Рецепт ленивых вареников из творога — идея для простого и полезного завтрака » mogilew.by
 

Рецепт ленивых вареников из творога — идея для простого и полезного завтрака

Лянівыя варэнікі — сняданак для тых, каму раніцай заўсёды не хапае часу.

Рецепт ленивых вареников из творога — идея для простого и полезного завтрака

У маім дзяцінстве было многа малочных прадуктаў, таму што бацькі трымалі карову. Маці, успамінаючы пра той перыяд, так і кажа: выраслі на малаку. Дамашнія сыры, масла, тварог — еш не хачу! Нашай Зорачкі няма ўжо гадоў 20, а я і цяпер помню яе вялізныя разумныя вочы.
Нікуды не знікла і звычка есці малочныя прадукты, дадаваць іх літаральна ва ўсё. На шчасце, Беларусь гэтым не абдзелена. Калі суп ці пельмені, дык абавязкова са смятанай, калі кава, дык паболей вяршкоў, амлет — толькі на малаку і сметанковым масле.
На сняданак у нашым доме амаль заўсёды знойдзецца пачак-другі тварагу. Сырнікі і запяканкі — класіка, якая не патрабуе шмат часу і асаблівых кулінарных талентаў, але падабаецца ўсім.
Яшчэ адна тварожная страва на хуткую руку — лянівыя варэнікі. Такую назву яны атрымалі, паколькі начынку не кладуць у цеста, а адразу змешваюць усё разам. Лянівыя варэнікі былі папулярнымі на пачатку ХХ стагоддзя ў пунктах грамадскага харчавання. І гэта можна зразумець: робяцца за пяць хвілін, адварваюцца за сем, з’ядаюцца за тры.
Вам спатрэбіцца:
? тварог — 200 г
? мука — 5—6 ст. л.
? цукар — 2 ч. л.
? яйка — 1 шт.
? сметанковае масла
? смятана, варэнне для падачы
Бяром тварог, яйка, муку, цукар і перамешваем да аднароднасці. Важна: чым вільготней тварог, тым больш мукі можа спатрэбіцца. Цеста павінна добра трымаць форму. Скачваем яго ў жгут і наразаем на брусочкі шырынёй 2—3 см. Апускаем варэнікі ў кіпень, перамешваем і варым хвіліну пасля таго, як яны ўсплывуць на паверхню. Вымаем з вады шумоўкай. Для таго каб варэнікі не зліпаліся, можна дадаць кавалачак сметанковага масла. Падаваць на стол са смятанай ці любімым варэннем.
kurak@sb.by


Источник - www.sb.by
рейтинг: 
  • Не нравится
  • +87
  • Нравится
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Новости