Рецепт традиционного белорусского капустного супа » mogilew.by
 

Рецепт традиционного белорусского капустного супа

«Налівай, маці, капусту і адрэж хлеба лусту» — так на Палессі кажуць пра адзін з самых папулярных супоў беларускай кухні.

Рецепт традиционного белорусского капустного супа

Вясна — час, калі трэба падчышчаць запасы ежы. Кансервацыя, замарожаныя ягады і, вядома, апошняя свежая гародніна даядаюцца ў чаканні новага ўраджаю. Бульба, буракі, морква, цыбуля, капуста са свайго агарода, няхай і леташнія, куды смачней і карысней прывезеных з далёкіх краін таматаў (сёння, напрыклад, у нашых супермаркетах можна знайсці, акрамя армянскіх, польскіх і расійскіх, нават іранскія і мараканскія).
Яно, канечне, добра круглы год мець доступ да любых прадуктаў, але беларуская нацыянальная кухня — гэта перш за ўсё пра змену сезонаў. Таму ў сакавіку мы ўсё яшчэ робім стаўку на капусту, якая без усякай хіміі цудоўна перазімавала і захавала свежасць (і дамашняя, і ў стабфондах). Нездарма гэтая гародніна была асновай рацыёну для нашых папярэднікаў напрацягу стагоддзяў. Капустай у многіх вёсках і цяпер называюць суп з гэтай крыжакветнай расліны (дарэчы, рускаму слову «щи» ў беларускай мове няма адпаведнікаў). На першы погляд, страва простая. Але гэта сапраўдная знаходка для тых, хто імкнецца да балансу ў ежы. Тут вам і клятчатка, і бялкі, і цэлы набор вітамінаў.
Мяса на костцы заліваем халоднай вадой, даводзім да кіпення і варым на невялікім агні каля гадзіны (не забываючы своечасова здымаць пену). Солім на смак. Тым часам чысцім гародніну. Моркву надзіраем на буйнай тарцы, бульбу і цыбулю наразаем невялікімі кавалачкамі, капусту дробна шынкуем. Традыцыйны суп з капусты не прадугледжвае папярэдняга смажання гародніны. Таму кладзём усё ў булён у сырым выглядзе. Дадаём таматны соус, добра перамешваем.
Наша мэта — зварыць капусту да мяккасці. Таму час ад часу спрабуем суп. Хвілін за 15–20 да гатоўнасці можна пакласці лаўровы ліст ды іншыя сухія спецыі на смак. Перад падачай на стол запраўляем капусту смятанай на смак.
Вам спатрэбіцца:
мяса на костцы (курыца, свініна, ялавічына) — 500 г
капуста — палова сярэдняга качана
бульба — 4–5 шт.
морква — 1 шт.
цыбуля — 1 шт.
таматны соус — 2 ст. л.
соль, спецыі на смак
смятана для запраўкі
kurak@sb.by

Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +620
  • Нравится
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости