Простой рецепт ароматных молочных коржиков, которые возвращают в детство
- 22.09.2025, 01:37,
- Интересное
- 0
Гатуем дэсерт, які вяртае знаёмым смакам у дзяцінства людзей самых розных пакаленняў
У верасні многія дарослыя адчуваюць шчымлівае пачуццё настальгіі, гледзячы на школьнікаў, якія сустракаюцца на вуліцах у новенькай (ці надоўга?) форме з ранцамі. Мы любім прыгадваць светлыя часіны, калі самі былі маленькімі, калі галоўным нашым клопатам былі дамашнія заданні. Цяпер, канешне, дзіцячыя турботы выклікаюць толькі ўсмешку... Тады наперадзе было цэлае жыццё, а мы кожную восень упарта пачыналі чакаць наступнага лета і на кожным уроку — званка, які адпусціць нас на перапынак.
aikyn.kz
Малочныя коржыкі, якія забіраюцца са сталовых пасля абеду, — яркая прыкмета тых самых школьных перапынкаў. Адны дзеці іх шчыра любяць, другія — не вельмі (але калі згаладаюцца, пакуль грызуць метафарычны граніт навукі, то такі рэальны перакус залятае на ўра).
Вам спатрэбіцца:
? мука — 420 г
? масла сметанковае — 100 г
? цукар — 200 г
? яйка — 1 шт.
? малако — 80 мл
? разрыхляльнік — 10 г
? ванілін — 1/4 ч. л.
? жаўток і ст. л. малака для змазвання
І ўсё ж незалежна ад стаўлення да гэтай выпечкі ў школьныя гады, салодкі далікатны смак назаўсёды застаецца ў памяці ва ўсіх. Каб паўтарыць яго, бяром мяккае сметанковае масла і ўзбіваем з цукрам цягам хвіліны-дзвюх міксерам. Дадаём яйка і малако, узбіваем яшчэ раз да аднароднасці. Наступны крок — прасейваем муку з разрыхляльнікам і ванілінам. Злучаем сухія і вільготныя інгрэдыенты, вымешваем цеста.
Прысыпаем рабочую паверхню мукой. Раскачваем пласт таўшчынёй да сантыметра, можна нават крыху танчэй. Выразаем з цеста коржыкі з дапамогай формы для печыва ці звычайнай шклянкі. Перакладваем іх на бляху, засланую паперай для выпечкі, змазваем паверхню кожнага сумессю жаўтка і малака. Выпякаем на 180 градусах да залацістага колеру (каля 15—20 хвілін). Не перасушваем! Сакрэт школьных коржыкаў якраз у іх мяккасці.
kurak@sb.by
Источник - www.sb.by
рейтинг:

- +627
