Быстро и сытно: рецепт яичницы-болтуньи на молоке » mogilew.by
 

Быстро и сытно: рецепт яичницы-болтуньи на молоке

Стравы з яек раніцай — класіка, якая зноў у трэндзе
Культ сняданкаў захапіў большасць сучасных кафэ ў вялікіх гарадах. Для іх нават ствараюць асобныя меню, а час падачы не абмяжоўваецца некалькімі гадзінамі (у некаторых месцах пазіцыі сняданкаў можна замовіць увесь дзень). Акрамя таго, ёсць кавярні, дзе з ежы прапаноўваюць толькі сырнікі, салодкія кашы, яйкі ды хлеб з намазкамі.
Быстро и сытно: рецепт яичницы-болтуньи на молоке
Фото pixabay
Чым гэта абумоўлена? Адны даследчыкі ўпэўнены, што прычына ў хуткім рытме жыцця. Перахапіць кавы з лёгкай стравай на бягу — сапраўды рэальнасць для многіх маладых гараджан. Другія кажуць, што папулярнасць сняданкаў па-за сценамі дома вырасла на фоне эфектыўных маркетынгавых стратэгій індустрыі грамадскага харчавання. Раней першыя кліенты прыходзілі бліжэй да абеду, асноўная частка прыбытку ўвогуле прыпадала на вечар. Цяпер сітуацыя кардынальна змянілася. Да таго ж людзі ідуць раніцай у кафэ не проста паесці, але і зрабіць эстэтычныя фота сваіх талерак для сацыяльных сетак, працаваць з ноўтбукам, сустрэцца з калегамі ці сябрамі.
І ўсё гэта нядрэнна, толькі шкада, што ў меню збольшага стравы замежныя: аўсянка на англійскі манер, амерыканскія тосты ці французскі сэндвіч крок-мадам... Яшчэ адна з папулярных пазіцый — скрэмбл. За модным словам хаваецца яечня з узбоўтаных яек. Падобную часта гатуюць і ў нашай сям’і. Праўда, на беларускі манер.
Вам спатрэбіцца:
? яйкі — 4 шт.
? малако — 150 мл
? мука — 2 ст. л.
? алей (кавалачак свежага сала ці сметанковае масла)
? соль, спецыі на смак
У міску выбіваем яйкі, дадаём малако, муку і соль. Узбіваем з дапамогай венчыка ці відэльца. Не трэба імкнуцца да ідэальнай гладкасці, дастаткова трохі «парадніць» інгрэдыенты паміж сабой. У скавара-дзе на невялікім агні топім некалькі кавалачкаў свежага сала (можна замяніць на алей або сметанковае масла — каму што падабаецца). Выліваем яечную сумесь і, як толькі яна схопіцца з дном, пачынаем яе памешваць у напрамку ад краёў у сярэдзіну. Гатовыя часткі змешваем з сырымі да таго моманту, пакуль крэмавая тэкстура не будзе ва ўсёй яечні. Тут важна не ператрымаць масу на скаварадзе, інакш яна стане занадта сухой.
Падаваць на стол можна як самастойную страву або як дадатак да хлеба ці несалодкай кашы.
kurak@sb.by

Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +635
  • Нравится
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости