Как приготовить редисочное масло — эта нежная и свежая закуска точно удивит гостей » mogilew.by
 

Как приготовить редисочное масло — эта нежная и свежая закуска точно удивит гостей

Сезон радыскі ў самым разгары, таму прапануем прыгатаваць з яе небанальную закуску
У дзяцінстве, калі наша сям’я ўзорвала агарод, высаджвала насенне, мне давяралі адказную місію: займацца радыскай. Маленькія чорна-карычневыя кропачкі з маёй дзіцячай далоні траплялі ў зямлю па краях градак. А колькі радасці было, калі зялёнае бацвінне радыскі прабівалася на паверхню. Яно падрастала, і мы з братам пачыналі правяраць пальчыкамі, ці не завязаліся ў зямлі першыя ружовыя караняплоды. Часам зрывалі іх, нават калі яны былі зусім маленькія — так хацелася хутчэй адчуць смак надыходзячага лета. У магазінных ці рынкавых такога ніколі не бывае. Крыху пякучы, свежы, яркі! Непаўторны.

Как приготовить редисочное масло — эта нежная и свежая закуска точно удивит гостей

Традыцыйна радыску мы або ў салат крышым, або ядзім з хлебам і соллю. Проста, хутка, смачна. Але ёсць і больш цікавы варыянт, як можна гастранамічна абыграць гэтую няхітрую гародніну.
Радыскавае масла — бясспрэчны хіт летніх закусак, калі мы гаворым пра здаровае харчаванне. Яно можа стаць добрай альтэрнатывай для ўсемагчымых прамысловых намазак на хлеб, у складзе якіх нямала хіміі і мінімум карысных інгрэдыентаў. Такое масла можна падаць на стол перад асноўнымі стравамі падчас абеду. Ці нават браць з сабой на пікнік — у чаканні шашлыкоў многім прыйдзецца даспадобы пяшчотны смак дуэта масла + радыска.
Вам спатрэбіцца:
? радыска — 8 сярэдніх шт.
? сметанковае масла — 100 г
? соль — на смак
За аснову для гэтай закускі можна ўзяць лустачкі класічнага барадзінскага, але яна добра сябе паказвае і на белым зерневым хлебе. Папярэдне можна яго крыху падрумяніць на скаварадзе, у тостары ці нават на адкрытым агні.
Радыску мыем, прыбіраем хвосцікі і надзіраем на дробнай тарцы. Пасля кладзём яе на папяровую сурвэтку або ручнік (ці ў марлю), добра адціскаем лішнюю вільгаць. Сметанковае масла бярыце свежае, не менш за 72,5 % тлушчу (а лепш і 82,5 %). Яно павінна быць мяккім і падатлівым, а не пластылінавым, каб радыску можна было добра ўмяшаць у яго да аднароднай кансістэнцыі. Не забывайце пра соль і перац — дадавайце іх на свой густ.
Апошні штрых — намазваем масла на хлеб. Есці можна адразу — навошта адкладваць прыемнасці?
kurak@sb.by


Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +136
  • Нравится
ПОДЕЛИТЬСЯ:

ОСТАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости