21 чэрвеня стартуе правядзенне Купалаўскiх дзён, у тым лiку запрашаюць мемарыяльныя запаведнiкi «Вязынка» i «Ляўкi»
Незвычайна шчырая, глыбокая творчасць класiка беларускай лiтаратуры Янкi Купалы — у народных сэрцах. Сярод самых знакамiтых яго шэдэўраў — паэмы «Адвечная песня», «Сон на кургане», драма «Раскiданае гняздо», п’есы «Тутэйшыя» i, канечне ж, «Паўлiнка». 7 лiпеня спаўняецца 142 гады з дня нараджэння Івана Луцэвiча. Паколькi нарадзiўся ён на Купалле — узяў i адпаведны псеўданiм. Правядзенне Купалаўскiх дзён — а гэта святочны тыдзень напярэдаднi дня нараджэння класiка — па традыцыi насычана рознымi ўрачыстасцямi, далучыцца да якiх запрашаюць арганiзатары. Фото из архива «СБ»
Распачынае шэраг мерапрыемстваў «Купальская ноч у Купалавым доме», якая адбудзецца сёння, 21 чэрвеня, у 18 гадзiн.
Вечар пройдзе пры ўдзеле самабытных калектываў з Ракаўскага цэнтра народнай творчасцi Валожынскага раёна i Хацежынскага СДК Мiнскага раёна. У праграме традыцыйная музыка, купальскiя песнi i гульнi, майстар-класы па пляценнi вянкоў, лозапляценнi, роспiсе па тканiне, вырабе керамiчных лялек, старадаўнiя песнi i танцы. Таксама запланаваны захапляльны квэст па экспазiцыi музея. На свяце будзе цiкава як дзецям, так i дарослым.
У знак памяцi 28 чэрвеня ў 16 гадзiн на Вайсковых могiлках у Мiнску адбудуцца жальбiны з нагоды 82-й гадавiны смерцi паэта.
29 чэрвеня ў 11 гадзiн гледачоў запрашае мемарыяльны запаведнiк «Ляўкi» ў Аршанскiм раёне на свята «Купала заўсёды ў сэрцы маiм». Гэты куточак народны паэт Беларусi выбраў па волi душы: у 1935-м бываў тут у камандзiроўцы разам з Петрусём Броўкам i зачараваўся маляўнiчымi краявiдамi. Вырашыў будаваць дачу на высокiм беразе Дняпра, сярод стромкiх сосен i бяроз, дзе пiшацца i дыхаецца лёгка. Тут Пясняр разам з жонкай бавiў час з вясны да восенi i напiсаў знакамiты «Ляўкоўскi цыкл» вершаў. У Ляўках, як заўсёды, выступяць пiсьменнiкi, артысты, песенныя калектывы з Аршанскага i iншых раёнаў. На свята звычайна збiраюцца жыхары Ляўкоў i iншых навакольных вёсак.
— Свайго суседа ляўкоўцы любiлi, ганарылiся iм. Успамiналi, што Купала вандраваў па наваколлi, хадзiў пешкi ў Копысь, а заходзячы на калгаснае поле, скiдваў пiнжак, закасваў штаны i разам з усiмi працаваў, — падзялiлiся iнфармацыяй у мемарыяльным запаведнiку «Ляўкi». —
У ляўкоўскiм музеi ёсць карцiна: Купала каля калгаснага поля побач з вяскоўцамi. Іх вобразы таксама спiсаны з рэальных жыхароў.У суботу, 6 лiпеня, у 12 гадзiн у Купалаўскiм мемарыяльным запаведнiку «Вязынка» пройдзе свята паэзii, песнi i народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасцi Беларусi».
—
Пачнём праграму традыцыйна з лiтаратурнага мiтынгу ля помнiка Янку Купалу ў Мiнску а 10-й гадзiне, дзе паўдзельнiчаюць, ускладуць кветкi члены Саюза пiсьменнiкаў Беларусi i iншыя прыхiльнiкi таленту Песняра, — дзелiцца iнфармацыяй
вучоны сакратар Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы Галiна Варонава. —
Потым творчай дэлегацыяй накiруемся на ўрачыстасць у Вязынку да Купалаўскага мемарыяльнага запаведнiка. Тут выступяць пiсьменнiкi, артысты, прапануюць свае вырабы народныя рамеснiкi, прыгадаем купальскiя традыцыi, песнi, майстэрства пляцення вянкоў. Такiм чынам прапануем цудоўны сямейны адпачынак, тым больш дабрацца да Вязынкi вельмi проста — запаведнiк размешчаны побач з чыгуначнай станцыяй.Традыцыi правядзення купальскага свята ў Вязынцы больш за паўстагоддзя. Назва лiтаратурнага фестывалю «З адною думкаю аб шчасцi Беларусi» — радок з верша класiка, якi заўсёды дбаў пра Беларусь, славiў яе светлае iмя, заклiкаючы: «Занiмай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад мiж народамi». Беларусь, выканаўшы гэты наказ, шануе iмя свайго Песняра.
Дарэчы, асноўны арганiзатар Купалаўскiх дзён — Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы.
basikirskaya@sb.by
Источник - www.sb.by