Рецепт традиционных полесских налистников с творожной начинкой
- 30.11.2025, 06:09,
- Интересное
- 0
Наліснікі — традыцыйная страва, без якой немагчыма ўявіць палескую кухню
Яны заўжды былі і застаюцца адным з самых простых, але ў той жа час чаканых этапаў застолля ў многіх вёсках на поўдні краіны. У меру салодкія, добра прамасленыя, абавязкова цёплыя — гэта ўсё пра наліснікі. Тонкія малочныя бліны з карункавымі ўзорамі хаваюць унутры тварожную начынку, якая надае яркасці сваёй лёгкай кіслінкай у дуэце з цукрам.
shefkuhar.com
У студэнцкія гады менавіта наліснікі былі ў кожнай перадачцы, якую клапатліва збірала для мяне маці. Бабуля гатавала іх амаль у кожны наш візіт дадому.
Цётка падае самым дарагім гасцям на любое свята — ад юбілеяў да вяселляў і провадаў у армію... Адным словам, у нашай сям’і гэта частая страва на стале.
Хтосьці падумае: ну і што тут асаблівага — бліны з начынкай. Але мы, палешукі, гатовыя паспрачацца. Звычайныя бліны, калі яны добра зробленыя, можна з’есці і так. Наліснікі ж трэба ўмець не толькі пасмажыць, але і начыніць, давесці да розуму.
Вам спатрэбіцца:для цеста:малако — 0,5 л
яйка — 2 шт.
цукар — 1 ч. л.
дробка солі
мука — 200—250 г
алей
для начынкі:тварог — 200 г
цукар — 4—5 ст. л.
яйка — 1 шт.
Для цеста замешваем малако i яйка. Наступны крок — дадаём цукар, дробку солі і прасейваем муку. Замешваем яшчэ раз і даем пастаяць хвілін 10—15. Кансістэнцыя вадкая.
Парада: перад тым як заліць першы блін, неабходна добра нагрэць скавараду і змазаць яе алеем. Смажым бліны, але не да сухога стану (яны павінны атрымацца даволі эластычнымі).
Для начынкі расціраем тварог з яйкам і цукрам. Добра прамазваем ёй кожны блін. Завярнуць можна па-рознаму — квадратным канвертам ці трубачкай. Фінальны штрых — шчыльна выкладваем наліснікі на скавараду і смажым іх, ужо да залацістага колеру.
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +260
