Рецепт хрустящего печенья на сливочном масле, который всем по силам
- 09.11.2025, 06:37,
- Интересное
- 0
Хрусткае пячэнне на сметанковым масле — вечная класіка, якую любяць і дарослыя, і дзеці
У модных гарадскіх кавярнях на прылаўках побач з круасанамі самых розных геаметрычных формаў, эклерамі з фантазійнымі начынкамі і мусавымі тартамі ўсё часцей можна заўважыць невялічкія празрыстыя пакецікі ці папяровыя скруткі, унутры якіх — звычайнае пясочнае пячэнне. Як у яго атрымалася адваяваць месца побач з яркімі і такімі прывабнымі дэсертамі? Сакрэт, вядома, у стаўцы на настальгію, якая можа агарнуць кожнага з нас.
Маці часта пякла пячэнне, калі мы былі маленькія. Не толькі для таго, каб было чым хрумсцець з малаком ці чаем. Пад гукі радыё і лоўкія рухі маміных рук абмяркоўвалася ўсё на свеце — ад школьных урокаў да запаветных мар. Моцныя бацькоўска-дзіцячыя сувязі ўсталёўваліся менавіта так: на кухні, за агульнай справай і нецярплівым паглядваннем за шкло духоўкі, адкуль зыходзіў водар таго самага просценькага пячэння...
У апошнія гады дамашнюю выпечку ў бацькоўскай хаце замяніла гатовая з магазінаў — вафлі, пернікі, пончыкі. Але ёсць надзея, што ўсё вось-вось вернецца ў сваю каляіну: купілі новую пліту з духоўкай, якую вельмі хочацца выпрабаваць, — пячэнне ідэальна для гэтага падыдзе. Будзем пячы яго з самых даступных інгрэдыентаў, якія знойдуцца ў любой вясковай крамцы.
Вам спатрэбіцца:? мука — 300 г
? сметанковае масла — 200 г
? цукар — 100 г
? яйка — 1 шт.
? жаўткі — 2 шт.
? ванілін, трошкі солі
Мяккае сметанковае масла ўзбіваем з цукрам і ванілінам. Пасля дадаём туды яйкі, жаўткі і зноў узбіваем. Прасейваем муку, трошкі солі і вымешваем цеста. Перад тым як яго раскачваць, адпраўляем у халадзільнік хвілін на 30. Пасля на прысыпанай мукой паверхні раскачваем цеста таўшчынёй 3—5 мм. Выразаем пячэнне формамі з пластыку, спецыяльным ці звычайным нажом. Пераносім яго на пергаментную паперу або адразу на бляху, папярэдне змазаную маслам. Выпякаем 7—10 хвілін пры 180 градусах.
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +314
