ). - Фонд 296. -Воп. 1. - Спр. 87.
3.НГАБ. - Фонд 1418. - Воп. 1. - Спр. 13.
4.НГАБ. - Фонд 1430. - Воп. 1. - Спр. 32340.
5.НГАБ. - Фонд 2005. - Воп. 1. - Спр. 1.
6.НГАБ. - Фонд 3046. - Воп. 1. - Спр. 1.
7.НГАБ. - Фонд 3255. - Воп. 1. - Спр. 1.
8.НГАБ. - Фонд 3255. - Воп. 1. - Спр. 3.
9.НГАБ. - Фонд 3257. - Воп. 1. - Спр. 41.
10.НГАБ. - Фонд 3257. - Воп. 1. - Спр. 9.
11.Паўстанне 1863-1864 гадоў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях: Дакументы і матэрыялы гістарычнага архіва Беларусі / уклад. Дз.Ч. Матвейчык; рэдкал.: У.І. Адамушка [і інттт.]. - Мінск: А.М. Вараксін, 2014. - 544 с.


А.Э. Сакольчык, г. Мінск (Беларусь),
Інстытут гісторыі НАН Беларусі

рейтинг: 
  • Не нравится
  • 0
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости