Бадай няма больш сівога, больш занатавага кутка ў горадзе, чым вуліца Ветраная, з сярэдзіны 19 стагоддзя - вуліца Вялікая Садовая. Гэта тут час пачаў адлічэнне сямі магілёўскім стагоддзям.
"Большая Садовая улица в начале, от Беклемишевского сквера, довольно узка; некоторые из расположенных здесь домов существуют ещё с XVIII столетия. По ней идёт непрерывный ряд мелких еврейских лавок в нижних этажах каменных домов; в них ведётся торговля преимущественно галантерейными товарами. Большая часть лавок составляют собственность архиерейского дома. Лавки эти по мере приближения к муравьёвскому саду, становятся чище, обширнее и богаче; сама улица также расширяется и от Муравьёвского сада может считаться лучшею в городе по своей ширине и с хорошими постройками, лучшими магазинами и по чистоте и опрятности. Понятно, что она служит жителям города преимущественным местом прогулок, особенно в зимнее время...", - так апісана гэта вуліца ў "Опыте описания могилёвской губернии" Т.2.
Вялікая Садовая была адной з нямногіх вуліц, апранутых у камень. Тут знаходзіліся найбольш значныя мураваныя пабудовы: архіерэйскі палац, пабудаваны Г. Каніскім, Спаса - Прэабражэнская царква ўнутры двара архіерэйскага дома, напамінаўшая сваёй архітэктурай заходнія цэрквы, тут жа змяшчалася Духоўная кансісторыя, побач з архіерэйскім домам - Духоўная семінарыя. За Мураўёўскім садам па праваму боку вуліцы была мураваная яўрэйская сінагога, пабудаваная купцом Цукерманам; Губернская паштовая кантора - вялікі будынак, у якім змяшчаліся таксама кватэры кіраўніка паштовай часткі і іншых служачых; мужчынская гімназія - двухпавярховы мураваны будынак. Насупраць гімназіі па леваму боку вуліцы знаходзілася драўляная лютэранская царква і будынак крэдытнага таварыства.
На Вялікай Садовай вуліцы сялілася дваранства, купецтва, гэта была вуліца арыстакратаў. Вуліца часткова захавала сваё старадаўняе аблічча.