Брамы Магілёва » mogilew.by
 

Брамы Магілёва

Слова "брама" польскага паходжання, азначае вароты. На выпадак асады ўзводзіліся абарончыя валы і будаваліся на ўсіх дарогах вароты, так званыя брамы, якія з'яўляліся часткай гэтых збудаванняў.
 


У сувязі з ростам гандлёва-рамесных пасадаў Магілёва ў пачатку стагоддзя было ў горадзе 12 брам: Алейная, Быхаўская, Ветраная (Княжацкая), Віленская, Дубровенская, Ільінская, Каралеўская (Шклоўская), Курдзянеўская (Гваздоўка), Папінская, Трыумфальная, Уструшненская, Чарнігауская. Некаторыя былі драўлянымі, верагодна двух'яруснымі і выконвалі ў большасці вартавыя, чым абарончыя функцыі. Вартаўнікі былі ўзброены ланцугамі.
Дакладная колькасць ycіx брам невядомая. Як памяць аб іх яшчэ ў пасляваенны час два прыпынкі насілі каларытныя назвы: Чарнігаўская брама (зараз вул. Астроўскага і Быхаўская брама (вул. Мянжынскага).
АЛЕЙНАЯ брама была мураванай. Сваю назву яна атрымала па прылягаўшай частцы гарадскога рынку, дзе прадаваўся алей - льняны і канапляны. Браму пачалі узводзіць у пачатку 40-х гадоў XVII стагоддзя і закончилі ў 1646 годзе. Брама стаяла ў валу ля ўезда на рыначную плошчу з боку Дняпра. Гэта быў чатырохвугольны ў плане масіўны даухпавярховы будынак з праезнай часткай, падпёрты па вуглах контрфорсамі. У тоўшчы сцен размясціліся лесвіцы. Першы паверх праразалі высокія праезныя аркі. Другі ярус займала каплічка, вокны якой у асноўным мелі выгляд вузкіх байніц. Трэці ярус быў баявым і аснашчаны байніцамі. Тут стаялі гарматы. Фасад Алейнай брамы звонку чляніўся нішамі з гіркамі. Такі дэкор аналагічны дэкору вежаў Мірскага замка. Праезд у браме быў мошчаны камянём. Над уездам і выездам размяшчаліся дзве фрэскі - "вобразы прэсвятой Багародзіцы". Тут жа гарэлі свечкі.Алейную браму запіралі двое варот с форткамі для пешаходаў. На ноч яны замыкаліся прывесістымі замкамі і "калодкамі". Брама кругласутачна ахоўвалася двума узброенымі вартаўнікамі ("пляцовьімі”). У ніжнім ярусе Алейнай брамы, збоку мелася памяшканне тайнага арсенала. У гады Паўночнай вайны тут хавалі гарадскі порах, ядры, кулі і некалькі соцень кавалкаў свінца. Пазней, у 1708 годзе ад небяспечнага карыстання агнём у Алейнай браме адбыўся выбух, які пашкодзіў скляпенні і вугал будынка з боку Дняпра. Брама была вельмі пашкоджана у час пажару ў 1708 годзе.
Алейная брама размяшчалася на спуску з гарадскога рынку да берага Дняпра, таму дажджавая і снегавая вада, якая сцякала з вялізарнай рыначнай плошчы, размывала і разбурала сцены і вал. Дакументы сведчаць, што брама мела гонтавы дах. Алейная брама праіснавала амаль да XIX стагоддзя, а затым яе разабралі.
ВЕТРАНАЯ брама (Княжацкая). У 16 стагоддзі гандлёва-рамесны пасад сярэдневяковага Магілёва (Нагорны пасад, або Стары горад) меў лінію драўляна-земляных абаронных збудаванняў, у якіх спачатку стаяла адна ўязная брама – Ветраная. Яна размяшчалася ў паўночнай частцы ўмацаванняў, адчыняўшы прыбываючым у горад дарогу на цэнтральную Вялікую Княжацкую вуліцу. Недалёка ад брамы знаходзілася першая драўляная ратуша горада. У дакуменце за 1577 год адзначалася, што ў браме дзяжурылі кругласутачна вартаўнікі, а сама яна размяшчалася "...у бакшты паркотнавай". Гэта брама спачатку была адзіным мураваным збудаваннем у лініі ўмацаванняў. Таму, невыпадкова, на першым гербе горада і на першай гарадской пячатцы стварылі вежу мураваную, высока узведзеную. Першапачатковая назва гэтай брамы невядома, але, верагодней за усё, яна насіла імя вуліцы, на якую трапляў кожны, хто прыходзіў або прыязджаў у Магілёў. Княжацкая, або Вялікакняжацкая брама пазней, у XVII стагоддзі эмяніла назву на Ветраную браму. Лічыцца, што сваю назву яна атрымала ад стаяўшага недалёка ветрака. Сцвярджэнне аб тым, што Ветраная брама была перабудавана у XVII стагоддзі і узведзена з дрэва - не зусім дакладна. У 1698 годзе яна была яшчэ мураванай, аб чым сведчыць "Рэестр справовання муров" брамы, які называе будаўнічыя матэрыялы: вапну, цэглу і інш.
На даху стаялі флюгеры. У 1679 годзе брама была яшчэ пакрыта бляхай, але ўжо вельмі састарэла. У час рамонту былі выкарыстаны новыя дахавыя матэрыялы - дор і гонт. У 1683 годзе браму ўпрыгожыў новы вятрак.
Перад брамай меўся абарончы роў і мост. Ветраная брама праіснавала усё XVII стагоддзе, перажыўшы пажар 1708 года. Яна упамінаецца ў дакументах 1711 года, калі праводзіўся рамонт маста.

ДУБРАВЕНСКАЯ (Малая) брама размяшчалася ў заходняй частцы лініі абароны Старога горада, узвышалася над далінай Дубравенкі. Гэта была двухярусная мураваная, пешаходная брама, да якой ад ракі узнімаліся па лесвіцы. Размяшчэнне яе было не вельмі зручным з пункту гледжання тапаграфіі. Уздым быў круты і цяжкі, акрамя таго, каля брамы пасля дажджу узнікалі вялікія прамывіны.якія прыходзілася заладжваць сухім галлём, яловымі лапкамі, пакуллем са смалой, дошкамі, зямлёй. Ад разбурэння не ратаваў нават і спецыяльны рышток, які неаднаразова псаваўся. Ніжні ярус брамы займалі дзвярныя праёмы і пераход. На другім паверсе, меўшым, хутчэй за усё, драўлянае перакрыццё, яшчэ у 1689 годзе стаяла вялікая гармата.
Унізе, npaмa пад брамай, у 1692 годэе выкапалі студню з драўляныы зрубам. Вады тут было вельмі многа. Калі спатрэбілася вычысціць калодзеж, прыйшлося наняць 9 падзёншчыкаў. якія вылівалі ваду трое сутак. Малая брама злучалася з замкам мураванай сцяной з амбразурамі. Верагодна, праз абаронны роў ішла мураваная арка, на якой стаяла гэтая сцяна.
Дубравенская брама была раэабрана у naчаткy XIX стагоддзя.
ІЛЬІНСКАЯ брама была збудавана у раёне вусця Дубравенкі. Назву сваю яна атрымала ад Ільінскай царквы. Указанне дакумента аб яе узвядзенні "ў валу Долним” дазваляе меркаваць, што к гэтаму моманту Палявы вал дайшоў да Дняпра і быў насыпаны па ягонаму берагу да вусця Дубравенкі. Неабходнасць узвесці тут вароты дыктавалася не толькі бяспекай, аде і наяўнасцю броду з левага боку Дняпра. Будаўніцтва Ільінскай брамы пачалі 6 дойлідаў 27 кастрычніка і завяршылі 4 снежня 1686 года Гэта была невялікая, квадратная брама. Апісанне яе будаўніцтва дае цікавыя ўдакладненні па канструкцыі ветракоў, якія стаялі у той час на Магілёўскіх брамах. На жалезны штыр прымацавалі дзяржаўны герб "Пагоня", які быў выразаны з двух аркушоў бляхі і бляшаны флажок ветрака. Герб быў сераброны, а флажок – пазалочаны. Брамныя вароты былі акаваны жалезам, дах накрыты гонтам.
У паўночнай частцы Старога горада ў першай палове XVII стагоддзя, акрамя Ветранай брамы, стаяла яшчэ адна - ТРЫУМФАЛЬНАЯ брама. Спачатку яна была драўлянай і некаторы час лічылася галоўнымі варотамі горада. У 1656 годзе замест яе пачалі будаваць новую мураваную браму, якую закончилі ў 1660 годзе. Атынкаваная і пабеленая вапнай, яна велічна і магутна узвышалася над высокім берагам Дубравенкі, зіхацела купаламі. Над прыгожым дахам лёгка лунаў складаны трохярусны флюгер у выглядзе бляшанай пазалочанай лятучай "пагоні" - герба дзяржавы, самога флажка і пазалочанай зоркі на вежы. Над праёмамі варот вісеў абавязковы "вобраз Прэсвятой Багародзіцы, старасвецкіх часоў маляванай", гарэўшы залачонай аправай.
Доступ у браму ажыццяўляўся па пад'ёмнаму масту, які дадаткова зачыняў 2-х створкавы варотны праём з пешаходнымі форткамі. Міжпавярховыя перакрыцці брамы, за выключэннем першага скляпеністага, былі зроблены па бэлькам. Над праездам на другім паверсе ў мірны час знаходзіліся тачкі і інструменты, неабходныя для рамонтна-будаўнічых работ. Вышэй знаходзіліся яшчэ 2 паверхі. Побач з Трыумфальнай брамай знаходзіўся "патайнік", які выводзіў за межы Старога горада ўніз па рацэ Дубравенцы. Тут жа стаяла мураваная "кардыгарда”. У браме кругласутачна дзяжурылі два вартаўнікі, узброеныя мушкетамі.

рейтинг: 
  • Не нравится
  • -2
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости