Рецепт простого и полезного супа из домашней курицы
- 01.02.2026, 05:46,
- Интересное
- 0
Правільны зімовы абед абавязкова пачынаецца з талеркі наварыстага супу
У гэтым годзе нам пашчасціла адчуць сапраўдныя студзеньскія радасці: траскучыя маразы, снежныя завеі, іней на вокнах… Такой прыгожай зімы не бачылі даўно.
Як і многія, я ў першыя ж дні імкнулася нагуляцца ўволю, надыхацца марозным паветрам, наслухацца, як рыпіць снег пад ботамі. Такія моманты дазваляюць паглядзець на свет з дзіцячым захапленнем, адчуць усю паўнату жыцця. Холад малюе ружовым румянцам па шчоках, скоўвае рукі, нават калі ты ў самых цёплых рукавіцах… Пасля толькі гарбатай не адагрэешся. Курыны суп — вось што неабходна пасля вылазак на вуліцу ў такое надвор’е. Чаму менавіта ён? Навукоўцы знайшлі ў курыным булёне рэчыва карзанін, якое здольна ліквідаваць запаленчыя працэсы.
Вам спатрэбіцца:? хатняя курыца — 300 — 400 г
? бульба — 4 — 5 шт.
? морква — 1 шт.
? цыбуля — 1 шт.
? вермішэль — 20 — 30 г
? соль, перац, лаўровы ліст на смак
Птушка з магазіна не лепшая ідэя, калі стаіць задача зварыць булён залацістага колеру з характэрным водарам. Іншая справа — малады вясковы пеўнік. Некалькіх кавалачкаў мяса на костцы хопіць для каструлі сярэдняга аб’ёму. Заліваем іх халоднай вадой, даводзім да кіпення і здымаем пену. Дадаём змельчаную цыбулю і моркву. Пакідаем на 1,5 — 2 гадзіны на сярэднім агні. Прыблізна хвілін за 30 — 40 да гатоўнасці кладзём у булён бульбу, лаўровы ліст, перац гарошкам і солім на смак. Яшчэ хвілін праз дзесяць кідаем вермішэль (не больш за жменьку).
А ў якасці вітаміннай дабаўкі ў кожную талерку супу перад падачай можна пакласці 1 — 2 зубчыкі часнаку (пры ўмове, што вы яго любіце). Народную прафілактыку рэспіраторных захворванняў ніхто не адмяняў!
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +190
