Необычный рецепт запеченной моркови с тимьяном и апельсиновым соком » mogilew.by
 

Необычный рецепт запеченной моркови с тимьяном и апельсиновым соком

Морква можа быць не толькі дапаўненнем, але і выступаць у якасці галоўнага прадукта на стале.

Необычный рецепт запеченной моркови с тимьяном и апельсиновым соком

Гародніна, асабліва наша, традыцыйная, амаль ніколі не выходзіць на першы план. Мяса, хлеб, малочныя прадукты — калі ласка. А калі гаворка заходзіць пра моркву, буракі, цыбулю, яны заўсёды «з чымсьці», на другіх ролях. Выключэнне — бульба. Але яна, калі казаць па справядлівасці, навічок на беларускай зямлі ў параўнанні з іншымі караняплодамі, якія вырошчваюцца каля тысячы гадоў.
Напрыклад, морква. У большасці супоў, салатаў, дэсертаў яна сустракаецца надзёртай на тарцы. Гэта фон, ледзь улоўнае адценне смаку ці імкненне дадаць колеру там, дзе яго не хапае. Між тым морква самадастатковая. Трэба толькі ўмець угледзець гэта. Нашы продкі парылі, варылі, смажылі сакавіты караняплод. І цанілі не толькі за карысць, але і за смак. Паспрабуем і мы?
Моркву чысцім і наразаем на брусочкі аднаго памеру. Разаграваем на скаварадзе сметанковае масла і аліўкавы алей, дадаём раздаўлены часнок. Смажым моркву з усіх бакоў (каля 7—10 хвілін). Дастаём караняплод. А ў масла, якое засталося, уліваем апельсінавы сок, дадаём цукар, соль, перац. Наша мэта — выпарыць вадкасць удвая. Калі будзе вельмі салодка, можна ўліць крыху лімоннага соку. Наступны крок — выкладваем моркву ў форму і заліваем глазурай, зверху пасыпаем чабаром (свежым ці сушаным). Запякаем у духоўцы каля 25—30 хвілін пры 180 градусах.
Вам спатрэбіцца:

морква — 600 г
масла сметанковае — 50 г
алей аліўкавы — 100 г
часнок — 2—3 зубчыкі
апельсінавы сок — 150 г
цукар (мёд) — 2 ст. л.
чабор — некалькі галінак
лімонны сок — 1—2 ст. л.
соль, перац — на смак
kurak@sb.by

Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +537
  • Нравится
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости