Неожиданно вкусно и несомненно полезно: рецепт свежего зимнего салата из редьки » mogilew.by
 

Неожиданно вкусно и несомненно полезно: рецепт свежего зимнего салата из редьки

Рэдзька ў старажытнасці была адным з галоўных зімовых прадуктаў на стале ў славян. А цяпер стравы з гэтым караняплодам падаюць у лепшых рэстаранах свету.
Неожиданно вкусно и несомненно полезно: рецепт свежего зимнего салата из редьки
receptix.ru
Задоўга да таго, як агароды беларусаў «захапіла» бульба, важнае месца там разам з буракамі займала рэдзька. Яна не патрабавала асаблівага догляду, добра захоўвалася падчас зімы і, галоўнае, была сытнай і забяспечвала вітамінамі. Елі рэдзьку ў сырым выглядзе, паліваючы маслам ці смятанай. І варылі, і выціскалі сок. Нечакана, але факт: рабілі з яе нават мядовыя цукаты.
А колькі існуе народных лекавых рэцэптаў з рэдзькай! Чорны карняплод дапамагае ўзімку не хварэць і хутчэй пайсці на папраўку, калі гэта ўжо здарылася. Нездарма ядроную гародніну часта ставяць у адзін шэраг з пякучым часнаком, калі гаворка заходзіць пра неабходнасць хутка паставіць на ногі таго, каго нечакана зваліла прастуда ці грып. Адным словам, не проста ежа, а сапраўдны суперфуд роднай зямлі.
Сёння ў крамах побач з той самай чорнай рэдзькай можна знайсці рэдзьку зялёную і ружовую, сорту дайкон. Кожная па-свойму раскрываецца, дае стравам розныя адценні смаку.
Вам спатрэбіцца:
чорная рэдзька
сярэдняга памеру — 2 — 3 шт.
морква — 1 шт.
разынкі — 2 ст. л.
грэцкія арэхі — 2 ст. л.
грэйпфрут — 1 шт.
алей, соль
Для вітаміннага зімовага салату бяром традыцыйныя для беларускай кухні карняплоды — не баімся яркіх гастранамічных уражанняў. Чысцім і надзіраем на буйной тарцы. Тое ж самае робім з морквай, якая крыху збалансіруе рэдзьку. Наступны крок — разбіраем на долькі грэйпфрут. Затым здымаем з кожнай скурку і дзелім рукамі на невялічкія кавалачкі. Да гародніны і фруктаў дадаём разынкі і змельчаны грэцкі арэх. Солім, паліваем алеем і добра перамешваем. Падаваць лепш не адразу, а хвілін праз 30, каб інгрэдыенты пусцілі сок.


Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +80
  • Нравится
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости