Рецепт курицы с апельсинами в духовке: нестареющая классика для праздничного стола
- 28.12.2025, 01:09,
- Интересное
- 0
Курыца з апельсінамі ў духоўцы — нескладаны рэцэпт для тых, хто шукае свежыя ідэі для надыходзячых свят
Цытрусы і водар хвоі ствараюць зімовы настрой не горш за снежныя краявіды за акном. А паколькі марознае надвор’е сёлета прыпазняецца, прапаноўваю засяродзіць увагу на апельсінах, якія разам з мандарынамі і клеменцінамі ў гэтую пару становяцца аднымі з галоўных фруктаў на прылаўках крамаў і рынкаў.
pinterest.com
Назіранне: калі ў звычайныя дні цытрусы многія выбіраюць у якасці перакусу і дэсертаў, на святочным стале іх часта чакае не найлепшы лёс. Сярод шматлікіх далікатэсаў, што клапатлівыя гаспадыні імкнуцца падаць сям’і і гасцям, да апельсінаў на фруктовых талерках збольшага чарга не даходзіць. Яны так і застаюцца стаяць некранутымі.
Аднак можна вывесці іх з цяні — зрабіць яркі зімовы акцэнт у гарачай страве, якая заўжды ў цэнтры ўвагі напачатку любога застолля. І курыца, запечаная з апельсінамі, у такім выпадку — бяспройгрышны варыянт.
Вам спатрэбіцца:? курыца сярэдняга памеру (1,7—2 кг)
? апельсіны — 2 шт.
? часнок — 3—4 зубкі
? мёд, соевы соус, алей — па адной сталовай лыжцы
? соль, перац, чабор
Цэлую тушку мыем і абсушваем папяровымі сурвэткамі. Націраем яе соллю і часнаком. Апельсіны таксама мыем і наразаем тонкімі кружочкамі. Штукі тры-чатыры закладваем пад скуру, астатнія — унутр курыцы (каб яны не выпалі падчас запякання, сцягваем адтуліну ў тушцы драўлянымі зубачысткамі).
Далей злучаем мёд, соевы соус і алей, добра перамешваем. Гэтай сумессю прамазваем курыцу з усіх бакоў, а таксама пад крыламі. Перчым і пасыпаем сушаным чабаром.
Запякаем у духоўцы першыя 15 хвілін пры 210 градусах, а пасля яшчэ 50 пры 180.
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +409
