![]()
Зараз у нашым грамадстве існуе вялікая цікаўнасць да мінулага нашага краю. На вялікі жаль, у гістарычным цэнтры Магілёва мала чаго засталося ад тысячагадовага горада. І даведацца, дзе знаходзіліся старажытныя будынкі, кім былі ўласнікі гэтых дамоў, хто і як там жыў, якія раней існавалі гаспадарчыя пабудовы ў дварах іменітых гараджан і велічных храмаў - пра ўсё гэта можна даведацца ў архіўных сховішчах. У Дзяржаўным архіве Магілёўскай вобласці ў фондзе Аддзела Добраўпарадкавання пры Магілёўскім Уездна-гарадскім аддзеле камунальнай гаспадаркі ёсць шэраг цікавых дакументаў па арэндзе і складзе старых збудаванняў, якія нам могуць дапамагчы адкрыць некаторыя гістарычныя таямніцы.
Будынак Дома дваранства знаходзіўся каля драмтэатра на вуглу вул. Камсамольскай і вул. Першамайскай, а старая адрэса называлася так - вугал вул. Дваранскай і Дняпроўскага праспекта 2/12. Другі паверх дома быў драўляны і знішчаны ў часы апошняй вайны. А першы паверх мураваны, знесены ўжо 1950-х гадах. Зараз тут знаходзіцца 5-павярховы дом з кнігарняй па адрасе вул. Першамайская 9/2.
Дакумент ад 8 сакавіка 1919 года. Маёмасць установы складалася з 2 -х драўляных будынкаў і флігеляў. Будынак Дома дваранства быў двухпавярховы. Другі паверх драўляны. Першы паверх займалі лаўкі і майстэрні: лаўка Эткі Захараўны Шапіра; лаўка Еўны Іцкавіча Дамашэўскага; майстэрня гадзіннікаў Файвеля Лейбавіча-Дысмана; лаўка Шлёмы Рыўкіна; лаўка Лібелькі Айзенберг; лаўка Бачкова; сталовая Дома асветы Чырвонай Арміі - 4 пакоі і асобны пакой, які належыць Дому асветы. Існуе дадатак у якім паведамляецца наступнае: “Смешанный 2-х этажный дом Дворянства ныне занят Отделом Просвещения Красной армии за исключением лавок....” [2, с. 4] Вось якія выдаткі на ўтрыманне будынка прыводзяцца далей: “1) Расходы на содержание дворников, швейцаров и т.п. в год - 1908 р; 2) расход по ремонту здания в год - 1500 р.; 3)
Расход на очистку снега, сколку льда, вывозку мусора и нечистот в год - 700 р.; 4) годовая плата за воду - 100 р.; 5) очистка дымовых труб в год - 40 р.; 6) где застраховано имущество - Могилёвском об-ве взаимного страхования; 7) на какую сумму - 30.000; 8) плата за страховую премию в год - 123 р...» [2, с. 10].
![]()
Дом Этлінгера. Гатэль “Брыстоль”. Вул Камсамольская, былая Дваранская №20.
Будынак захаваўся да нашага часу. Зараз тут знаходзіцца “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтва” па вул. Камсамольскай 12. Да рэвалюцыі гатэль “Брыстоль”. Пазначана ў дакументах як ацэнка нерухомай маёмасці грамадзян, спадчыннікаў Этлінгера. На адным з лістоў запісаны ўласнік дома Максім Якаўлевіч Бенцыянаў. Каменны двухпавярховы дом з прыбудовай на ўласнай зямлі плошчай 1180 квадратных сажняў [1, с. 3]. Плошча дома 258 кв.с. і прыбудова 36 кв.с. Сталовая, кухня, пякарня і дом ацэнены у снежні 1918 г. Агульны кошт склаў 89.528 рублёў. Памяшканне было занята Губернскім Земельным Аддзелам. Першы паверх - занята 9 пакояў. У другім паверсе - заняты ўсе 22 пакоі. 3 лютага 1923 года. Аддзел Добраўпарадкавання Магілёўскага Угарвыканкама РСФСР прыняў памяшканне, “освободившееся в связи с расформированием 12 арткурсов” . Пры прыёме ад ваенных ”Здание каменное двухэтажное, с подвальным помещением. Крыша железная”. Паведамляецца наступнае пра будынак. Першы паверх: 16 пакояў, падлога драўляная, печы галандскія 10 штук, ”Унтермарковских печей” - 4. Другі паверх: пакояў 27, печаў галандскіх 26 штук, камінаў 1. Кухня драўляная зробленая з дошак пад жалезным дахам у якой 6 пакояў, “очагов с 2 вмазанными котлами 2”. І ў дадатак ёсць “отхожее место во дворе с целой досчатой обшивкой без дверей”. Летам 1923 года будынак прапануюць здаць у арэнду Магілёўскаму Індустрыяльнаму тэхнікуму на ўмовах рамонта памяшкання. 24 красавіка 1926 г. Магілёўскі Акружны Саюз Кустарна- Прамысловых Кааператываў прасіў прадаставіць арэнду будынка: “Могпромсоюз просит предоставить в арендное пользование помещение в доме, занятом под Комсомольский клуб, занимаемом пионерами, которые, по имеющимся у нас сведениям, перебираются в другое помещение. До освобождения большой залы просим предоставить нам помещение под столярную мастерскую.. Промсоюз находится ныне в крайне скверном помещении, не дающем возможности нормально вести текущую работу». Травень 1928 год . Вядуцца перамовы паміж Акружным судом і аддзелам Гарадской камунальнай гаспадаркі аб пераводзе ў будынак нацыянальных судоў. І ў дакуменце ад 2 траўня 1928 года паведамляецца наступнае: “Пастановай Прэзыдыуму Магілеўскага Акрвыканкаму ад 19. III. 28 г. Акрсуду прапанавана зьліць тэрытарыяльна усі вучасткі Нарсудоў, разьмешчаныя на тэрыторыі горада. Маючаеся у распараджэньні Акрсуду памяшканьне дало магчымасьць аб’яднаць ліш Нарсуды 1, 2 і 3 вучасткаў , у адносіне жа Нарсудоў 12 і 13 вучасткаў (Яўрэйскага і Польскага) зьліяньне вытварыць не удалося за адсутнасьцю апошняга і такім чынам пастанова Прэзыдыуму да гэтага часу невыканана. У памяшканьні Акрсуду мэўся Зал для судовых пасяджэньняў, які ў наступны час занят Калегіяй Абаронцаў і Юрыдычнай Кансультацыяй, такім чынам пры зьліяньні нацыянальных Судоў - гэты Зал павінен быць прадастаўлен для разгляду спраў - адсюль узнікае неабходнасць вывесьці Калегію Абаронцаў і Юрыдычную Кансультацыю з займаемага імі памешканьня і перавода у іншае... На падставе усяго вышэйвыкладзенага Акрсуд просіць атрэмантыраваць 3 пакоя I - га паверху і 2 пакоя 2-га паверху - аддзеленыя ад астатняга падлягааючага рамонту будынку капітальнай сьцяной і адвясьці для разьмешчэньня Нацыянальных Судоў і Юрыдычнай Кансультацыі - прыдатным разьвязваньні гэтага пытаньня, Акрсуду удасца цалкам выканаць пастанову Прэзыдыуму Акрвыканкаму ад 19.III. 28 - аб’яднаць усі судовыя установы у вадным будынку і нарэшце дасьць магчымасьць безадкладна аслабаніць будынак (Вуліца Карла Лібкнехта, дом №10), займаемы цяпер Нацыянальнымі Судамі і перадаць яго у распараджэньне Гаркамгаса. Старшыня Акрсуду Дубровін” [1, с. 24].
Дом Капцелева М. П. і Бако М. П. Вуліца Першамайская №20. Былы Дняпроўскі праспект.
Будынак знаходзіўся на тэатральнай плошчы па вуліцы Першамайскай насупраць драмтэатра. Належыў Капцелеву М. П. З левага боку ад будынка быў гатэль “Францыя”. Дом згарэў у час абароны Магілёва ў 1941 годзе. Заставаліся адны сцены. Знесены пасля вайны. Зараз на тым месцы тратуар каля аблфіларомоніі.
Студзень 1919 г. Ведамасць аб вызначэнні нерухомай маёмасці грамадзяніна Мікалая Патапавіча Капцелева і Бако Марыі Патапаўны. Каменны двухпавярховы будынак з падвалам плошай 246 квадратных сажняў [3, с. 3]. На першым паверсе знаходзіліся: кватэра занята пад аптэку “Губ. Отдела Народного здравохраненія”. Другую кватэру займаў Сімон Ісакавіч Малькензон. Другі паверх заняты пад канцэлярыю Акружнога аддзелу па запісу актаў грамадзянскага стану.
![]()
Будынак Рэальнай вучэльні. Вуліца Камсамольская №28/3. Былая вул. Дваранская.
Будынак былой Рэальнай вучэльні захаваўся да нашага часу і зараз там па адрасе вул. Камсамольская 18 знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны коледж.
Акрамя двухпавярховага будынка былой Рэальнай вучэльні пры установе мелася некалькі гаспадарчых будынкаў. 14 красавіка 1922 года. Дамова паміж Чырвонаармейскім Сельска-Гаспадарчым тэхнікумам і Магілёўскім “УОНО” са згоды МагУкома РКТ паводле якой: “1. Техникуму передаётся в пользование здания б. реального Училища и его надворные постройки и флигеля; 2. техникуму передаётся в пользование всё имущество б. Реального Училища, находящегося во временном пользовании расформировываемого красноармейского У-та 16 Армии». Літаральна праз паўгады будынак перадаецца Усаўпартшколе [8, с. 4].
Вуліца Камсамольская д. №4. Былая вул. Дваранская.
Пры фарным касцёле. Св. Казіміра існавала сядзіба, якая ўключала ў сябе некалькі гаспадарчых будынкаў, сад і студню. У адным доме жыў ксёнз, а ў другой палове памяшкання жыло 16 састарэлых жанчын каталічак, якія былі на ўтрыманні прыхаджан касцёла. Гаспадарчыя будынкі здаваліся ў арэнду грамадзянам і арганізацыям. Сяляне каталікі, якія прыяжджалі на службу ў храм пакідалі сваіх коней у сядзібе, а самі заходзілі ў памяшканне , каб абагрэцца і паесці з дарогі. Студзень 1924 г. А.Е. Флеер просіць здаць яму ў арэнду кватэру ў двухпавярховым будынку па вул. Дваранскай 4 насупраць Мураў’ёўскага сквера побач з “малым костёлом”. Пасля рэвалюцыі касцёлу прыходзілася сваю былую маёмасць таксама арандаваць праз сваіх прадстаўнікоў. І з 1 мая 1923 года па 1 мая 1933 г. маёмасць арандаваў Галынскі Віктар Андрэевіч, які потым таемна з’ехаў у Польшчу. У справе ёсць дакумент, у якім маецца даведка аб сям’і Галынскага: Галынскі В.А. 37 год, яго жонка Галынская Феліцыя 36 год, сын Галынскі Адам 8 год [9, с. 14]. Прыехаў у Магілёў з Бялыніч у лютым 1920 г. Па прафесіі ветэрынарны ўрач. 1 мая 1925 г. старшыня Магілёўскага Рымска-Каталіцкага Савета Пётр Гаўрылавіч Яцына заключыў дамову аб арэндзе касцёльнай маёмасці. Вось, як гэта гучыць у дакуменце: “Договор. 1925 г. Мая 1 дня, мы нижеподписавшиеся с одной стороны Могилевский Окружной Отдел Коммунального Хозяйства ....и с другой стороны группы граждан, именующих себя уполномоченными Костельного Совета в лице Петра Яцыно, Ивана Малуновича и Казимира Норовского, именуемые в дальнейшем арендаторами заключили настоящий договор в следующем: 1) Могилёвский Коммунхоз сдаёт в аренду вышепоименованным лицам. муниципализированное владение, расположенное в гор. Могилёве по Комсомольской ул., №4 (8 Костельное), состоящее из одноэтажного деревянного дома, размером 189.60 кв. метров полезной площади и прилегающих к дому усадьбы и фруктового сада, состоящего из 30 яблонь, 15 груш здоровых и 12 больных деревьев, на десять лет, считая с 1 мая 1925 г. по 1 мая 1935 г. Площ. земли уч. с садом 1154 кв. с..»
П.Г. Яцына - вядомы магілёўскі скульптар і архітэктар яшчэ некалькі разоў сустракаецца ў дакументах . У справу таксама неяк патрапілі матэрыялы, якія тычацца размяшчэння архіву ў Магілёве па вул. Першамайскай №4 і ў былым касцёле Св. Антонія. Вось вытрымка з праекта дамовы на арэнду памяшканняў архівам: “1926 года июня . нижеподписавшиеся с одной стороны....”ОКРХОЗ” и с другой стороны Могилёвский Окружной отдел Центрального Архива в лице Заведывающего Отделом тов. ГОРАНИНА Ивана Ефимовича, именуемого в дальнейшем “АРЕНДАТОР”, заключили настоящий договор в нижеследующем: 1) Могилевский Окркомхоз сдаёт Могилевскому Отделу Центрального Архива в арендное пользование сроком на шесть лет с 1 - го октября 1926 года по 1-го октября 1932 года: 1) помещение в доме №4 в г. Могилёве, по Первомайскому проспекту, состоящее из 22-х комнат, общей площадью в 770.09 кв. метр (169.25 кв.саж.) и 20 складочное помещение в доме №1 в здании бывш. Бернардинского костела, по Набережной реки Днепра общей площадью в 417.47 кв. метр. (91.75 кв.саж).» [9, с. 94].

Палац Г.Каніскага. Вуліца Ленінская 13/15. Былая Вялікая Садовая.
Палац Г.Каніскага, кансісторыі і яшчэ некалькіх будынкаў на тэрыторыі былога Спаскага манастыра часткова захаваліся да нашага часу. 24 студзеня 1920 г. Вызначэнне нерухомай маёмасці былога “архиерейского дома” заключаюцца ў 4-х каменных дамах і іншых пабудовах. На Вялікай Садовай №13 на ўласнай зямлі 3.619 квадратных сажнях з якіх пад садам 375 кв. с. [4, с.
2] . Палац епіскапа. Першы паверх - 14 пакояў, 70 кв.с., 9 галандскіх печаў, 1 кухонная печ, 17 акон, 2 дзвярэй, вадаправод і ватэрклазет. Другі паверх: 14 пакояў, 82 кв.с., 9 галандскіх печаў, 24 акна, 2 дзвярэй. Вадаправод і ватэрклазет. Мезанін: 5 пакояў, 23 кв.с., 3 печы галандскія. 8 акон, ватэрклазет. Каменны аднапавярховы, а з вуліцы 2-хпавярховы флігель, у якім размяшчалася раней Кансісторыя і сакратар кансісторыі. Памяшканне былога Сакратара занята Упраўленнем каменданта “Чрезвычкома”, а памяшканне былой кансісторыі пустуе. У будынку знаходзіцца: 19 пакояў, плошча 160 кв.с.,
1 печ кухонная, 13 печаў галандскіх, 55 акон, 4 дзвярэй, вадаправод і ватэрклазет. Каменны 2-хпавярховы дом, у якім “жила братия Архиерейского дома” . Оба паверха заняты 15 аддзельным стралковым батальёнам 16 арміі. Будынак мае: 25 пакояў, 110 кв.с., 1 печ кухонная, 12 галандскіх печаў, 30 акон,
2 дзвярэй, вадаправод і ватэрклазет. Акрамя апісання саміх памяшканняў
маецца таксама інфармацыя па выкарыстанню будынкаў, размяшчэнню крам, лавак і ўстаноў у 1920-я гады. Напрыклад. У лютым 1924 г. паведамляецца наступнае: ”В Могилёвский Уисполком. Общий отдел Уисполкома
препровождает при сем переписку относительно разборки иконостаса в быв. Семинарской церкви по Б. Садовой ул. №13..”[4, с. 19]. 25 сакавіка 1925 г. Супрацоўнік камунхоза зрабіў абмер памяшкання “по Ленинской 13” . дзе знаходзіцца “Сессия Высшего Суда”, пракуратура, калегія кбаронцаў і натарыяльная кантора. А ў 1926 годзе ў лістападзе ад Акруговага суда будынак перадаецца Акруговаму Зямельнаму Аддзелу.
Будынак Казначэйства і архіва. Вуліца Першамайская. Дамы №2 і №4. Былы Дняпроўскі праспект.
Будынкі былі на сённяшняй плошчы Славы, дзе зараз кавярня. Пацярпелі ў час апошняй вайны і былі знесены. 14 лютага 1920 г. Ведамасць аб вызначэнні нерухомай маёмасці былога Магілёўскага Казначэйства, Казённай Палаты і Губернскага архіва, якое знаходзіцца ў двух каменных дамах на Дняпроўскім праспекце пад №2 і №4 на гарадской зямлі плошчай 640 кв.с. [5, с.
3] . Каменны двухпавярховы будынак казначэйства. Першы паверх, дзе месцілася Губернскае казначэйства: 10 пакояў, плошча 140 кв.с., галандскіх печаў 9, 36 акон. Другі паверх, дзе Казённая палата: 9 пакояў, 140 кв.с., 9 галандскіх печаў, 40 акон. Будынак Губернскага архіва. Першы паверх: 12 пакояў, 85 кв.с., 4 галандскія печы. 32 акна. Другі паверх: 10 пакояў, 72 кв.с., 26 акон. У дадатку паведамляецца наступнае: “.Описанные помещения быв. Казенной палаты и Казначейства пустуют, а помещения быв.губ. архива в данное время заняты Общегуб. Архивом О-тд. Народного образования. Оба здания находятся в прочном виде.” Акрамя таго ёсць дакумент, без даціроўкі, на папярэднюю смету на рамонт двух каменных будынкаў , якія займаюць Магілёўскі Акружны Цэнтральны Архіў[5, с. 11].
Гатэль “Франция”. Вуліца Першамаская д №18. Былы Дняпроўскі праспект.
Будынак мураваны, двухпавярховы на ўласнай зямлі, “мерою 632 кв.саж.” знаходзіўся на Тэатральнай плошчы на супраць драмтэатра. Знесены ў 1977 годзе. У будынаку быў гатэль “Францыя”. Уласнік - Мікалай Патапавіч Капцелеў. 8 лістапада 1918 г. Пратакол №І: ”...взята на учет гостиница губ. Гор. Могилева, с указанием платы за каждый отдельный номер. ОТЕЛЬ-ДЕ- ФРАНЬ, расположена на Октябрской площади, принадлежащая Коптелеву Н. Потапову. Здание каменное 2-х этажное, крытое железом; размер помещения: длинна 24 ар., ширина 18 ар., высота 10 ар. В верхнем этаже имеется 10 номеров, размером каждый №1, окон 3, ширина 10*8*5,цена 7 рублей в сутки....”[7, с. 2].
Вуліца Першамайская д.№14. Былаы Дняпроўскі праспект. Маёмасць Васкрасенскай царквы.
На тэатральнальнай плошчы да 1950-х гадоў знаходзілася Васкрасенская царква, былы касцёл Св. Ксаверыя. Пры касцёле ў 17 ст. быў пабудаваны будынак езуіцкага калегіўма і гаспадарчыя пабудовы. У справе маюцца дакументы аб выкарыстанні калегіўма (Камерцыйнага гасцініцы)і гаспадарчых збудаванняў . Самы стары дакумент нам паведамляе аб арэндзе часткі зямлі і маёмасці Васкрасенскай царквы мяшчанамі габрэямі з Чавусаў. 24 чэрвеня 1913 г. У дамове паведамляецца наступнае:”Священник Сергий Долгополов и Староста Евфимий Александров Громаков с одной стороны, а с другой мещане Мовша Хаимов и жена его Крейна Лейзерова Рабиновичи, делаем эту надпись в том, что мы, Причт и Староста Воскресенской церкви, на основании указа, даннаго нам из Могилевской Духовной Консистории от 6 сего июня 1913 года за №9566 , срок по сему договору условились продлить еще на шесть лет с увеличением арендной платы на пятьдесят рублей в год и на всех остальных условиях.. ..Гор. Могилёв губ...»[6, с. 6]. 1924 год. Ведамасць аб вызначэнні нерухомай маёмасці Васкрасенскай царквы, якая ўключае ў сябе Каменны двухпавярховы дом па Дняпроўскай вуліцы №14. Каменны двухпавярховы дом мае 8 кватэр. 31 ліпеня 1924 г. Растаргаецца дамова аб арэндзе паміж рэлігійным Таварыствам у адносінах “Домовой воскресенской церкві (зімней)” і Акркамхоз паведаміў, што памяшканне д.№14 вул. Першамайскай, дзе знаходзяцца кватэры прыватных асобаў “і служітелей культа” вельмі патрэбнае воінскім часткам , а менавіта гаспадарчай частцы 3-га палка. Тым больш, што у абшчыны Магілёўскай Васкрасенскай царквы маецца вялікі каменны храм [6, с. 39]. 4 ліпеня 1929 г. Будынак здаецца ў арэнду на 15 год Магілёўскай Кустарна- Прамысловаму Кааператыўнаму саюзу.
У дадзеным невялікім даследаванні я паспрабаваў распавесці пра самыя яскравыя старонкі гісторыі некалькіх будынкаў г. Магілёва ў 1920-я гады. Варта адзначыць, што ў справах засталося вельмі шмат цікавых звестак і фактаў. Яшчэ узнікае безліч пытанняў і спрэчных момантаў па дадзеным аб’ектам, якія варта вывучаць і прадстаўляць грамадскасці. Артыкул напісаны на падставе матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Мпагілўскай вобласці.
Дзьячкоў А. У.
Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны.
(г. Магілёў, Беларусь)
Спіс літаратуры і крыніц:
1. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 6.
2. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 19.
3. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 21.
4. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 36.
5. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 39.
6. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 40.
7. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 46.
8. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 54.
9. ДАМВ, Ф. 140, оп. 1, спр. 91.
